11 красавіка Рассельгаснагляд затрымаў больш за 270 тон садавіны, якая накіроўвалася зь Беларусі ў Расею.
Гэта вынікае з праекту праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на 2016-2020 гады.
Гіпэрмаркеты Prostore, якімі валодае арыштаваны кіраўнік кампаніі «Трайпл» Юры Чыж, губляюць звыклы асартымэнт прадукцыі. Многія паліцы альбо пустуюць, альбо застаўленыя аднайменнымі таварамі.
Раней прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў назваў галоўнай праблемай прывязку коштаў на расейскія энерганосьбіты да даляра.
Расея можа запатрабаваць ад Беларусі зваротных паставак нафтапрадуктаў у поўным аб’ёме, заявіў журналістам кіраўнік Міністэрства энэргетыкі РФ Аляксандар Новак. Але, на думку міністра, пакуль такой неабходнасьці няма.
Даўні тэнісны партнэр Аляксандра Лукашэнкі Сяргей Цяцерын і былы памочнік прэзыдэнта па спорце Ігар Заічкоў цяпер актыўна займаюцца бізнэсам
Востры недахоп працоўных рэсурсаў чэскія прадпрыемствы, якія працуюць на экспарт, спадзяюцца вырашыць за кошт прыцягненьня рабочай сілы з суседніх краін, перш за ўсё, з Украіны і Беларусі.
Камэнтуючы выказваньні палітыкаў Армэніі і Кіргізстану пра неабходнасьць увесьці адзіную валюту ў ЭАЭС, экс-старшыня Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч адзначыў, што Беларусі трэба захоўваць сувэрэнітэт і ўласную нацыянальную валюту.
«Пытаньне валют стаіць вельмі востра, і я ня думаю, што яно можа трываць да 2025 году».
Перад прыездам Лукашэнкі на МАЗ тамтэйшым рабочым далі працу, перавёўшы на 5-дзённы працоўны тыдзень. Каб прыбралі тэрыторыю і пафарбавалі будынкі.
Улады Беларусі апавясьцілі авіякампанію «Азэрбайджанскія авіялініі» (AZAL), што могуць прыпыніць з 15 красавіка палёты паміж Менскам і Баку. Прычына ў палітыцы AZAL, накіраванай на зьніжэньне цэнаў
Падчас наведваньня аўтазаводу Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Менскі аўтамабільны завод, гэтаксама як БелАЗ і мотавелазавод, трэба захаваць.
Свабода сабрала дзясятку самых значных указаў і дэкрэтаў Аляксандра Лукашэнкі, якія адбіліся на кашальку беларусаў.
Калі беларусы хочуць жыць на пэнсіі ва ўласных кватэрах, дык мусяць выходзіць на заслужаны адпачынак ня ў 60, а як мінімум на 200 гадоў пазьней! Гэта вынікае з лёгікі Менгарвыканкаму, які бярэцца разабрацца з чаргой на жыльлё... да канца ХХІІІ стагодзьдзя.
Будоўлю шпіталя ў Воршы распачалі ў 2012 годзе, а ў 2015-м спынілі празь недахоп сродкаў. Мясцовыя ўлады абяцалі аднавіць будаўнічыя працы ў другім квартале 2016-га, але і гэтае абяцаньне ня выканалі.
На катэдры інавацыйнага мэнэджмэнту Эканамічнага факультэту БДУ адбыўся сэмінар па тэме «Лібэральна-рынкавыя рэформы як пагроза эканамічнай і нацыянальнай бясьпецы Беларусі».
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў у аўторак пра тое, што зьвесткі, якія зьмяшчаюцца ў агучаных дакумэнтах фірмы Mossac Fonseca, сьведчаць пра тое, што ўтойваньне даходаў ад падаткаабкладаньня зьяўляецца глябальнай праблемай.
На прадпрыемстве прычынамі праблемаў лічаць расейска-ўкраінскі канфлікт на Данбасе, увядзеньне эканамічных санкцыяў супраць Расеі і абвал цэнаў на нафту.
Ці магчымае паўтарэньне красавіка 1991 году, ці могуць сотні тысячаў людзей выйсьці на вуліцы? Якія чыньнікі прывялі да тых масавых пратэстаў і ці ў наяўнасьці яны цяпер?
Менскі гарадзкі суд падкарэктаваў прысуд ІТ-шніку Дзянісу Аўраменку, але пакінуў бязь зьмены ранейшае пакараньне: 8 год з канфіскацыяй маёмасьці.
«Калі беларускі рэжым каго і баіцца, то выключна рабочых», — кажа лідэр незалежных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук у інтэрвію з нагоды 25-годзьдзя менскіх страйкаў.
Яшчэ 2 лістапада 2015 году група экспэртаў на чале з кандыдатам эканамічных навук Віктарам Цярэшчанкам накіравала ва ўладныя структуры свае прапановы. Пра іх лёс спадар Цярэшчанка сёньня распавёў Свабодзе.
5 красавіка Палата прадстаўнікоў разгледзіць праект праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі ў 2016–2020 гадах.
Сёлета ЭЗ павялічыць фінансавую дапамогу Беларусі ўдвая. Паводле Міколы Статкевіча, улады стварылі 2400 няўрадавых арганізацыяў, якія ўзялі пад кантроль «заходнія грошы». Прапануем з архіваў Свабоды расьсьледаваньне 2014 году пра заходнюю дапамогу для Беларусі.
Перад меркаваным ваяжом да сваякоў у Расею забунтавала жонка. Прамовіўшы: гары яно гарам, – сабрала грошы і рванула ў Парыж.
Мінфін Расеі распрацаваў праект пастановы, які вызначае патрабаваньні да банкаў, якія маюць права праводзіць апэрацыі з грашыма з фэдэральнага бюджэту і дзяржаўных пазабюджэтных фондаў.
Прэмʼер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў у інтэрвію РИА Новости апавёў пра правал беларуска-расейскіх інтэграцыйных праектаў у прамысловасьці.
Прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што цана расейскага газу для Беларусі павінна складаць 80 даляраў за тысячу кубамэтраў замест цяперашніх 142.
У менскіх крамах пачалі перапісваць цэньнікі з улікам будучай дэнамінацыі. У краме «Радзівілаўскі» новыя цэньнікі выставілі на харчы, аднак пакуль не памянялі на алькагольных напоях.
Пухавіцкі грузаперавозчык Аляксей Тужыкаў атрымаў позву зьявіцца 6 красавіка ў суд Маскоўскага раёну Менску. Падставай — удзел 14 сакавіка ў акцыі прадпрымальнікаў супраць прэзыдэнцкага ўказу № 222 каля Дому ўраду.
Былі ўлічаныя заўвагі адносна невыразнага нацыянальнага аспэкту, адсутнасьці нацыянальных герояў, нястрогага дызайну, а таксама граматычных памылак.
Пра гэта паведаміла журналістам сёньня ў Менску кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Андрэа Віктарын.
Фінляндыя ад 2017 году запусьціць пілётны праект па безумоўнаму асноўнаму даходу грамадзян. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на міністра сацыяльнага забесьпячэньня і аховы здароўя Фінляндыі Хану Мянцюлю.
Міністар фінансаў ЗША заявіў, што празьмернае ўжываньне эканамічных санкцый здольнае нашкодзіць эканоміцы ЗША і можа прывесьці да таго, што іншыя краіны перастануць спадзявацца на даляр у якасьці сусьветнай рэзэрвовай валюты.
«Дзяржава» набрала сабе процьму начальнікаў і кантралёраў, сэнс якіх – у функцыі пастухоў пры статку.
Памежныя з Расеяй беларускія вёскі пакрысе паміраюць. Пасьля абʼяднаньня калгасаў з пэрыфэрыйных паселішчаў паўцякала амаль уся моладзь.
Прэзэнтаваныя вынікі чарговага апытаньня прадстаўнікоў нямецкіх кампаніяў пра стан дзелавога клімату ў Рэспубліцы Беларусь. Бізнэсоўцы канстатуюць агульнае пагаршэньне эканамічнай сытуацыі ў краіне, а ў прагнозах досыць асьцярожныя.
Расейскі вытворца ракетных комплексаў С-400 «Алмаз-Антей» заявіў пра намер адмовіцца ад закупу цягачоў менскага заводу колавых цягачоў, на якія ўсталёўваюць С-400, на карысьць цягачоў вытворчасьці Бранскага аўтамабільнага заводу.
Аляксандар Лукашэнка сумняецца ў неабходнасьці далучэньня Беларусі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, але даручае ўраду актывізаваць працэс уступленьня краіны ў яе.
Кітай пасьля трохгадовых перамоваў пагадзіўся дапусьціць на свой рынак літоўскія малочныя прадукты.
Гомельскае ўнітарнае прадпрыемства «Сьвятлатэхніка», дзе працуе 60 адсоткаў інвалідаў па зроку, на два месяцы выправіла сваіх рабочых у вымушаны адпачынак.
Пасьля таго як кіраўнік дзяржавы абурыўся ростам тарыфаў, народ чакаў істотнага паніжэньня квартплаты. Істотнага паніжэньня так і не заўважылі.
Ці азначае гэта, што Беларусь абыдзецца без крэдыту МВФ?
Паўтары тысячы жыхароў менскага Сельгаспасёлку зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з адкрытым лістом, у якім патрабуюць спыніць «масавае і арганізаванае зьнішчэньне маёмасьці грамадзянаў».
Крэдыт у памеры 2 мільярдаў даляраў выдзеліць Беларусі Эўразійскі фонд стабілізацыі і разьвіцьця (ЭФСР). Перш транш чакаецца ўжо бліжэйшымі днямі.
Кіраўніцтва машынабудаўнічага прадпрыемства «Амкадор» чарговым разам адмовілася плаціць дывідэнды сваім акцыянэрам, спаслаўшыся на складаную эканамічную сытуацыю.
Сярэдні памер пэнсіяў па ўзросьце ў лютым 2016 года склаў 2 млн. 904,1 тыс. рублёў, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Падатак на даданую вартасьць паслуг электрасувязі, якія аказваюцца абанэнтам у Беларусі, падвышаецца да 25%.
Бюджэт пражытковага мінімуму з 1 сакавіка падвышаны на 3,1% дзеля «забесьпячэньня дадатковай абароны сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян».
Пра надзвычайнае здарэньне на прадпрыемстве паведаміла газэта Крычаўскага райвыканкаму «Крычаўскае жыцьцё». Хаця дагэтуль кіраўніцтва прадпрыемства адмаўляла факт аварыі.
Загрузіць яшчэ