Пра гэта сёньня паведаміў прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэйвід Кэмэран. Паводле яго, гэтыя сродкі будуць накіраваныя ў дзяржавы Блізкага Ўсходу для стварэньня працоўных месцаў і належных умоў для навучаньня дзяцей.
Леў Марголін: «Дыму без агню не бывае». Барыс Жаліба: «Наша прадукцыя больш танная і ня менш якасная».
Каля 40 тысяч чалавек у сталіцы Грэцыі удзельнічаюць ў страйку супраць рэформы пэнсійнай сыстэмы; у Салёніках страйкуюць каля 14 тысяч. Рух грамадзкага транспарту спынены.
Трайны ўдар. Тры пытаньні для трох аналітыкаў. Удзельнічаюць Алег Грузьдзіловіч, Валер Карбалевіч і Юры Дракахруст.
У 2016 годзе ў Беларусі будзе ўведзена на 1 мільён квадратных мэтраў жыльля менш, чым летась. У краіне істотна скарачаюцца аб’ёмы будаўніцтва арэнднага жыльля, а ў сталіцы сёлета яго ўвогуле не плянуюць будаваць
Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 5 лютага: эўра вырас на 122 пункты — да 23 798 рублёў, а даляр зьнізіўся на 232 пункты — да 21 486 рублёў.
Правядзеньне беларускага інвэстыцыйнага форуму ў Аўстрыі пры падтрымцы Эўракамісіі абмяркоўвае дэлегацыя Эўракамісіі на чале са спэцыяльным дарадцам па асаблівых даручэньнях гендырэктара па гандлі Эўракамісіі Пэтрам Балашам.
Чаму канфлікт паміж уладамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ад пачатку 1990-х спраўна забясьпечвалі беларусаў замежнай прадукцыяй лёгкай прамысловасьці, не спрыяе ўздыму профільных прадпрыемстваў?
Падобна, што ўказ пра сэртыфікаты закрануў пераважна малы бізнэс. Ці салідарныя зь ім на вялікіх прадпрыемствах?
З 1 лютага гомельская служба таксі «Аўтаміг 181» увяла ў дзённы час аблегчаны тарыф на перавозку пасажыраў. Гэта выклікала пратэст у кіроўцаў.
Пераважная большасьць гарадзенскіх прадпрымальнікаў, якія гандлююць таварамі лёгкай прамысловасьці, другі месяц не выходзяць на працу — рынкі пустуюць. Многія кажуць, што ўжо сканчаюцца грошы і хутка ня будзе за што купляць хлеб.
Яшчэ два былыя кіраўнікі, асуджаныя за карупцыю, датэрмінова выйшлі на волю і адразу ўзначалілі адстаючыя прадпрыемствы.
У Берасьці адбыўся сход індывідуальных прадпрымальнікаў, на якім гандляры падтрымалі ідэю правядзеньня масавай акцыі ў Менску, а таксама вырашылі зладзіць мітынг і ў сваім абласным цэнтры.
Украінскі ўрад падпісаў мэмарандум зь Літвой, які прадугледжвае аб’яднаньне праекту «Шаўковы шлях» праз Украіну ў Кітай з праектам «Вікінг», у якім важную ролю мае выконваць Беларусь. Дзякуючы гэтаму да зоны свабоднага гандлю ў рэгіёне далучацца краіны Эўразьвязу.
Расея пагражае зьменшыць аб’ёмы паставак нафты ў Беларусь у адказ за недапастаўкі беларускага бэнзіну на расейскі рынак. Але экспэрты лічаць, што Масква, хутчэй, блефуе.
Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 4 лютага: даляр вырас на 150 пунктаў — да 21 718 рублёў, эўра вырас на 171 пункт — да 23 676 рублёў.
Пачнём з таго, што рэфэрэндуму не было. Па такіх надзвычайных пытаньнях, як будаўніцтва атамнай станцыі яго праводзіць абавязкова!
Рэзкае падзеньне цэнаў на нафту пацягнула падзеньне біржавых індэксаў у Нью-Ёрку.
У Магілёўскім аблвыканкаме сустрэліся незадаволеныя прэзыдэнцкім указам № 222 дробныя бізнэсоўцы з чыноўнікамі.
Зруйнаваныя пад’езды, самаробныя печкі ў кватэрах, а ў маразы на падлозе замярзае вада — у такіх умовах жывуць беларусы ў 2016 годзе.
Цягнік, які ідзе з Украіны ў Кітай па альтэрнатыўным маршруце ў абход Расеі, можа злучыцца зь цягніком «Вікінг», які курсуе па маршруце Ільлічоўск — Клайпеда. Да «Вікінга» мае дачыненьне і Беларусь.
Ленінскі суд Горадні не задаволіў скаргу жыхаркі вёскі Абухава Гарадзенскага раёну Галіны Дзербыш на рашэньне адміністрацыйнай камісіі аштрафаваць яе на 900 тысяч рублёў.
Полацкі прадпрымальнік Генадзь Бердзянёў заклікае прадстаўнікоў малога бізнэсу з усіх гарадоў Беларусі аб’яднацца, каб разам выйсьці на акцыю пратэсту на галоўнай плошчы Менску.
Пад сотню дробных бізнэсоўцаў прыйшлі да аблвыканкаму дзеля перамоваў з чыноўнікамі. Патрабаваньне ў гандляроў адно: унесьці зьмены ў указ № 222 альбо скасаваць яго наагул.
З 4 лютага фізычнай асобе, якая ўвозіць у Беларусь аўтамабіль для асабістага карыстаньня, давядзецца заплаціць 4 мільёны 950 тысяч рублёў утылізацыйнага збору за аўтамабіль не старэйшы за 3 гады, 7 мільёнаў 425 тысяч — за аўтамабіль старэйшы за 3 гады.
Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 3 лютага: даляр вырас на 562 пункты — да 21 568 рублёў, эўра вырас на 698 пунктаў — да 23 505 рублёў.
Зь сёньняшняга дня скончыліся ўзаемныя пагадненьні паміж краінамі на ўезд цяжкавых аўтамабіляў.
«Пэрспэктыва» па выніках форуму прадпрымальнікаў падала заяву на мітынг у Парку дружбы народаў 15 лютага. Як ацэньваюць гэтую ініцыятыву апазыцыйныя палітыкі?
Удзень 1 лютага ў менскім гатэлі «Пэкін» прайшоў форум прадпрымальнікаў. Чыноўнікі гэты форум праігнаравалі.
Маскоўская авіякампанія-лоўкостэр прапануе кошты на 30 % ніжэй, чым у іншых авіякампаніяў. Каб атрымаць доступ да маршруту, яму трэба атрымаць адабрэньне ад мясцовага перавозчыка — «Белавія».
У рэйтынгу эканамічнай свабоды Беларусь у самым хвасьце, на 157 месцы са 178.
Аб’яднаньне «Пэрспэктыва» запрасіла прадстаўнікоў уладаў і малога бізнэсу абмеркаваць шляхі выйсьця з «крызісу пустых рынкаў», выкліканага ўказам № 222, на форуме ў менскім гатэлі «Пэкін».
Пастанова Мінгандлю набыла сілу ад 30 студзеня.
Валютныя пазычальнікі перахапілі «эстафэтную палачку» у пратэстоўцаў-дальнабойшчыкаў. За тыдзень яны правялі больш за дзесяць акцый у Маскве і Пецярбургу. Відэа Радыё Свабода, расейская служба
Прэзыдэнцкім указам зацьверджаная Дзяржаўная інвэстыцыйная праграма на 2016 год. На фінансаваньне 99 аб’ектаў, уключаных у праграму, мяркуецца накіраваць 4 трыльёны 584 мільярды рублёў.
Ад 1 лютага ў Беларусі падаражэе бальшыня паштовых паслугаў. У прыватнасьці, зьменяцца тарыфы на ўнутраныя паслугі паштовай сувязі агульнага карыстаньня, міжнародныя адпраўленьні, паслугі спэцыяльнай сувязі.
Кабякоў і Мядзьведзеў абмеркавалі сытуацыю ў эканоміцы і шэраг праектаў «з улікам сумеснай нацэленасьці на імпартазамяшчэньне».
На ачышчальных збудаваньнях сталіцы паставяць нямецкія біягазавыя ўстаноўкі. Альтэрнатыўная энэргетыка ў Беларусі разьвіваецца неблагімі тэмпамі, хоць дагэтуль ёсьць пэўныя заканадаўчыя перашкоды.
Чаму Эўракамісія фінансуе сур’ёзны праект «HoNESt» па вывучэньні ўзаемадзеяньняў беларускага грамадзтва і разьвіцьця ядзернай энэргетыкі, а беларускія ўлады абсалютна не зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з грамадзтвам, у празрыстасьці і адкрытасьці, што тычыцца будаўніцтва АЭС у Астраўцы?
Назіральнікі АБСЭ падрыхтавалі канчатковыя высновы аб прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі. Якая палітычная вага гэтага дакумэнту?
Каля 400 індывідуальных прадпрымальнікаў выйшлі ў Гомелі да аблвыканкаму. Людзі патрабуюць адмены ўказу № 222, які спаралізаваў іхнюю працу.
Камэру, не папярэдзіўшы, усталявала адміністрацыя. На падставе патаемна зробленых відэазапісаў звольнілі чатырох прадавачак.
У краму «Акіян», што паблізу плошчы Перамогі ў Менску, патрабуецца грузчык. За цяжкую фізычную працу абяцаюць 4,5 мільёна. Многа гэта ці мала?
З новага году тарыфы на газ і сьвятло ў краіне вырасьлі на 20%, а дэвальвацыя ў значнай ступені «зьела» пэнсіі.
Жыхары мястэчка Гудагай Астравецкага раёну дамагаюцца ад кіраўніцтва раёну і Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, каб ім адрамантавалі грамадзкую лазьню. Але паўсюль адзін адказ — на гэта няма грошай.
У Генпракуратуры Беларусі паведамілі, што былы намесьнік генпракурора Аляксандар Архіпаў датэрмінова выйшаў на волю праз памілаваньне.
Такая прапанова прагучала ад намесьніка старшыні аблвыканкаму Алега Мацкевіча. Аднак прадпрымальнікі не пагадзіліся: яны па-ранейшаму патрабуюць адмены прэзыдэнцкага ўказу № 222 і права выбару для сваіх пакупнікоў.
Мінпрацы ўсталявала бюджэт пражытковага мінімуму на 1 лютага — 30 красавіка ў памеры 1 591 310 рублёў, альбо на 23 500 больш, чым было на лістапад-студзень.
Як выжываюць прадпрымальнікі ў Украіне пасьля таго, як Расея ўвяла эмбарга? Ім дапамагаюць беларусы і верныя пакупнікі.
Загрузіць яшчэ