Бадай, самае папулярнае слова гэтым днямі — «жыроўкі». У сацсетках людзі выстаўляюць квітанцыі, у якіх фігуруюць лічбы ў 2 і нават 3 мільёны рублёў. Уражваюць і працэнты: у кватэрах, дзе ніхто не прапісаны, гаспадары мусяць кампэнсаваць кошт камунальных паслуг на 117%, 125% і нават 140%.