Новыя тарыфы будуць дзейнічаць у Беларусі з 19 лютага.
Тры пытаньні для трох аналітыкаў: Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч, Віталь Цыганкоў.
Пасьля працяглага перапынку каля паловы прадпрымальнікаў Прывакзальнага рынку Гомеля аднавілі працу. Аднак гандаль не прыносіць ні задавальненьня, ні прыбытку.
У Маскоўскім судзе Менску адбыліся працэсы над прадпрымальніцай Ірынай Яскевіч зь Віцебску і старшынём АГП Анатолем Лябедзькам за акцыю 18 студзеня на плошчы Незалежнасьці.
Сэрвіс абяцае больш шчодрае стаўленьне да кіроўцаў і мноства ўнікальных функцыяў, але пакуль толькі наймае кіроўцаў на тэст у Нью-Ёрку.
Найперш трэба пазбавіцца ад шматлікіх прыпісак.
Экспэрты «Сбербанка России» ўпэўненыя — адмова ўладаў Беларусі ад дзяржаўнага рэгуляваньня цэнаў на сацыяльна значныя тавары прывядзе да росту спажывецкіх цэнаў.
17 лютага на сходзе ў Берасьці з удзелам каля 200 індывідуальных прадпрымальнікаў прынятае рашэньне правесьці мітынг 4 сакавіка.
Белтэлерадыёкампанія пракамэнтавала відэазварот свайго гукарэжысэра Ўладзімера Жолудзя пра абвяшчэньне галадоўкі.
У судзе Маскоўскага раёну Менску сёньня распачынаецца суд над лідэрам індывідуальных прадпрымальнікаў зь Віцебску Ірынай Яскевіч.
Жыхары малых гарадоў і аграгарадкоў на Гарадзеншчыне асабліва адчулі падаражэньне камунальных паслугаў. Некаторыя кажуць, што ня здолеюць своечасова іх аплаціць.
Тры пытаньні для трох аналітыкаў: Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч, Віталь Цыганкоў
Сёньня ў Менску адбылося чарговае паседжаньне працоўнай групы па пытаньнях дзейнасьці ІП.
Польскі бок прыняў меры ў адказ, не пагадзіўшыся з абмежаваньнямі для польскіх перавозчыкаў, якія ўвяла Масква.
Зьмены ў законах не давялі да ЗАГСаў своечасова, таму яны мусяць патрабаваць з грамадзян даплату. З тых, хто адмовіцца даплочваць, грошы ўсё роўна здыме падатковая.
Галоўная задача групы — пераарыентаваць індывідуальных прадпрымальнікаў на гандаль таварамі айчыннага легпраму.
Пакуль не дапамагло — цэны на нафту ня вырасьлі.
Аналітыкі расейскага «Сбербанка» кажуць, што золатавалютныя рэзэрвы Беларусі працягваюць зьмяншацца і іх рост у бліжэйшыя месяцы малаверагодны.
Паводле словаў Лукашэнкі, урад хоча «замест хлеба людзям даць нейкую рэформу».
Адказнасьць за выкананьне пастановы — на старшынях аблвыканкамаў і Менгарвыканкаму. Цэны разьлічваліся зыходзячы з курсу даляра ў 22 719 рублёў і з індэксу спажывецкіх цэнаў — 115,1%.
Сёньня адбудзецца чарговае паседжаньне рабочай групы па пытаньнях дзейнасьці ІП. Пачатак — аб 11-й.
ЗША дазволілі будаўніцтва першага з 1959 гаду амерыканскага заводу на Кубе. Ён будзе выпускаць малыя і недарагія трактары.
Выніковы відэарэпартаж зь мітынгу прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Указ № 40, які ўступіць у сілу з 14 красавіка, яшчэ болей абмяжоўвае бязмытны ўвоз тавараў для асабістага карыстаньня на тэрыторыю Беларусі.
Кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя экспэртаў і сюрвэераў на транспарце» Юры Важнік патлумачыў Свабодзе, як адаб’юцца на Беларусі транзытныя войны з удзелам Расеі.
Тры дзясяткі магілёўскіх прадпрымальнікаў з розных гандлёвых цэнтраў і рэчавых рынкаў гораду прыйшлі 15 лютага да будынку аблвыканкаму, каб выказаць свой пратэст супраць 222 указу.
«Прыйшло людзей ў 200 разоў больш, чым я меркаваў. Для мяне гэта галоўны вынік», — дзеліцца ўражаньнямі грамадзкі актывіст Павал Вінаградаў.
Віцебская лідэрка прадпрымальнікаў не змагла прыйсьці на акцыю пратэсту ў Менску, але заўважае, што народ сабраўся і бязь лідэраў. Пасьлязаўтра яе чакае суд.
У Горадні на плошчы Леніна прайшла акцыя прадпрымальнікаў з патрабаваньнем адмяніць указ № 222 і даць магчымасьць працаваць.
Лідэр грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка станоўча ацаніў сёньняшні мітынг прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Аднак сам ён на плошчу не выходзіў.
Пасьля 13-й гадзіны на плошчы загучаў трактар. Разам з тым, сярод арганізатараў акцыі гучыць меркаваньне, што ўлады разганяць акцыю ня будуць, зважаючы на магчымую адмену санкцыяў з боку Эўразьвязу.
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску, дзе прадпрымальнікі пратэстуюць супраць Указу № 222, выступіў Павал Севярынец і абвінаваціў старшыню «Пэрспэктывы» Анатоля Шумчанку ў згодніцтве
15 лютага прадпрымальнікі сабраліся на несанкцыянаваны мітынг на Кастрычніцкую плошчу ў Менску, потым перамясьціліся на прыступкі Палацу рэспублікі. Удзел у акцыі бяруць паводле розных ацэнак ад 500 ад 1000 чалавек.
Індывідуальных прадпрымальнікаў заклікалі прыйсьці на несанкцыянаваны мітынг 15 лютага а 12-й гадзіне на Кастрычніцкую плошчу ў Менску. Свабода вяла жывую трансьляцыю.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку жыроўку старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі Міхаіла Мясьніковіча, які жыве ў элітным пасёлку каля Драздоў.
15 лютага а 12-ай гадзіне некалькі соцень пратэстоўцаў сабраліся на несанкцыянаваны мітынг на Кастрычніцкую плошчу ў Менску.
На плошчы імя Леніна гарадзенскія прадпрымальнікі чакаюць перамоваў са старшынём гарвыканкаму.
Прадпрымальнікаў заклікаюць прыйсьці на мітынг. Час і месца — 15 лютага а 12-й гадзіне, Кастрычніцкая плошча ў Менску. Чаму заклік падтрымалі палітыкі, але ня лідэр прадпрымальніцкага аб’яднаньня?
З улікам новых цэнаў на нафту ў Расеі прагназуецца зусім невялікі рост ВУП, фактычна застой да 2030 году, калі ня будуць прынятыя належныя рэформы.
У спэцыяльным звароце, апублікаваным на сайце Хартыі-97, Аляксандар Макаеў заклікае прадпрымальнікаў ня думаць, што цяперашнія падзеі закрануць толькі іх.
Гэтае рашэньне ў Маскве назвалі «захадамі ў адказ» на дзеяньні ўкраінскага руху «Автомайдан», актывісты якога з 11 лютага блякуюць праезд расейскіх грузавых фураў па тэрыторыі Ўкраіны.
Радыё Свабода атрымала праект дакумэнту, падрыхтаванага Радай Эўразьвязу да заўтрашняга паседжаньня міністраў замежных спраў ЭЗ.
Былы кандыдат у прэзыдэнты, былы палітвязень Мікола Статкевіч выступіў у сацыяльнай сетцы Фэйсбук з заявай наконт заўтрашняга мітынгу прадпрымальнікаў.
Ці будзе мець эканамічны эфэкт указ кіраўніка дзяржавы пра абмежаваньне бязмытнага ўвозу міжнародных пасылак у Беларусь? Што новага могуць прыдумаць улады для напаўненьня бюджэту, і чаму іх не хвалюе сацыяльнае напружаньне?
Ранейшага адзінства ў шэрагах прадпрымальнікаў няма. Такое меркаваньне выказалі гандляры пасьля праведзенага імі 14 лютага на Віленскім рынку сходзе. На яго прыйшло блізу сотні чалавек.
Крызыс прымушае беларусаў ня толькі зацягнуць паясы, дастаць з шафы даўно забытае адзеньне, што выйшла з моды, менш піць і паліць, эканоміць нават на касмэтыцы і сродках гігіены.
На рынку «Паўднёвы» у Горадні адбыўся чарговы сход прадпрымальнікаў — рашэньняў ніякіх не прынялі.
Чыгункі «Горадня-Варшава» ня будзе. Цягніка паміж Горадняй і Польшчай больш няма.
Міністар працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна на выніковай калегіі ведамства заявіла, што сытуацыя на рынку працы Беларусі ў 2015 годзе прыкметна зьмянілася.
Загрузіць яшчэ