У трэцім квартале 2016 года доля грамадзян краіны з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму склала 5,7%, тады як у другім квартале — 5,5%, у першым — 5,4%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Мінімальная цана бутэлькі гарэлкі цяпер складзе 69,8 грыўні, мацаванага віна і вэрмуту — 42, вінаграднага сухога віна — ад 33 грыўняў, паведамляе УНІАН.
Прэсавы сакратар сеткі IKI Бэрта Чайкаўскайце паведаміла: штогод у калядны пэрыяд спажывецкі кошык павялічваецца на 20% у параўнаньні зь верасьнем і кастрычнікам.
Ровень беспрацоўя ў Злучаных Штатах Амэрыкі ў лістападзе 2016 году зьнізіўся да дзевяцігадовага мінімуму, перадае «Бі-бі-сі».
У Лёндане на працягу дзьвюх гадзінаў журналісту ўдалося купіць гарадзенскія цыгарэты ад чатырох розных прадаўцоў.
Транспартны грузавы карабель «Прагрэс», які накіроўваўся да Міжнароднай касьмічнай станцыі, разьбіўся над тэрыторыяй Рэспублікі Тува. Большасьць фрагмэнтаў карабля згарэлі ў шчыльных пластах атмасфэры.
Грамадзкая культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі» і Цэнтар дасьледаваньня грамадзкага кіраваньня СІМПА зладзілі ў Гомелі дыскусію «Экатурызм: як адрадзіць палескую вёску?» Падчас дыскусіі абмяркоўваліся пытаньні адраджэньня палескіх вёсак праз экалягічны турызм.
Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду разгледзела крымінальную справу супраць былых службовых асобаў ААТ «Нафтан» — намесьніка гендырэктара, начальніка ўпраўленьня і начальніка аддзелу.
Ад 1 сьнежня Беларусь зьнізіла экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты ў выпадках, калі яны вывозяцца за межы Эўразійскага эканамічнага саюзу (Беларусь, Расея, Казахстан, Армэнія, Кіргізстан).
Як тлумачаць вытворцы, сэртыфікацыя будзе распаўсюджвацца на любую імпартаваную ў Беларусь тэхніку — як з Расеі, так і зь іншых краін.
На перамовах у Вене краіны OPEC дамовіліся аб скарачэньні здабычы нафты да 32,5 млн барэляў у суткі. Пагадненьне заклікае краіны, якія не ўваходзяць у картэль, таксама зьнізіць сутачную здабычу.
Старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец на зьезьдзе СПБ выступіў з ініцыятывай адлічваць у Літфонд «сродкі ад продажу замежнай літаратуры, якая ўвозіцца з-за мяжы, і кніг, выдадзеных недзяржаўнымі выдавецтвамі». Ён кажа, што гэтыя сродкі пойдуць на разьвіцьцё беларускай літаратуры. Як да гэтай ідэі ставяцца незалежныя выдаўцы, якіх Чаргінец прапануе абкласьці яшчэ адным падаткам?
Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі дасягнула амаль 3 мільярдаў даляраў, а зьнешні доўг Беларусі складае ўжо 13,5 млрд даляраў.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў, што прайшлі ў Беларусі 11 верасьня, каштавалі бюджэту 19 129 509 беларускіх рублёў, перадае БелаПАН лічбы з выніковай справаздачы ЦВК, зацьверджанай на паседжаньні 11 верасьня.
Холдынг Telekom Austria Group, які валодае беларускім мабільным апэратарам Velcom, паведаміў пра дасягненьне дамоўленасьці аб набыцьці 100% статутнага фонду найбуйнейшага беларускага прыватнага інтэрнэт-правайдэра «Атлант Тэлекам».
З 1 студзеня 2017 году базавая велічыня складзе 23 рублі.
У Расеі спадзяюцца дамовіцца пра пастаўкі нафты ў Беларусь да 15 сьнежня.
Міністар эканомікі Беларусі Ўладзімер Зіноўскі прызнаў, што падзеньне валавога ўнутранага прадукту за год чакаецца большым за прагназаванае ягоным ведамствам.
Кошт будаўніцтва Беларускай АЭС (БелАЭС) можа вырасьці на 50,6 млрд. рублёў у цэнах I кварталу 2016 году (прыкладна 780 мільёнаў даляраў).
Маскоўскі гарадзкі суд пакінуў пад хатнім арыштам Аляксея Ўлюкаева, былога міністра эканамічнага разьвіцьця. Такое рашэньне было прынятае на пасяджэньні 28 лістапада. Суд таксама адхіліў хадайніцтва адвакатаў аб шпацырах і зносінах з прэсай.
Беларускае аддзяленьне кампаніі McDonald’s да свайго 25-годзьдзя запусьціла беларускамоўную культурніцкую акцыю «Кожнаму беларусу — асаблівую вышыванку»
Падчас перамоваў у Баку кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падзякаваў прэзыдэнту Азэрбайджану Ільхаму Аліеву за нядаўнюю пастаўку нафты ў Беларусь. У кастрычніку на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод паступіла каля 85 тысяч тон нафты.
У Белаазёрску актывісты кампаніі «За наш горад» заяўляюць, што працягнуць дамагацца рамонту аварыйнага ўчастку мясцовай гарадзкой дарогі.
Грамадзяне Швайцарыі не падтрымалі ініцыятыву партыі «Зялёных» пра паскораную адмову ад атамнай энэргетыкі. Як паведамляе Associated Press, на рэфэрэндуме, які прайшоў у нядзелю, каля 54 адсоткаў насельніцтва краіны выказаліся супраць закрыцьця атамных электрастанцыяў.
Сёньня, 27 лістапада, у Швайцарыі праходзіць рэфэрэндум аб абмежаваньні тэрміну эксплёатацыі атамных электрастанцый 45 гадамі.
Трэція суткі на мяжы Беларусі зь Літвой вялікія чэргі грузавікоў на выезд з краіны.
Паводле дадзеных Белстату, таваразварот Беларусі з краінамі Эўразьвязу ў студзені—верасьні 2016 года скараціўся ў параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам на 23,5% і склаў 8 млрд 380,9 млн даляраў.
Намесьнік прэмʼер-міністра Ўладзімер Сямашка на сьвяце «Дзень „Амкадора“» у Лагойску заявіў, што рэцэсія ў прамысловасьці Беларусі скончылася.
Саудаўская Арабія адмовілася ад удзелу ў заплянаваных перамовах з удзелам Расеі аб магчымым абмежаваньні здабычы нафты краінамі, якія не ўваходзяць у АПЭК.
Савет Міністраў апублікаваў сьпіс 102 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў-банкрутаў. На Берасьцейшчыне найбольш калгасаў, у дачыненьні якіх мяркуецца прымяніць працэдуру банкруцтва, у Ганцавіцкім раёне.
Слонімская фабрыка трыкатажу RomGil выпусьціла ў продаж швэдры і камізэлькі з нацыянальным арнамэнтам, дызайн якіх цалкам супадае з дызайнам тых, якія прадаюцца пад маркай «Беларусам».
Працэс над 11 ашмянскімі мытнікамі, які з 18 лістапада ідзе ў Партызанскім судзе Менску, на нейкі час спыніўся.
Беларускія прадпрыемствы «Гомельтранснафта Дружба» і «Полацктранснафта Дружба» накіравалі ў расейскую «Транснефть» паведамленьні пра падвышэньне цэнаў на транзыт расейскай нафты на 20,5% зь 1 студзеня 2017 году.
Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у Беларусі сярэдні заробак за кастрычнік 2016 году склаў 722,9 рублёў — 377,7 даляраў па сярэднямесячным курсе Нацбанку.
24 лістапада палітыкі, дыпляматы, экспэрты і грамадзкія актывісты зь Беларусі, Нямеччыны і іншых эўрапейскіх краін зноў сустрэліся на «Менскім форуме».
Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Дзьмітры Мірончык заявіў, што Беларусь ня бачыць праблемы ў тым, як арганізаваны пропуск на мяжы «Саюзнай дзяржавы».
За студзень-верасень 2016 году зь дзяржаўнага бюджэту была аказаная падтрымка эканоміцы Беларусі на 295,7 млн беларускіх рублёў (дэнамінаваных), што ў 3,5 раза меней за падтрымку ў такі ж пэрыяд 2015 году, заўважае БелаПАН.
Менавіта таму будаўніцтва копіі полацкага храма ўзору ХХІ стагодзьдзя спынена, паведаміў галоўны архітэктар Віцебску Андрэй Макееў
23 лістапада прадстаўнікі Беларусі і Расеі абмяркуюць пытаньні паставак расейскай нафты ў Беларусь.
На Палесьсі, у Акцябрскім раёне, за тры кілямэтры ад райцэнтру, легендарнай Рудабелкі, ёсьць вёска Новая Дуброва. Тутэйшыя жыхары ўжо тры гады пакутуюць ад недахопу вады ў калодзежах.
Нечаканае судовае рашэньне на карысьць індывідуальнай прадпрымальніцы зь Пінску.
Міністэрства падаткаў і збораў паводле зьвестак на 22 лістапада накіравала каля 70 тысяч паведамленьняў пра неабходнасьць сплаціць падатак на «дармаедаў».
Афіцыйны Менск разьлічвае правесьці ў сьнежні-студзені перамовы з Эўразьвязам аб далучэньні Беларусі да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO).
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы (заробкі мінус падаткі і зборы з улікам інфляцыі) беларусаў за студзень—верасень 2016 году склалі толькі 92,8% ад такіх за студзень—верасень 2015 году.
Мытная служба Польшчы ўводзіць новыя правілы ўвозу паліва, паведамляецца на сайце Брэсцкай мытні.
Усясьветны банк ўхваліў выдачу Беларусі пазыкі ў памеры 125 млн даляраў на рэалізацыю праекту мадэрнізацыі сыстэмы аховы здароўя, накіраванага на павышэньне асобных аспэктаў якасьці мэдыцынскай дапамогі ў краіне.
Ці можа існая мадэль аднавіцца і пераадолець крызіс, альбо яна асуджаная на стагнацыю? Якія ўнутраныя і замежныя чыньнікі могуць прымусіць кіраўніка Беларусі пайсьці на неабходныя перамены?
Усясьветная арганізацыя здароўя адмяніла міжнароднае надзвычайнае становішча, зьвязанае зь вірусам Зіка. Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі.
У Горадні працягваюць руйнаваць старыя дамы. За восень зьнесьлі некалькі камяніц у гістарычнай забудове на вуліцы Тэльмана, 7.
Беларусы ня раз заўважалі выпадкі, калі тэлефанаваньні ў Беларусь з-за мяжы даходзяць не да патрэбнага абанэнта, а да незнаёмых людзей, якія просяць проста пачакаць, пакуль паклічуць да слухаўкі знаёмага.
Загрузіць яшчэ