Падатак сплацілі ці то 18,6%, ці то 14,7%, ці то 2,6% «дармаедаў».
«Дні вышыванкі», курсы беларускай мовы, тэатральная студыя, крэатыўныя вулічныя акцыі, канцэрты і творчыя сустрэчы з музыкамі. Усім гэтым займаецца пляцоўка «Арт Сядзіба» — пачынаючы са сьнежня 2011 году.
«Гэтае пытаньне не да мяне», — сказаў міністар фінансаў Уладзімер Амарын.
Уладальнікамі інвэстыцыйнага паю могуць стаць як юрыдычныя асобы, так і звычайныя грамадзяне.
Міністар фінансаў Беларусі Уладзімер Амарын 13 сьнежня гутарыў з журналістамі ў кулюарах Палаты прадстаўнікоў. Ён расказаў пра пэрспэктывы атрыманьня замежных крэдытаў.
Магчыма, гэты крокам дзяржава хоча заахвоціць грамадзян добраахвотна вяртаць сродкі без адпрацоўкі разьмеркаваньня. Апошнія гады назіраецца хранічны недахоп заявак на маладых спэцыялістаў.
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у лістападзе ў Беларусі найбольш падаражэлі гародніна (на 14,71%) і яйкі (на 5,56%).
Экспэрты прагназуюць падзеньне ВУП Беларусі ў 2017 годзе на ўзроўні 0,9%. У 2018-м прагназуецца невялікі рост — 1,1%.
Беларуска-расейскія кансультацыі адносна аплаты доўгу за газ працягваюцца, паведаміў намесьнік міністра энэргетыкі Расеі Кірыл Маладцоў.
Харчовыя тавары падаражэлі са сьнежня-2015 на 10,4%, нехарчовыя — на 9,7%, паслугі — на ўсе 19,8%.
Паўстагодзьдзя жыхары прыватнага сэктару ў Менску, вядомага як Сельгаспасёлак, змагаюцца супраць зносу сваіх дамоў і ўшчыльненьня тэрыторыі шматпавярховай забудовай.
Управа Фэдэральнай службы Расеі па вэтэрынарным і фітасанітарным кантролі па Бранскай і Смаленскай абласьцях вярнула ў сьнежні гомельскім вытворцам 40 тон тлушчу.
Неўзабаве пачнецца асваеньне тэрыторыі вакол комплексу будынкаў 2-га менскага шпіталя, колішняга базыльянскага кляштара. Участак у межах сталічных вуліц Багдановіча і Купалы, дзе пад знос гэтаксама прызначаны выставачны цэнтар «БелЭкспа», некалькі разоў зьбіраліся перадаць замежным інвэстарам, але дамовы так і не былі падпісаныя.
Беларусбанк пачаў выдаваць крэдыты на будаўніцтва жылых памяшканьняў зь дзяржаўнай падтрымкай.
Беларусь зрабіла апераджальны авансавы плацёж за пастаўку расейскага газу.
У Расеі ідуць абмеркаваньні прапановы Беларусі ў аплаце паставак за расейскі газ, перадае агенцтва «РИА Новости» заяву расейскага віцэ-прэм’ера Аркадзія Дварковіча.
Расейская кампанія «Роснефть», якая знаходзіцца пераважна ў дзяржаўнай уласнасьці, прадала 19,5 адсоткаў сваіх акцынў за 10,5 мільярда эўра.
У Ірляндыі суд разблякаваў банкаўскія рахункі Міхаіла Хадаркоўскага, якія былі замарожаныя ў 2011 годзе паводле падазрэньня ў адмываньні грашовых сродкаў. Пра гэта экс-кіраўнік ЮКАСу паведаміў у Твітары. «Хлусьня пра „адмываньне“ засталося хлусьнёй», — напісаў Хадаркоўскі.
Дробныя прадпрымальнікі на гарадзенскіх рынках у лепшым выпадку прадаюць некалькі рэчаў за дзень. А часта здараецца, што і ніводнай. Як выжываюць, ня ведаюць самі.
Чаму Лукашэнка загадаў адкарэктаваць свой дэкрэт аб дармаедах?
Раніцай 7 сьнежня ў сквэры Котаўцы, на месцы побач з вуліцамі Тыражнай і Дастаеўскага, зноў адбыўся канфлікт паміж мясцовымі жыхарамі і эколягамі з аднаго боку і супрацоўнікамі Зелянбуду з другога.
Сёлета ў студзені—кастрычніку экспарт нафтапрадуктаў склаў у фізычным выражэньні 11,6 млн тон, скараціўшыся на 15% у параўнаньні з такім жа пэрыядам мінулага году.
Кіраўнік Фэдэральнай службы па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе Сяргей Данкверт выказаў прэтэнзіі Расеі да паставак харчовай прадукцыі зь Беларусі. Менск абвінавачваюць у кантрабандзе і фальсыфікацыі прадукцыі.
Міністэрства сельскай гаспадаркі мае ўвесьці дадатковыя захады, каб не дапускаць увозу ў Беларусь сьвініны з Краснадарскага краю, Арлоўскай, Валгаградзкай, Варонескай і Маскоўскай абласьцей Расеі.
Зьмены ў дэкрэт аб дармаедах плянуецца ўнесьці да канца году.
«Беларуснафта» пачала першы маштабны праект нафтавага сэрвісу ва Ўкраіне. Беларускія спэцыялісты пачалі апэрацыі гідраразрыву пласта на ўкраінскіх радовішчах вуглевадародаў.
У кампаніі «Газпром трансгаз Беларусь» не камэнтуюць інфармацыі пра кансэрвацыю будоўлі «Газпром центра».
«Газпром трансгаз Беларусь», беларуская «дачка» расейскай газавай манаполіі, пачала працэдуру кансэрвацыі будоўлі «Газпром центра».
«Россельхознадзор» ад 6 сьнежня абмежаваў сьпіс прадукцыі з афрыканскай краіны Малі для рээкспарту ў Расею празь Беларусь.
Удзельнічаюць: Валер Карбалевіч, Дзьмітры Гурневіч, Віталь Цыганкоў.
У трэцім квартале 2016 года доля грамадзян краіны з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму склала 5,7%, тады як у другім квартале — 5,5%, у першым — 5,4%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Мінімальная цана бутэлькі гарэлкі цяпер складзе 69,8 грыўні, мацаванага віна і вэрмуту — 42, вінаграднага сухога віна — ад 33 грыўняў, паведамляе УНІАН.
Прэсавы сакратар сеткі IKI Бэрта Чайкаўскайце паведаміла: штогод у калядны пэрыяд спажывецкі кошык павялічваецца на 20% у параўнаньні зь верасьнем і кастрычнікам.
Ровень беспрацоўя ў Злучаных Штатах Амэрыкі ў лістападзе 2016 году зьнізіўся да дзевяцігадовага мінімуму, перадае «Бі-бі-сі».
У Лёндане на працягу дзьвюх гадзінаў журналісту ўдалося купіць гарадзенскія цыгарэты ад чатырох розных прадаўцоў.
Транспартны грузавы карабель «Прагрэс», які накіроўваўся да Міжнароднай касьмічнай станцыі, разьбіўся над тэрыторыяй Рэспублікі Тува. Большасьць фрагмэнтаў карабля згарэлі ў шчыльных пластах атмасфэры.
Грамадзкая культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі» і Цэнтар дасьледаваньня грамадзкага кіраваньня СІМПА зладзілі ў Гомелі дыскусію «Экатурызм: як адрадзіць палескую вёску?» Падчас дыскусіі абмяркоўваліся пытаньні адраджэньня палескіх вёсак праз экалягічны турызм.
Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду разгледзела крымінальную справу супраць былых службовых асобаў ААТ «Нафтан» — намесьніка гендырэктара, начальніка ўпраўленьня і начальніка аддзелу.
Ад 1 сьнежня Беларусь зьнізіла экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты ў выпадках, калі яны вывозяцца за межы Эўразійскага эканамічнага саюзу (Беларусь, Расея, Казахстан, Армэнія, Кіргізстан).
Як тлумачаць вытворцы, сэртыфікацыя будзе распаўсюджвацца на любую імпартаваную ў Беларусь тэхніку — як з Расеі, так і зь іншых краін.
На перамовах у Вене краіны OPEC дамовіліся аб скарачэньні здабычы нафты да 32,5 млн барэляў у суткі. Пагадненьне заклікае краіны, якія не ўваходзяць у картэль, таксама зьнізіць сутачную здабычу.
Старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец на зьезьдзе СПБ выступіў з ініцыятывай адлічваць у Літфонд «сродкі ад продажу замежнай літаратуры, якая ўвозіцца з-за мяжы, і кніг, выдадзеных недзяржаўнымі выдавецтвамі». Ён кажа, што гэтыя сродкі пойдуць на разьвіцьцё беларускай літаратуры. Як да гэтай ідэі ставяцца незалежныя выдаўцы, якіх Чаргінец прапануе абкласьці яшчэ адным падаткам?
Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі дасягнула амаль 3 мільярдаў даляраў, а зьнешні доўг Беларусі складае ўжо 13,5 млрд даляраў.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў, што прайшлі ў Беларусі 11 верасьня, каштавалі бюджэту 19 129 509 беларускіх рублёў, перадае БелаПАН лічбы з выніковай справаздачы ЦВК, зацьверджанай на паседжаньні 11 верасьня.
Холдынг Telekom Austria Group, які валодае беларускім мабільным апэратарам Velcom, паведаміў пра дасягненьне дамоўленасьці аб набыцьці 100% статутнага фонду найбуйнейшага беларускага прыватнага інтэрнэт-правайдэра «Атлант Тэлекам».
З 1 студзеня 2017 году базавая велічыня складзе 23 рублі.
У Расеі спадзяюцца дамовіцца пра пастаўкі нафты ў Беларусь да 15 сьнежня.
Міністар эканомікі Беларусі Ўладзімер Зіноўскі прызнаў, што падзеньне валавога ўнутранага прадукту за год чакаецца большым за прагназаванае ягоным ведамствам.
Кошт будаўніцтва Беларускай АЭС (БелАЭС) можа вырасьці на 50,6 млрд. рублёў у цэнах I кварталу 2016 году (прыкладна 780 мільёнаў даляраў).
Маскоўскі гарадзкі суд пакінуў пад хатнім арыштам Аляксея Ўлюкаева, былога міністра эканамічнага разьвіцьця. Такое рашэньне было прынятае на пасяджэньні 28 лістапада. Суд таксама адхіліў хадайніцтва адвакатаў аб шпацырах і зносінах з прэсай.
Загрузіць яшчэ