У выніку некалькіх стагодзьдзяў калянізацыі Беларусь стала часткай рускай цывілізацыі, якая сёньня гіне на нашых вачах.
Паводле кіраўніка “Газпрому” Аляксея Мілера, калі зіма будзе анамальна халоднай, можна чакаць праблем.
Пра гэта паведаміў намесьнік міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіл Партной.
Такім чынам Заграб прадэманстраваў гатоўнасьць урэгуляваць спрэчку аб уцекачах, які на гэтым тыдні перарос у гандлёвую вайну з Бялградам.
Прадпрымальнікі даслалі кандыдатам сьпіс пытаньняў, якія адлюстроўваюць сёньняшнія праблемы дробнага бізнэсу. Аднак атрымалі адказ толькі ад Тацяны Караткевіч.
Альтэрнатыўную энэргетыку Беларусі абмяжоўваюць дзеля будучай АЭС.
Найхутчэй траціць грошы з выбарчага фонду Мікалай Улаховіч: з 30 мільёнаў у яго засталося на рахунку 22 200 рублёў.
Нямецкага аўтавытворцу злавілі на махлярстве з тэстамі на шкодныя выкіды, яму пагражае штраф на мільярды даляраў. Але беларусаў у бліжэйшай пэрспэктыве скандал не зачэпіць.
Пасьля сустрэчы Ангелы Мэркель і кіраўнікоў фэдэральных зямель выпрацавана рашэньне аб падзеле выдаткаў на ўтрыманьне ўцекачоў. Фэдэральны бюджэт амаль удвая павялічыць выдаткі на падтрымку рэгіёнаў.
У Расею празь Беларусь паступае прадукцыя з тых краін, якія не ўваходзяць у расейскі санкцыйны сьпіс. Так беларуская фітасанітарная служба адказала на прэтэнзіі Рассельхазнагляду пра сумнеўнае паходжаньне «беларускай» папаі.
Казьбек Япрынцаў, сын «правай рукі» алігарха Юрыя Чыжа — Уладзімера Япрынцава, заключаў мільённыя кантракты з рознымі фірмамі на пастаўку біядызэлю.
Экспэрты адзначаюць, што за два дзясяткі гадоў грамадзяне Беларусі прыйшлі да гатоўнасьці адмовіцца ад плянавай эканомікі і аддацца на волю рынку.
У Магілёўскі абласны суд паступіла крымінальная справа, асноўныя фігуранты якой — былыя кіраўнікі Гомельскай вобласьці: першы намесьнік старшыні аблвыканкаму Віктар Банчук і намесьнік старшыні Віктар Трызна.
Рассельгаснагляд зьвярнуўся ў беларускае Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня з просьбай патлумачыць паходжаньне некаторых тавараў, якія пастаўляюцца ў Расею.
Гарадзкія ўлады Гомеля пашыраюць вуліцу Кірава да такой ступені, што праезная частка апынаецца пад самымі вокнамі жылых дамоў.
Раней паведамлялася, што Беларусь стала лідэрам па пастаўках у Расeю ківі.
Дэбіторская запазычанасьць за пастаўленую ў Расею беларускую прадукцыю з пачатку году ўзрасла больш як на 30%.
Літва і Беларусь займаюць першыя месцы ў Эўропе паводле колькасьці самагубстваў, Расея — па курэньні, паведамляе Сусьветная арганізацыя аховы здароўя.
Экспэрты, якіх запрасілі на «круглы стол» у АГП, прааналізавалі эканамічныя разьдзелы выбарчых праграмаў Аляксандра Лукашэнкі, Тацяны Караткевіч, Сяргея Гайдукевіча і Мікалая Ўлаховіча.
Асацыяцыя «Укркондпром» заклікала ўрад Украіны зрабіць дзейсныя захады ў адказ на абавязковую санітарна-гігіенічную экспэртызу імпартнай прадукцыі, якую ўвяла Беларусь з 27 жніўня.
Ахвотныя сабраліся каля новай крамы апоўначы, а некаторыя з самых адчайных фанаў чакалі пад дзьвярыма яшчэ з чацьвярга.
На мяжы банкруцтва ў Гомелі апынуўся завод хімічных вырабаў. Ад чэрвеня прастойвае цэх гумовых вырабаў. Спыняюцца пэрыядычна і астатнія вытворчыя падразьдзяленьні.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што недалучэньне краіны да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі можа прынесьці ёй больш карысьці, чым далучэньне.
Лукашэнка паскардзіўся Пуціну на заяву Назарбаева, што ён «шпарыць парашок». Пуцін у адказ толькі пажартаваў.
Славутая вёска Раўбічы сёньня яна набывае яшчэ адну характэрную асаблівасьць: тут усё часьцей можна сустрэць асобаў з разнастайных «чорных сьпісаў».
Дырэктар Інстытуту мяса-малочнай прамысловасьці Аляксей Меляшчэня пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды выказваньні прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева пра беларускае малако.
Ці азначае сыход з эўразійскіх рынкаў спыненьне супрацы са спэцслужбамі або продаж Turkcell’ам актываў беларускага life:), невядома.
У расейцаў не кітайская і не італьянская нага, таму ім падыдзе толькі расейскі і беларускі абутак, заявілі на расейскім Першым канале. У сацыяльных сетках з такой заявы пасьмяяліся.
Міністэрства прамысловасьці і гандлю Расеі ўнесла ва ўрад канцэпцыю ўвядзеньня харчовых картак для маламаёмаснага насельніцтва.
Расейская Фэдэральная антыманапольная служба абвінаваціла кампанію Google ў злоўжываньні сваім становішчам на яе нацыянальным рынку, што пагражае кампаніі штрафам.
Пра што сьведчаць дадзеныя пра прыбыткі і маёмасьць кандыдатаў у прэзыдэнты?
У 2015 годзе амаль у 2,5 раза павялічыўся абарот кантрафактнай лікёрагарэлачнай прадукцыі, якую праз празрыстую мяжу прывозяць з Расеі ў Беларусь і прадаюць спажыўцам дробнымі партыямі з рук.
Паводле інфармацыі Der Spiegel, былыя акцыянэры кампаніі ЮКАС падалі пазоў у Вышэйшы зямельны суд Бэрліна з тым, каб спагнаць з Расеі 42 млрд даляраў.
11 верасьня ў цырымоніі пачатку будаўніцтва ў Любанскім раёне Нежынскага горна-ўзбагачальнага комплексу ўзяў удзел Аляксандар Лукашэнка. Комплекс абяцаюць узьвесьці празь пяць гадоў.
Сталічныя ўлады паведамілі, што нарэшце знайшлі ахвотных забудоўваць тэрыторыю ў гістарычным цэнтры Менску.
Эўрапейскі суд пастанавіў, што час, затрачаны на шлях да працы, павінен лічыцца часткай працоўнага дня.
Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 11 верасьня: даляр вырас на 33 пункты — да 17 840 рублёў, эўра вырас на 61 пункт — да 19 959 рублёў.
Дзяржстандарт спыніў рэалізацыю рыбных кансэрваў з паразытычнымі чарвякамі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Нацбанку і ўраду ня варта зьвяртаць увагу на крытыку адносна ручнога рэжыму кіраваньня эканомікай.
7 верасьня каля пяці тысяч фэрмэраў з больш чым тысяччу трактароў пратэставалі ў Брусэлі супраць палітыкі санкцый Эўразьвязу ў адносінах да Расеі.
Фотаздымкі з супэрмаркэту ў Польшчы зьмясьціла суполка «Мая краіна Беларусь».
У раёне менскага мэтро «Каменная горка» насупраць рэстарану хуткага харчаваньня Burger King, які запрацаваў сёлета ў жніўні, неўзабаве зьявіцца яшчэ адзін знакаміты брэнд — KFC.
Залаты запас Нацыянальнага банкe Беларусі за першае паўгодзьдзе скараціўся на цэнтнэр і на 1 ліпеня склаў 36,4 тоны.
У шэрагу бойкіх месцаў Гомеля вяскоўцы часьцяком прапануюць гараджанам сваю малочную прадукцыю проста з асфальту. Здаваць малако ў калгас ня толькі нявыгадна, але й часам немагчыма, бо ў вёсках няма зборшчыкаў малака.
Крэмль заганяе Беларусь і іншых хаўрусьнікаў у Валютны саюз.
У Вене паліцыя спыніла наглуха закрыты фургон, у якім знаходзіліся 24 уцекачы з Аўганістану.
Валютная выручка Беларусі ў студзені — ліпені 2015 году склала менш як 20 мільярдаў даляраў і зьнізілася ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году амаль на чвэрць.
Заява кіраўніка абласной вэртыкалі прагучала 1 верасьня. Дагэтуль афіaцыйных зьвестак пра крытычную сытуацыю на вытворчым участку не было.
Пасьля кароткатэрміновага росту напрыканцы мінулага тыдня беларускі рубель зноў пачаў зьніжацца адносна даляра і эўра.
За пару дзясяткаў кілямэтраў ад Менску ўзьнікне «індустрыяльная варонка» з надзвычайнай канцэнтрацыяй прадпрыемстваў, горад памерам з Бабруйск.
Загрузіць яшчэ