Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка напалоханыя хуткім падзеньнем беларускага рубля.
У беларускіх «Аістаў» — дрэнная рэпутацыя, слабая «карэтка» і неканкурэнтныя кошты. Праўду пра «Мотавела» Свабода шукала ў размовах з прадаўцамі і майстрамі ровараў.
Ратаваць «роварны кірунак» Мікалая Ладуцьку выправілі ня ўчора. Дарожку экс-дырэктару Аляксандру Мураўёву, які цяпер за кратамі, Ладуцька пераходзіць як мінімум другі раз.
Паводле старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Ўладзімера Цумарава, на веніках можна зарабіць неблагія грошы.
На прыватнае прадпрыемства «Мотавела» ўлады прызначылі дырэктарам дзяржаўнага чыноўніка Мікалая Ладуцьку. Ці можна лічыць гэта нацыяналізацыяй?
Клімавіцкі, Касьцюковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Слаўгарадзкі, Хоцімскі і Чэрыкаўскі раёны атрымаюць шэраг прэфэрэнцыяў.
Беларускі рубель чарговым разам узяў гістарычны максымум: 15 488 за даляр. Папярэдні рэкорд быў пастаўлены на пачатку лютага, калі курс склаў 15 450 рублёў за даляр.
Падзеньне беларускага рубля працягваецца, па выніках таргоў на валютнай біржы пабіты лютаўскі «рэкорд».
Менская вобласьць, якую ачольвае старшыня аблвыканкаму Сямён Шапіра, паставіла ў траўні рэкорд. Паводле стану на 1 чэрвеня колькасьць прадпрыемстваў, дзе своечасова не выплачваюць заробкі, тут дасягнула 200.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб сацыяльна-эканамічным разьвіцьці паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласьці».
Экс-старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька ад 8 чэрвеня прызначаны дырэктарам «Мотавела».
Насуперак прагнозам экспэртаў, якія прадказвалі, што курс беларускага рубля да даляра ўздымецца на ўзровень 15 500 толькі да канца 2015 году, гэта фінансавая вяршыня фактычна скораная ўжо ў першым паўгодзьдзі.
Курс беларускага рубля да даляра набліжаецца да рэкорднага ўзроўню — 15 450, які быў дасягнуты сёлета 3 лютага.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель зрабілі сумесную заяву, што санкцыі супраць Расеі павінны заставацца ў сіле, пакуль ня будуць выкананыя Менскія пагадненьні аб спыненьні вагню.
За апошнія два тыдні беларускі рубель істотна патаньнеў. Ці варта чакаць масавага зьняцьця рублёвых укладаў і пераводу іх у валютныя, і ці варта цяпер скупляць валюту?
5 чэрвеня найбуйнейшы ў Беларусі вытворца сельскагаспадарчай тэхнікі — дзяржаўнае акцыянэрнае таварыства «Гомсельмаш» зноў выправіла ў вымушаны адпачынак тысячы сваіх рабочых.
«Камбайны стаяць, і ніхто іх не купляе», — кажуць рабочыя гомельскага прамысловага гіганта.
Экспэрты лічаць, што абвалу беларускага рубля чакаць бліжэйшым часам ня варта, але ня выключана, што да канца году курс можа скласьці 17–18 тысяч за даляр.
Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валюты на 6 чэрвеня.
Інспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах па Менску заклікала грамадзянаў паведаміць інфамрацыю пра нелегальную здачу ўнаём кватэр у Менску.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 чэрвеня падпісаў указ пра дзейнасьць на пазабіржавым рынку Форэкс.
Хвораму ад наплыву гасьцей ні холадна, ні сьпякотна. І ўсе грандыёзныя пляны, пра якія сьпяваюць дзяржаўныя мэдыі, так і застануцца пражэктамі.
Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валюты на 5 чэрвеня. Даляр вырас на 187 пунктаў і цяпер будзе каштаваць 15 130 рублёў. Эўра вырас на 74 і каштуе 17 031 рубель.
Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі № 220 ад 1 чэрвеня кампанія «Вялес-Міт» пабудуе два сьвінакомплексы на сто тысяч галоў кожны ў Маладэчанскім раёне ў раёне вёсак Соўлава і Палачаны.
Мы запыталіся ва ўласьнікаў кватэр, як яны паставяцца да геяў, цемнаскурых, уцекачоў з Данбасу і беларускамоўных — як да кватэранаймальнікаў.
«Ратаваньне галодных — справа рук саміх галодных» — дэвіз адміністрацыі ўральскага мястэчка Бярозаўскі. Людзі з гораду едуць саджаць бульбу, каб змагацца з наступствамі ўведзеных самой жа Расеяй абмежаваньняў на імпарт харчоў.
За чатыры месяцы гэтага году Беларусь страціла 180 млн даляраў на экспарце прадуктаў харчаваньня ў Расею.
ЧАСТКА ПЕРШАЯ. Нязгодныя з BelToll падумваюць пра свайго кандыдата ў прэзыдэнты. Расьсьледаваньне Ганны Любаковай.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 2 чэрвеня падпісаў дэкрэт № 4, які спрашчае ўмовы для стварэньня прафсаюзаў.
З 2 чэрвеня ў інтэрнэце пачаліся аўкцыёны па продажы імёнаў у нацыянальнай дамэннай зоне .бел.
Пра гэта заявіў міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Леаніда Зайца прыводзіць БелаПАН.
Беларусь страціла з-за эканамічных праблем на расейскім рынку амаль 3 мільярды даляраў, але Расея дае «сыстэматычную падтрымку», заявіў 1 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка, прымаючы з дакладам прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова.
Пра лёс прадпрымальніка Максіма Фінскага піша «Новая газета».
Расея пацьвярджае намер рэфінансаваць плацяжы Беларусі па дзяржаўным доўгу на 2015 год.
На Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся першыя таргі ў новым рэжыме. Гандлёвая сэсія ад сёньня скарачаецца да паўтары гадзіны, публікацыя афіцыйных курсаў пераносіцца з ранейшых 11:00 раніцы на 13:00.
Выканаўчая рада МВФ падсумавала вынікі кансультацыяў зь беларускім урадам.
Спад ВУП у Расеі ў другім квартале 2015 будзе большым, чым у першым «заявіў Кудрын у інтэрвію «Інтэрфаксу». Паводле яго прагнозу, падзеньне ВУП у гэтым годзе складзе каля 4%.
З-за гэтага не растуць ні заробкі, ні пэнсіі.
У праблемах беларускай эканомікі вінаватыя суседзі, мяркуе намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Віктар Некрашэвіч.
Абітурыенты, якія сёлета паступяць у Міжнародны дзяржаўны экалягічны ўнівэрсітэт імя Сахарава, праз 4 гады атрымаюць дыплём Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
У Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова аб’ядноўваюць факультэты. Ня першы год гэтая вышэйшая навучальная ўстанова, якую скончыў у свой час Аляксандар Лукашэнка, недабірае студэнтаў.
Мінэнэрга Расеі лічыць магчымым абмежаваньні паставак нафты ў Беларусь з-за невыкананьня ёю абавязацельстваў па пастаўках нафтапрадуктаў.
Пад кампазыцыю «Тры чарапахі» Лявона Вольскага ў гатэлі «Вікторыя Алімп» адбылася прэзэнтацыя праекту Belarus N, які, як заявілі аўтары і арганізатары, «зьменіць „Невядомую Беларусь“ і пакажа сьвету „Новую Беларусь“», піша сайт tio.by.
«Усе асобы працаздольнага ўзросту, якія жадаюць працаваць, працаўладкаваныя», — заявіла начальніца ўправы выкананьня прысудаў Жанна Батурыцкая.
Пра гэта заявіў сёньня, выступаючы на сумесным паседжаньні абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі, віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін.
Улады заявілі пра намер падвысіць падаткі для ўладальнікаў аграсядзібаў. Гаспадары гэтым незадаволеныя і кажуць, што могуць згарнуць бізнэс.
Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валюты на 29 траўня. Даляр вырас на 180 рублёў і каштуе 14 810 рублёў. Эўра вырас на 210 рублёў і каштуе 16 180 рублёў.
Больш за 5 мільярдаў у год сыходзіць на ўтрыманьне міліцыі, больш за мільярд — на органы крымінальна-выканаўчай улады. Якія органы ўлады самыя дарагія для падаткаплатнікаў? Інфаграфіка ад Радыё Свабода.
Група Рады Эўропы па барацьбе з карупцыяй прыйшла да высновы, што ў Беларусі рэалізуецца здавальняюча толькі чатыры з дваццаці чатырох рэкамэндацый, якія былі прынятыя ў 2012 годзе.
Расеі ўсё ж давядзецца выплаціць 50 мільярдаў даляраў кампэнсацыі ў справе ліквідаванага канцэрну ЮКАС, актывы якога былі захопленыя і прададзеныя расейскімі ўладамі ў 2003-2006 гг.
Загрузіць яшчэ