Ад пачатку году зьмяншэньне складае ўжо 3,2%.
«У нас зь пятніцы спынілі працу канвэера. Сказалі, што ня будзем працаваць да 1 чэрвеня», — паведаміў карэспандэнту Свабоды працаўнік аб’яднаньня «Атлант», якое выпускае лядоўні ды іншую бытавую тэхніку.
Расея спрабуе падарваць Украіну знутры і зьнішчыць яе эканоміку. Так лічыць экс-прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі.
Ад 23 траўня у Беларусі продаж замежнай валюты на пазабіржавым рынку будзе праходзіць без абмежаваньняў па сумам зьдзелак.
Транснацыянальная карпарацыя General Motors пачала вытворчасьць мадэлі Opel Mokka на магутнасьцях прадпрыемства «Юнісан» — у Абчаку пад Менскам.
Аляксандар Лукашэнка днямі наведаў Менскі трактарны завод. Што зьмянілася пасьля візыту кіраўніка краіны, ці задавальняе праца на прадпрыемстве? На гэтыя і іншыя пытаньні працаўнікі МТЗ адказвалі каля прахадной.
Цэнтральны банк Узбэкістану 22 траўня прыпыніў апэрацыі па абмене замежных валютаў ва ўсёй краіне.
У ЗША з афіцыйным візытам знаходзіцца міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Леанід Заяц. Гэта першы за доўгі час візыт у ЗША чыноўніка зь Беларусі на ўзроўні кіраўніка міністэрства.
Падчас сустрэчы з работнікамі трыкатажнай фабрыкі «Алеся» намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Ігар Карпенка выказаўся за тое, каб Міністэрства адукацыі ўвяло абавязковую школьную форму.
General Motors пачала вытворчасьць мадэлі Opel Mokka на магутнасьцях беларускага ЗАТ «Юнісан». Таксама вядуцца перамовы пра выраб у Беларусі аўтамабіляў прэміюм-клясы.
Амэрыканская кампанія Cisco Systems, якая вырабляе камунікацыйнае абсталяваньне, пастаўляла сваю прадукцыю Мінабароны Расеі і ФСБ у абыход санкцый, паведамляе амэрыканскае інтэрнэт-выданьне BuzzFeed News са спасылкай на свае крыніцы.
Колькасьць беспрацоўных менчукоў вырасла да 7 тысяч чалавек. Толькі за красавік непрацаўладкаваных у сталіцы стала больш на 2 724 чалавекі
У Рызе праходзіць Трэці бізнэс-форум «Усходняга партнэрства», на якім Беларусь прадстаўляе першы намесьнік міністра эканомікі Аляксандар Забароўскі.
Грэцыя ня зможа ажыцьцявіць будучы плацёж Міжнароднаму валютнаму фонду 5 чэрвеня, калі замежныя крэдыторы не дадуць ёй фінансавую дапамогу, заявіў у сераду прадстаўнік кіруючай партыі.
Здавалася б, цяжкая эканамічная сытуацыя павінна была б перарастаць у сацыяльны крызіс, незадаволеньне людзей — пераходзіць у публічную плашчыню, вылівацца ў нейкія формы пратэсту. Чаму гэтага не адбываецца?
Колькасьць беларусаў, якія працуюць няпоўны рабочы дзень альбо скарочаны рабочы тыдзень, павялічылася за апошні год ў 5,5 разу.
Пра беларускае заканадаўства ў сфэры прадпрымальніцтва ў іранічнай форме піша ў Facebook IT-прадпрымальнік Юры Гурскі.
Зь лютага беларускі рубель умацаваўся адносна даляра на 10%. У чым прычыны такога фэномэна? Якія наступствы гэта мае для эканомікі? Ці павысіцца давер насельніцтва да эканамічнай палітыкі ўладаў?
Паводле дадзеных Белстата, амаль усе асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі Беларусі ў студзені-красавіку 2015 году дэманструюць падзеньне.
Выканаўчая рада Міжнароднага валютнага фонду завяршыла кансультацыі па артыкуле IV з Рэспублікай Беларусь. Гэта адбылося 13 траўня 2015 году.
Міжнародны валютны фонд лічыць, што эканамічная сытуацыя ў Беларусі будзе пагаршацца і заклікае ўрад краіны да правядзеньня рэформаў.
Рассельгаснагляд зноў заявіў пра выяўленьне несапраўдных сэртыфікатаў краін паходжаньня расьліннай прадукцыі, якая прайшла кантроль у Беларусі.
«Беларусь займае 10 месца ў рэйтынгу краін сьвету па ўзроўні спажываньня алькаголю», — паведаміла намесьніца старшыні Белстату Алену Кухарэвіч. Аднак ці сапраўды месца Беларусі менавіта такое?
У Літве вельмі спакойна ставяцца да захадаў ураду Беларусі, якія маюць кардынальна скараціць імпарт замежных тавараў.
У Беларусі пачалася працэдура прызнаньня банкрутам і ліквідацыі камэрцыйнага банку «Дэльта Банк». Паралельна вядзецца сьледзтва аб махлярстве з грашыма банку і наўмысным давядзеньні яго да банкруцтва.
Падчас візыту ў Беларусь старшыні КНР Сі Цзіньпіна быў прыняты «Мэмарандум аб узаемадапамозе», які прадугледжвае прыцягненьне Беларусбанкам гарантаванага ўрадам Беларусі крэдыту.
Удзельнікамі форуму маюць стаць прадстаўнікі дробнага бізнэсу з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама чыноўнікі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы (грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўнёскаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі) у I квартале 2015 году склалі 95,8% да ўзроўню IV квартала 2014 году.
У мінулым месяцы кампанія выпусьціла акцыі і ў першы ж дзень зарабіла 267 мільёнаў даляраў.
Паводле польскіх мытных службаў, за першы квартал сёлета грамадзяне Беларусі патрацілі на тавары ў Польшчы больш як 90 мільёнаў даляраў.
Суседзтва з Украінай дапамагае выжываць шмат каму з жыхароў памежных раёнаў Беларусі. «Атрымаем заробак — і едзем у Чарнігаў», — жыхарка Гомеля.
«Наперадзе яшчэ мацнейшая канкурэнцыя. Таму разгільдзяям, дармаедам, алькаголікам і прайдзісьветам у працоўных калектывах рабіць няма чаго», — заявіў Лукашэнка
«Мы паспрабуем пры адсутнасьці росту заробкаў збалянсавацца гэтак, каб кошт не захлістваў заробак», — заявіў 15 траўня Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня Менскага трактарнага заводу.
Экспэрты лічаць, што сапраўдныя лічбы ў два разы большыя.
Кітайскія інвэстары выяўляюць цікавасьць да набыцьця самай вялікай гасьцініцы ў Горадні. Пра гэта сёньня паведаміў старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой.
З-за рознай трактоўкі міждзяржаўных пагадненьняў літоўскія цягачы з паўпрычэпамі па-ранейшаму канфіскуюць ў Беларусі. Толькі сёлета ў Беларусі «затрымалася» ня менш за шэсьць машын.
Тры з гэтых банкаў Нацбанк пазбавіў ліцэнзіяў, яшчэ ў двух дзейнасьць ліцэнзіяў была прыпынена.
На сайце курсаў беларускай мовы «Мова нанова» запрацавала біржа працы. Гэта адмысловая дошка бясплатных абвестак, дзе беларускамоўныя могуць знайсьці ці прапанаваць паслугі.
Насуперак чаканьням, эканамічнае аб’яднаньне чатырох краін у эўразійскую супольнасьць прыводзіць не да паляпшэньня, а да пагаршэньня сытуацыі.
Усьлед за жыхарамі памежных беларускіх абласьцей на закупы ва Ўкраіну часта едуць цяпер і жыхары Магілёўшчыны. Выпраўляюцца сем’ямі, каб болей прывезьці.
Замежныя інвэстары ў першым квартале 2015 году ўклалі ў беларускую эканоміку на 29,1% меней грошай параўнальна з такім самым пэрыядам летась.
Перад адлётам зь Беларусі кітайскі лідэр Сі Цзіньпін наведаў сумесна з Аляксандрам Лукашэнкам месца першага этапу будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку ў Смалявіцкім раёне.
У Байнэце зьявіўся партал belrynok.by, створаны вядомымі беларускімі журналістамі, якія на працягу апошняга месяца звольніліся з газэты «Белорусы и рынок».
Візыт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь мае значэньне пераважна з пункту гледжаньня эканомікі, але выгада ад беларуска-кітайскага супрацоўніцтва пакуль застаецца адкрытым пытаньнем.
ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» і ААТ «АСБ Беларусбанк» сумарна атрымаюць ад Дзяржаўнага банка разьвіцьця Кітая 1 мільярд даляраў.
У Слоніме грамадзкія актывісты стварылі ініцыятыву «Народны кантроль» і зьбіраюць подпісы супраць дэкрэту аб дармаедах.
Праўленьне Нацыянальнага банку прыняло рашэньне адклікаць з 7 траўня 2015 году ліцэнзіі на ажыцьцяўленьне банкаўскай дзейнасьці ў закрытага акцыянэрнага таварыства «ІнтэрПэйБанк».
У Беларусі расьце колькасьць прадпрыемстваў, на якіх затрымліваюць выплату заробкаў.
Праўленьне Нацыянальнага банку прыняло рашэньне адклікаць з 7 траўня 2015 году ліцэнзіі на ажыцьцяўленьне банкаўскай дзейнасьці ў закрытага акцыянэрнага таварыства «БІТ-Банк».
У цэлым па Беларусі пратэрмінаваная запазычанасьць па зарплаце зьнізілася, але ў Менску адчувальны рост.
Загрузіць яшчэ