Віктар абыходзіць бакі са сьмецьцем. Шукае ежу і тое, што можна здаць. Пра закон аб дармаедах чуў. Да яго ўжо падыходзілі міліцыянты і страшылі штрафам, калі не ўладкуецца на працу.
У непрызнанай рэспубліцы ўжо другі месяц заробкі і пэнсіі выплачваюцца толькі ў памеры 70% ад налічанага, людзі абураныя.
Старшыня Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Беларусі Андрэй Гаеў заявіў падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце БелТА, што ў 2014 годзе былі прыватызаваныя дзяржаўныя прадпрыемствы на агульную суму 5,2 млн даляраў.
Запасы нядаўна адкрытага радовішча на поўдні Англіі, недалёка ад лёнданскага аэрапорта Гатвік, могуць складаць да 100 млрд. барэляў нафты, сьцьвярджаюць геолягі.
Праект братоў-рэжысэраў Андрэя Канчалоўскага і Нікіты Міхалкова па стварэньні сеткі рэстарацый расейскага фаст-фуду пад назвай «Ямо дома» не атрымае бюджэтных грошай, паведаміла прэс-сакратар віцэ-прэм’ера Аркадзя Дварковіча Алія Самігуліна.
Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас супраць антырасейскіх санкцый. Але, як ён адзначыў у Маскве, прыняцьце санкцый было «супольным эўрапейскім рашэньнем».
«Крызіс ва Ўкраіне і Расеі з пункту гледжаньня эканомікі мае адмоўны эфэкт для Беларусі», — заявіў амбасадар Германіі ў Беларусі Вольфрам Маас.
«Як вы лічыце, ці ў правільным кірунку разьвіваецца беларуская эканоміка? Якія зьмены адбываюцца апошнім часам на вашым заводзе?» Адказваюць работнікі МТЗ.
Прыблізна ў такой танальнасьці абмяркоўвалі ў нас словы Лукашэнкі пра беларускую частку Бранскай, Смаленскай і Пскоўскай абласьцей...
Асобы, якія ўваходзяць у кадравыя рэестры прэзыдэнта і ўраду Беларусі, будуць запаўняць спэцыяльныя дэклярацыі аб сваім прыбытку і маёмасьці.
У сераду цана нафты на нью-ёркскай таварнай біржы ўпала на шэсьць зь лішнім адсоткаў пасьля зьяўленьня зьвестак пра тое, што запасы нафты ў Злучаных Штатах вырасьлі да самага высокага з 1930 году ўзроўню.
Але крэдыты ў рамках супрацы дзьвюх краінаў магчымыя. Прэзыдэнт Расеі таксама заявіў, што Расея гатовая ўдзельнічаць у прыватызацыі грэцкіх прадпрыемстваў
Дзяўчыны з «Кароны» былі звычайнымі прадаўшчыцамі, але адчувалі сябе каралевамі і пазіралі на пакупнікоў як на шэрую звычайную масу.
У Фэдэральнай мытнай службе Расеі паведамілі аб падзеньні прыбытку кампаніі «Газпром» ад экспарту газу на працягу студзеня-лютага да 7,4 мільярда даляраў, або на 70%.
Больш як тры месяцы ў Беларусі дзейнічае новы ўрад. Якія вынікі? Ці зможа цяперашняя каманда пайсьці на рынкавыя рэформы? Якое месца займае ўрад у беларускай сыстэме кіраваньня?
Многія вяскоўцы на Гарадзеншчыне ўстрывожаны зьяўленьнем прэзыдэнцкага дэкрэта аб «дармаедах», паколькі апасаюцца, што давядзецца плаціць падатак.
На 1 красавіка 2015 году ў 518 прадпрыемствах Беларусі ўтварылася пратэрмінаваная запазычанасьць па заробках. Своечасова не атрымалі заробкаў 90 800 працоўных. Ім вінныя 318,8 мільярда рублёў.
Менская інтэрнэт-крама «Vimpex sport» прапануе спартовы тавар зь беларускамоўным афармленьнем.
7 красавіка ў Вярхоўным судзе будзе разгледжаная касацыйная скарга Ўладзімера Мальцава, былога гендырэктара аб’яднаньня «Барысаўдрэў», асуджанага на 3 гады зьняволеньня.
На Магілёўшчыне працаўнікам «Строммашыны» з абласнога цэнтру і бабруйскага «Фандоку» больш за два месяцы ня плацяць заробкаў. Многія праз гэта ня могуць своечасова аплачваць камунальныя паслугі.
Сёньня 100 дзён ад прызначэньня Андрэя Кабякова прэм’ерам замест Міхаіла Мясьніковіча. Адначасова ў складзе ўраду быў зроблены шэраг іншых зьменаў. Як ацэньваюць старт новага ўраду спэцыялісты.
Працаўнікі магілёўскай «Строммашыны» і бабруйскага «Фандоку» ня могуць заплаціць за кватэру — ім не выплачваюць заробкі. А за даўгі адключаюць сьвятло і тэлефон.
Забарона на рост розьнічных цэнаў у параўнаньні з цэнамі на 18 сьнежня 2014 года дзейнічала з 19 сьнежня 2014.
«Будоўля стагодзьдзя» ў Расеі стала жахам для соцень працаўнікоў. На будаўніцтва касмадрому «Ўсходні» прыехалі нават з Украіны і Малдовы.
Як паўплывае на Беларусь зьняцьцё санкцыяў з Ірану? Пра гэта карэспандэнт Свабоды размаўляе з эканамічным аглядальнікам Тацянай Манёнак.
Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў пра затрыманьне вядомага бізнэсмэна ў сфэры ІТ-тэхналёгіяў і нерухомасьці Віктара Пракапені.
Севастопальскі марскі завод афіцыйна зарэгістраваны ў Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб Расеі. Канчатковым уладальнікам заводу зьяўляўся прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка.
Лукашэнка падпісаў указ, згодна зь якім людзі, якія не працуюць, павінны будуць плаціць падатак — больш як тры з паловай мільёны рублёў. Як вы да гэтага ставіцеся? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Дачнікі пад Бабруйскам пратэстуюць супраць будоўлі ля іх дзялак дарожнай базы, дзе маюць захоўвацца рэагенты, каб пасыпаць дарогі. Каб іх супакоіць, прыйшлі дарожнікі, эколягі, прадстаўнікі раённай землеўпарадкавальнай службы. Рэпартаж Свабоды.
Беларусь накіравала заяўку на атрыманьне новага крэдыту ў Антыкрызісны фонд ЭўрАзЭС, паведамляе Эўразійскі банк разьвіцьця (ЕАБР), які кіруе сродкамі фонду.
Міністар працы і сацыяльнай абароны Беларусі Мар’яна Шчоткіна выступіла з афіцыйным камэнтаром да дэкрэта аб дармаедах.
Кіраўнік Беларусі 2 красавіка падпісаў дэкрэт «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства». Ён уступае ў сілу пасьля афіцыйнай публікацыі і будзе тычыцца тых, хто не працуе з 1 студзеня гэтага году.
Лешак Бальцаровіч, аўтар эканамічных рэформаў у Польшчы ў пачатку 1990-х гадоў, лічыць, што цяперашняя стратэгія эканамічных ператварэньняў ва Ўкраіне павінна ўключаць у сябе стабілізацыю, лібэралізацыю і прыватызацыю.
Увядзеньне адзінай валюты ў Эўразійскім эканамічным саюзе зьяўляецца пытаньнем ня сёньняшняга дня, заявіў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію мэдыяхолдынгу «Блумберг».
У Сьледчым камітэце Расеі заяўляюць, што Галоўнае сьледчае ўпраўленьне ўзбудзіла крымінальную справу па факце ашуканскага крадзяжу грошай «Ліпецкай кандытарскай фабрыкай Roshen».
Сусьветны банк прагназуе на бліжэйшыя два гады больш значнае зьніжэньне ў Расеі асноўных эканамічных паказьнікаў, чым меркавалася раней.
Афіцыйны Менск разьлічвае на актыўную пазыцыю і падтрымку Ўсясьветнага банку пры абмеркаваньні дарожнай карты зь Міжнародным валютным фондам падчас вясновай сэсіі МВФ і Ўсясьветнага банку ў Вашынгтоне 17-18 красавіка.
Беларуская культура даўно ўжо выйшла за межы гістарычна-палітычнага гета і зрабілася сапраўдным грамадзкім трэндам. Піша Вадзім Мажэйка
Ці супакоіў прадпрымальнікаў прэзыдэнцкі ўказ, які адтэрмінаваў пакараньне за тавары без дакумэнтаў і адначасова павялічыў падатковую нагрузку? Пра гэта разважаюць гандляры на рынку ў Гомелі.
Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства фінансаў Беларусі.
Афіцыйная беларуская статыстыка зафіксавала значнае падзеньне паказчыкаў зьнешняга гандлю таварамі.
Шэсьць журналістаў з рэдакцыі «Белорусы и рынок» падалі сёньня заявы аб звальненьні па ўласным жаданьні.
Мяжа расколу Расеі ідзе па месцы забойства Барыса Нямцова. Піша Аляксандра Дынько.
Да 40% працоўных на прадпрыемстве трэба скарачаць, каб выйсьці на паказчыкі эфэктыўнасьці працы, кажуць адмыслоўцы.
Кіраўнік Беларусі 30 сакавіка падпісаў указ № 143, які падаўжае да 1 студзеня 2016 году пераходны пэрыяд, цягам якога індывідуальныя прадпрымальнікі могуць рэалізаваць рэшткі тавараў, увезеных без пацьвярджальных дакумэнтаў.
Паводле амэрыканскага мільярдэра, у яго ўжо ёсьць канкрэтныя ідэі, зьвязаныя, да прыкладу, з фінансаваньнем інфраструктурных праектаў і сельскай гаспадаркі.
Згодна з праектам новага дэкрэту любая гуманітарная праграма ці праект павінны будуць узгадняцца асабіста з Аляксандрам Лукашэнкам.
Маладэчанская філія Беларускай асацыяцыі журналістаў атрымала адмову зь Міністэрства энэргетыкі з просьбай арганізаваць прэс-тур на будучую «Беларускую АЭС» у Астраўцы.
У Бабруйску прастойвае завод масавых шын акцыянэрнага таварыства «Белшына». Працоўных адправілі ў адпачынкі ды на падшэфнае сельгаспрадпрыемства. Вытворчасьць спынілася яшчэ 25 сакавіка, але вядома пра гэта стала толькі цяпер. Аднавіць працу плянуюць на пачатку красавіка.
Ад сёньняшняга дня ўкладчыкі беларускага «Дэльта Банку», у якога Нацыянальны банк Беларусі 18 сакавіка адклікаў ліцэнзію, могуць падаваць заявы на вяртаньне грошай.
Загрузіць яшчэ