Шэсць расейскіх банкаў былі адключаныя ад Visa і MasterCard пасля таго, як ЗША ўнесьлі іх у чорны сьпіс.
Цэнтрабанк Расеі зрабіў больш жорсткімі правілы абмену валюты.
Побач са старым памяшканьнем крамы будзе выстаўляцца сучаснае адзеньне, «габарытныя» вырабы майстроў і нават этна-мэбля.
Павялічэньне тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі адбудзецца 1 студзеня, і на гэтым узроўні цэны павінны захавацца на працягу ўсяго 2016 году.
Вызначаны код, які атрымае беларускі рубель пасьля дэнамінацыі — паведаміў сайт Нацыянальнага банку Беларусі.
Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка прыгадваюць падзеі 2015 году, разьвітваючыся зь ім.
Экспэрты нафтавага рынку прадказваюць далейшае падзеньне цэнаў на нафту: некаторыя не выключаюць, што ў 2016 годзе кошт сыравіны абваліцца да 20 ці нават 15 даляраў за барэль.
Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў, што ў лістападзе сярэдні заробак беларусаў зьнізіўся на 1,8% — на 88,8 тысяч рублёў, і склаў 6 мільёнаў 748,8 тысяч рублёў.
У Гомелі выходныя дні на шэрагу прадпрыемстваў падоўжаны да 11 студзеня
23 сьнежня на рынку «Экспабел» актывісты АГП раздавалі гандлярам улёткі з заклікам аб’яднацца дзеля абароны ўласных інтарэсаў.
Пакуль невядома, на якіх умовах вызвалены Віктар Пракапеня, ці зьнятыя зь яго абвінавачваньні. Сьледчы камітэт у сераду ўвечары не гатовы быў даць камэнтар.
Анлайн-часопіс называе Беларусь «запаведнікам сацыялізму» і тлумачыць, чаму беларуская мадэль вядзе да непазьбежнага краху.
Міністэрства гандлю пашырыла пералік тавараў, цэны на якiя рэгулююцца гэтым ведамствам і ўрадам.
Камэрцыйныя і дзяржаўныя кампаніі адмаўляюцца ад забаўляльных мерапрыемстваў для сваіх супрацоўнікаў, а рэстараны і кавярні ў пік сэзону ня маюць сьвяточных замоваў.
Санкцыі ЗША супраць беларускіх «дачок» расейскіх банкаў не прывядуць да іх банкруцтва і зьнікненьня. Такое меркаваньне ў інтэрвію Свабодзе выказалі экспэрты.
Эканаміст Віктар Цярэшчанка, якога не зарэгістравалі ў якасьці кандыдата на прэзыдэнта Беларусі на выбарах 2015 году, лёг у шпіталь. Гэта зьвязана зь ягоным атручваньнем у часе выбарчай кампаніі.
Карэспандэнты Свабоды схадзілі па пакупкі для сьвяточнага стала ў «сярэдні» гіпэрмаркет у Кіеве і Менску, падлічылі выдаткі і зрабілі высновы.
Міністэрства фінансаў ЗША заявіла сёньня пра ўвядзеньне санкцый у дачыненьні да шэрагу фізычных і юрыдычных асобаў, пераважна расейскіх.
Вакансію апублікавала кампанія «Молберг». Сярод патрабаваньняў да кіроўцаў — асабісты аўтамабіль бяз «шашачак», страхавы поліс, стаж кіраваньня ад трох гадоў, грамадзянства РБ.
Таксама даражае і праезд у наземным транспарце — аўтобусах звычайных і хуткасных маршрутаў, тралейбусах і трамваях.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што краіны ЭАЭС выпрацуюць захады па абароне рынку пасьля пачатку дзеяньня зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і ЭЗ.
Першы віцэ-прэм’ер Расейскай Фэдэрацыі Ігар Шувалаў заявіў, што нічога ня ведае пра абмеркаваньне крэдыту Беларусі ў памеры 2 мільярдаў даляраў на саміце ЭАЭС.
Вырошчваньне часныку «зьвязанае зь вялікай доляй ручной працы, а таксама істотны ўплыў умоў надвор’я на ўраджайнасьць і якасьць культуры, — тлумачаць чыноўнікі.
Сьледчы камітэт пацьвердзіў арышт былога міністра гандлю Валянціна Чаканава. Што кажуць пра арышты былых высокапастаўленых чыноўнікаў дасьведчаныя людзі?
Валянтэрка зь Беларусі Анастасія Нікіценка расказала Радыё Свабода пра пратэст і жыцьцё ў лягеры дальнабойнікаў у Хімках непадалёк ад Масквы.
Інвэстыцыі ў асноўны капітал зьнізіліся на 29,9% , аб’ём будаўніча-мантажных работ — на 24,8%.
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў зьвязаў рашэньне з заявай Украіны аб рэалізацыі з 2016 году эканамічнай часткі пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам.
Прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітры Пяскоў заявіў, што ў Крамлі не абмяркоўваюць пытаньне зьніжэньня коштаў на нафту і газ для Беларусі.
Ці патрэбныя Беларусі эканамічныя рэформы? Калі так, то ці здольныя ажыцьцявіць іх тыя асобы, якія кіруюць цяпер краінай? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Краіна перайшла да плаваючага курсу валюты ў сувязі з падзеньнем цэнаў на нафту.
Аляксандар Лукашэнка прагназуе хоць і невялікі, але рост беларускай эканомікі ў 2016 годзе. Але экспэрты ў гэты прагноз ня вераць.
За адзінаццаць месяцаў 2015 году значна зьнізілася вытворчасьць грузавікоў, трактароў, аўтобусаў і матацыклаў, гарэлкі.
Цана на нафту маркі Brent упала ніжэй за адзнаку ў 36,2 даляра за барэль — гэта мінімальнае значэньне зь ліпеня 2014 году.
Паводле Аляксандра Сурыкава, зьніжэньне можа быць, але невялікае — зь цяперашніх 142 да 135-140 даляраў за тысячу кубамэтраў
У Віцебску работнікам ААТ «Жылбуд» выдалі сэртыфікаты на абутак «Марка», за якія будуць вылічаць грошы з заробку.
Як паведамляецца ў загадзе, падпісаным кіраўніцтвам заводу, зьмены ў графік ўносяцца «у сувязі з вытворчымі і эканамічнымі прычынамі, якія выявіліся ў памяншэньні попыту на прадукцыю і з адсутнасьцю дамоваў».
Упершыню за апошнія сем гадоў у ЗША павышаныя працэнтныя стаўкі. Умацаваньне даляра можа мець як станоўчы, так і адмоўны эфэкт для эканомікі іншых краін.
Якія былі самыя гучныя антыкарупцыйныя справы ў 2015 годзе? Як выглядае барацьба з карупцыяй у параўнаньні з Расеяй і Ўкраінай?
Цяперашняя базавая велічыня ў 180 тысяч беларускіх рублёў была ўсталяваная амаль год таму
У абласным цэнтры пабудавалі новы раён без садкоў і школы.
Большасьць членаў Палаты прадстаўнікоў ЗША 18 сьнежня прагаласавалі за прыняцьце законапраекту пра адмену эмбарга на экспарт сырой нафты.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў урад. З чым была зьвязаная затрымка зь яго зацьвярджэньнем? Чаму кіраўнік дзяржавы захаваў стары склад ураду? Якіх дзеяньняў можна ад яго чакаць?
Дэпутаты прынялі ў другім чытаньні бюджэт-2016. У ім закладзены сярэднегадавы курс даляра 18 700 рублёў, тады як экспэрты прагназуюць на канец 2016 году курс 20 000 рублёў
Большасьць гарадзенскіх прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынках таварамі з тэкстылю, рыхтуюцца да таго, што пасьля Новага году давядзецца згарнуць бізнэс і застацца бяз працы.
Бранская міжабласная вэтэрынарная лябараторыя выявіла істотнае перавышэньне масавай долі кансэрванту Е251 у беларускіх сырах з прадпрыемстваў, якія знаходзяцца на ўзмоцненым санітарным кантролі.
Прэм’ер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк заяўляе, што Ўкраіна ўводзіць мараторый на выплату эўрааблігацый на суму больш за 3 мільярды даляраў, якія Расея і МВФ лічаць дзяржаўным абавязкам Украіны.
Зь Менску безь перасадак можна даляцець да Кіева, Адэсы, Запарожжа, Харкава.
Першы энэргаблёк беларускай АЭС абяцаюць запусьціць у 2018 годзе.
Калійны праект расейскага алігарха Міхаіла Гуцарыева ў Любанскім раёне замарожаны: памятны знак з капсулай ад Лукашэнкі прыбралі, будаўнічыя працы спыненыя, тэхніку адагналі назад у Расею.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызначыў новы ўрад. У ім засталіся ўсе ранейшыя віцэ-прэм’еры і міністры, апроч аднаго — міністра гандлю.
Загрузіць яшчэ