Ёсьць такі дыягназ у мэдыкаў – эмацыйнае выгараньне.
Беларускі ВПК пацьвердзіў словы Лукашэнкі пра беларускую зброю.
Па выніках сёньняшніх таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель працягнуў сваё падзеньне.
У Расеі пацьвердзілі ўчарашнія словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што там гатовыя «падставіць Беларусі плячо».
Нацыянальны банк распаўсюдзіў прэс-рэліз, у якім паведамляецца аб прыпыненьні тэрмінам на 1 год дзеяньня ліцэнзый на ажыцьцяўленьне асобных апэрацый чатырох банкаў.
«Белгазпрамбанк» прыцягнуў з Расеі 150 мільёнаў даляраў. Іншым банкам знаходзіць крэдыты ва ўмовах валютнага крызісу значна цяжэй.
Нацыянальны банк сваёй пастановай абавязаў фінансава-крэдытныя ўстановы накіроўваць у абменныя пункты ўсю валюту, набытую на біржы. Ці зьявіліся даляры і эўра пасьля ўмяшаньня ўладаў?
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ня будзе праводзіць рэформаў у Беларусі, бо гэтага не жадае народ.
Даляр падаражэў на 150 рублёў, эўра – на 50. Па выніках таргоў на валютна-фондавай біржы курсы даляра і эўра на 30 студзеня складаюць 15 360 і 17 340 рублёў адпаведна.
Дэвальвацыі ня будзе, заявіў Аляксандар Лукашэнка год таму, на сустрэчы з кіраўнікамі СМІ.
Адпаведную пастанову прыняў Нацыянальны банк Беларусі.
Нацыянальная валюта Кітаю абагнала канадзкі і аўстралійскі даляр і выйшла на пятую пазыцыю паводле частаты выкарыстаньня для плацяжоў.
У студзені на беларускіх межах зафіксавана новая тэндэнцыя ў перамяшчэньні кантрабандных тавараў — перавоз у Беларусь вялікай колькасьці расейскай гарэлкі.
Урад ЗША выдзеліў Украіне крэдытныя гарантыі памерам 2 мільярды даляраў, каб дапамагчы Кіеву зь фінансаваньнем сацыяльных выдаткаў. Адпаведнае пагадненьне ў Кіеве падпісалі міністры фінансаў Украіны і ЗША Натальля Ярэська і Джэк Лью.
Сёлета Беларусь заняла 153-е месца са 178 краінаў у індэксе эканамічнай свабоды (Index of Economic Freedom).
Індывідуальным прадпрымальнікам, у якіх засталіся несэртыфікаваныя тавары і якія павінны згодна з прэзыдэнцкім указам № 222 распрадаць усю гэту прадукцыю да 1 сакавіка 2015 году, могуць зрабіць палёгку.
Беларускі рубель зноў упаў у адносінах да даляра і эўра, але вырас у адносінах да расейскага рубля. Адносна даляра ЗША падзеньне беларускай валюты склала адразу 210 рублёў. Курс эўра вырас на 310 рублёў.
Увёўшы без належнай падрыхтоўкі сыстэму BelToll, улады «кінулі» прыватных грузаперавозчыкаў на дзясяткі тысяч эўра. Пад пагрозай банкруцтва тыя заплянавалі на 4 лютага акцыю пратэсту ля Дому ўраду.
Рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor’s панізіла сувэрэнны крэдытны рэйтынг Расеі. Прагноз застаецца нэгатыўным.
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы даляр умацаваўся адразу на 190 рублёў. Але ахвотных пазбавіцца ад амэрыканскіх грошай па-ранейшаму нашмат меней, чым тых, хто хоча канвэртаваць беларускія рублі.
Беларускія экспэрты камэнтуюць сэнсацыйныя вынікі выбараў у Грэцыі.
Затое вырас у адносінах да эўра і расейскага рубля.
Пераможца на ўчорашніх парлямэнцкіх выбарах – левая партыя Сірыза дамовілася з правай партыяй «Незалежныя грэкі» наконт фармаваньня ўрадавай кааліцыі.
У сьнежні намінальны налічаны сярэднямесячны заробак у Беларусі склаў 6 мільёнаў 806 тысяч рублёў і павялічылася ў параўнаньні з лістападам 2014 на 9,9%, або на 611,6 тысяч рублёў, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
З 24 студзеня расейскі бок дазволіць закрытым для экспарту ў Расею беларускім мясакамбінатам часткова аднавіць пастаўкі. Пакуль гэта тычыцца тэрмічна апрацаванай прадукцыі.
«Улады сьцьвярджаюць, што забаранілі падвышаць цэны на асноўныя тавары. Ці заўважылі вы, што цэны перасталі расьці? Ці можна, на вашу думку, спыніць рост цэнаў ва ўмовах дэвальвацыі рубля?»
Стала вядома, што Дзярждэпартамэнт ЗША яшчэ ў сьнежні абвясьціў пра ўвядзеньне санкцыяў супраць «Белзьнешпрамсэрвісу» за парушэньне Закону аб нераспаўсюджаньні [зброі] ў дачыненьні да Ірану, Паўночнай Карэі і Сырыі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гандлёвыя сеткі не павінны жыраваць на праблемах людзей.
Абвал рубля балюча ўдарыў па шараговых грамадзянах. Не пасьпее кіраўніцтва краіны абвесьціць гонку за запаветнай мэтай у 500 даляраў, як праз пару гадоў гэта лічба зноў становіцца недасягальнай.
Нацыянальны статыстычны камітэт падсумаваў асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказьнікі Беларусі ў 2014 годзе.
Пасьля трох запар таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы, падчас якіх беларускі рубель нязначна ўмацоўваўся, сёньня даляр і эўра падаражэлі.
Пасьля таго як на трох запар сэсіях Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель нязначна ўмацоўваўся да асноўных замежных валют, сёньня даляр і эўра падаражэлі.
Пачынаючы ад Новага году, на памежных пераходах Беларусі з суседнімі краінамі практычна паўсюль зьніклі чэргі. Езьдзіць у суседнія Польшчу і Літву жыхарам памежных рэгіёнаў стала нявыгадна.
Замежная прэса прадракае сапраўднае «шаленства» вакол бярозавіку, які «лечыць захворваньні вантробаў, грып, галаўныя болі і нават пазбаўляе ад цэлюліту».
У супэрмаркеце "Гіпа" агуркі беларускай вытворчасьці прадаюцца па кошце 50 600 рублёў. Тым часам часам гішспанскія агуркі каштуюць 26 350.
Кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер заявіў, што ад 1 красавіка ягоная кампанія адмяняе 100-даляравую зьніжку на куплю расейскага газу Ўкраінай.
Нацбанк ня будзе любой цаной задавальняць ажыятажны попыт насельніцтва на замежную валюту.
Амаль двухразовая дэвальвацыя расейскага рубля паставіла пад пагрозу існаваньне як дробных грузаперавозчыкаў, так і буйных транспартных кампаніяў Беларусі, якія здаўна зараблялі на завозе тавараў у Расейскую Фэдэрацыю.
Імпартныя тавары паступова зьнікаюць з паліцаў беларускіх крамаў. Гэта выклікана сьнежаньскай забаронай ураду на рост цэн.
Па стане на 10 гадзін раніцы цана барэля нафты маркі Brent склала 48 даляраў 53 цэнта.
Чаму цана на паліва ў Беларусі павысілася, калі цана на нафту істотна ўпала? На такое пытаньне адказаў намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Віталь Паўлаў.
Паводле экспэртаў Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР), сёлета ВУП краіны скароціцца на 1.5%.
Сытуацыя на фінансавым рынку застаецца няпэўнай: беларускі рубель вагаецца на ўзроўні крыху вышэйшым, чым 15 000 за даляр, але канвэртаваць яго па-ранейшаму праблематычна
У суседніх Літве, Польшчы, Латвіі нацыянальныя валюты стабільныя апошнія дваццаць гадоў, а ў Беларусі кожныя тры-чатыры гады — дэвальвацыя. Як вы лічыце, чаму? Што трэба зрабіць, каб гэтага не было? Адказваюць жыхары Баранавічаў.
Аляксандар Лукашэнка даручыў Нацбанку і ўраду разьвіваць фінансавы рынак і параіў насельніцтву ўкладаць грошы ў акцыі і аблігацыі. Наколькі разьвіты рынак акцыяў у Беларусі, ці ёсьць вялікі выбар акцыяў?
Сетка аўтазаправачных станцыяў «А-100» з 1 студзеня 2015 году распачала пераход на беларускую мову.
Трэба заўважыць, што прафэсар Ёфэ прыехаў у Менск прэзэнтаваць сваю апалягетычную кнігу ў няўдалы час. Больш неспрыяльны момант цяжка ўявіць
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы ў Менску 16 студзеня даляр патаньнеў на 80 рублёў — да 14 880. У сераду даляр дасягнуў максымальнага ўзроўню — 15 010, а ў чацьвер упершыню за 14 месяцаў патаньнеў на 50 рублёў — да 14 960.
Курс амэрыканскага даляра да беларускага рубля на Менскай валютна-фондавай біржы падае другі дзень.
На фоне ўзмацненьня дэфіцыту тавараў ўлады ў Вэнэсуэле абмежавалі наведваньне дзяржаўных харчовых крамаў двума разамі на тыдзень.
Загрузіць яшчэ