З 24 студзеня расейскі бок дазволіць закрытым для экспарту ў Расею беларускім мясакамбінатам часткова аднавіць пастаўкі. Пакуль гэта тычыцца тэрмічна апрацаванай прадукцыі.
«Улады сьцьвярджаюць, што забаранілі падвышаць цэны на асноўныя тавары. Ці заўважылі вы, што цэны перасталі расьці? Ці можна, на вашу думку, спыніць рост цэнаў ва ўмовах дэвальвацыі рубля?»
Стала вядома, што Дзярждэпартамэнт ЗША яшчэ ў сьнежні абвясьціў пра ўвядзеньне санкцыяў супраць «Белзьнешпрамсэрвісу» за парушэньне Закону аб нераспаўсюджаньні [зброі] ў дачыненьні да Ірану, Паўночнай Карэі і Сырыі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гандлёвыя сеткі не павінны жыраваць на праблемах людзей.
Абвал рубля балюча ўдарыў па шараговых грамадзянах. Не пасьпее кіраўніцтва краіны абвесьціць гонку за запаветнай мэтай у 500 даляраў, як праз пару гадоў гэта лічба зноў становіцца недасягальнай.
Нацыянальны статыстычны камітэт падсумаваў асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказьнікі Беларусі ў 2014 годзе.
Пасьля трох запар таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы, падчас якіх беларускі рубель нязначна ўмацоўваўся, сёньня даляр і эўра падаражэлі.
Пасьля таго як на трох запар сэсіях Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель нязначна ўмацоўваўся да асноўных замежных валют, сёньня даляр і эўра падаражэлі.
Пачынаючы ад Новага году, на памежных пераходах Беларусі з суседнімі краінамі практычна паўсюль зьніклі чэргі. Езьдзіць у суседнія Польшчу і Літву жыхарам памежных рэгіёнаў стала нявыгадна.
Замежная прэса прадракае сапраўднае «шаленства» вакол бярозавіку, які «лечыць захворваньні вантробаў, грып, галаўныя болі і нават пазбаўляе ад цэлюліту».
У супэрмаркеце "Гіпа" агуркі беларускай вытворчасьці прадаюцца па кошце 50 600 рублёў. Тым часам часам гішспанскія агуркі каштуюць 26 350.
Кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер заявіў, што ад 1 красавіка ягоная кампанія адмяняе 100-даляравую зьніжку на куплю расейскага газу Ўкраінай.
Нацбанк ня будзе любой цаной задавальняць ажыятажны попыт насельніцтва на замежную валюту.
Амаль двухразовая дэвальвацыя расейскага рубля паставіла пад пагрозу існаваньне як дробных грузаперавозчыкаў, так і буйных транспартных кампаніяў Беларусі, якія здаўна зараблялі на завозе тавараў у Расейскую Фэдэрацыю.
Імпартныя тавары паступова зьнікаюць з паліцаў беларускіх крамаў. Гэта выклікана сьнежаньскай забаронай ураду на рост цэн.
Па стане на 10 гадзін раніцы цана барэля нафты маркі Brent склала 48 даляраў 53 цэнта.
Чаму цана на паліва ў Беларусі павысілася, калі цана на нафту істотна ўпала? На такое пытаньне адказаў намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Віталь Паўлаў.
Паводле экспэртаў Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР), сёлета ВУП краіны скароціцца на 1.5%.
Сытуацыя на фінансавым рынку застаецца няпэўнай: беларускі рубель вагаецца на ўзроўні крыху вышэйшым, чым 15 000 за даляр, але канвэртаваць яго па-ранейшаму праблематычна
У суседніх Літве, Польшчы, Латвіі нацыянальныя валюты стабільныя апошнія дваццаць гадоў, а ў Беларусі кожныя тры-чатыры гады — дэвальвацыя. Як вы лічыце, чаму? Што трэба зрабіць, каб гэтага не было? Адказваюць жыхары Баранавічаў.
Аляксандар Лукашэнка даручыў Нацбанку і ўраду разьвіваць фінансавы рынак і параіў насельніцтву ўкладаць грошы ў акцыі і аблігацыі. Наколькі разьвіты рынак акцыяў у Беларусі, ці ёсьць вялікі выбар акцыяў?
Сетка аўтазаправачных станцыяў «А-100» з 1 студзеня 2015 году распачала пераход на беларускую мову.
Трэба заўважыць, што прафэсар Ёфэ прыехаў у Менск прэзэнтаваць сваю апалягетычную кнігу ў няўдалы час. Больш неспрыяльны момант цяжка ўявіць
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы ў Менску 16 студзеня даляр патаньнеў на 80 рублёў — да 14 880. У сераду даляр дасягнуў максымальнага ўзроўню — 15 010, а ў чацьвер упершыню за 14 месяцаў патаньнеў на 50 рублёў — да 14 960.
Курс амэрыканскага даляра да беларускага рубля на Менскай валютна-фондавай біржы падае другі дзень.
На фоне ўзмацненьня дэфіцыту тавараў ўлады ў Вэнэсуэле абмежавалі наведваньне дзяржаўных харчовых крамаў двума разамі на тыдзень.
Дэвальвацыя рубля і ўвядзеньне мараторыю на рост цэнаў прыводзяць да таго, што з паліцаў зьнікаюць замежныя тавары, некаторыя крамы наагул не працуюць, а прадпрымальнікі на рынках кажуць, што могуць не дацягнуць да вясны.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў справе цэнаўтварэньня трэба рабіць так, каб ня ўгробіць рынак.
Падзеньне курсу беларускага рубля, якое не спыняецца ад канца мінулага году, не прывяло да зьяўленьня валюты ў абменных пунктах. Фармальна банкі выстаўляюць даляры па максымальна магчымым курсе — 15 300 рублёў, эўра — блізу 18 000.
Прадстаўляючы сёньня ў Палаце прадстаўнікоў Андрэя Кабякова ў якасьці новага прэм’ер-міністра, Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў надаць міністрам болей паўнамоцтваў:
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што краіна мае намер рабіць намаганьні па нармалізацыі адносін з Эўразьвязам і ЗША. Ён папрасіў Расею не турбавацца з гэтай нагоды.
Курсы замежных валют на Беларускай валютнай фондавай біржы істотна не зьмяніліся. Пры гэтым наяўнай валюты ў продажы ў банках амаль няма.
Падзеньне курсу беларускага рубля, якое не спыняецца ад канца мінулага году, не прывяло да зьяўленьня валюты ў абменных пунктах.
Пасьля адкрыцьця ў абменьніку «Альфа-банку» ля станцыі мэтро «Парк Чалюскінцаў» у Менску даляраў хапіла толькі на двух чалавек з чаргі, а эўра ўсяго на трох.
У Менску даволі шмат крамаў з шыльдамі на беларускай мове. Аднак ці сустракаецца родная мова ўнутры такіх крамаў? І ці прысутнічае беларуская мова ў расейскамоўных і замежных крамах?
Транзыт расійскага газу ў Эўропу праз Украіну будзе спынены. Пра гэта абвясьціў кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер пасьля сустрэчы з намесьнікам старшыні Эўракамісіі па энэргетычных пытаньнях Марашам Шэфчавічам.
Чаму падвышэньне афіцыйнага курсу даляра да 15 тысяч не зьняло ажыятаж вакол наяўнай валюты, якая так і не зьявілася ў абменьніках? Пры якім узроўні даляра ягоны курс можа стабілізавацца хаця б на пэўны час?
Замежныя бізнэсоўцы канстатуюць радыкальнае скарачэньне выручкі ў 2014 годзе і не глядзяць з аптымізмам на бліжэйшую пэрспэктыву.
Два варыянты дасягненьня стабільнасьці цэнаў і валютнага курсу ў Беларусі агучыў на міжнароднай канфэрэнцыі ў Менску Кірыл Руды — памочнік кіраўніка дзяржавы ў эканамічных пытаньнях:
Пагаршэньне эканамічнай сытуацыі ў Расеі з імклівай дэвальвацыяй рубля змушае беларускіх гастарбайтэраў вяртацца на радзіму.Тыя, хто пабываў у Расеі, вярнуўшыся, шукаюць працу далей ад ейных межаў.
Курсы продажу амэрыканскай валюты на віртуальнай біржы Webmoney істотна перавышаюць курсы Нацыянальнага банку Беларусі і абменных пунктаў.
З грамадзянаў, якія больш за паўгода ня плацяць падаткі, дзяржава абяцае спаганяць аднаразовы збор у памеры 20 базавых велічынь (на сёньня — 3,6 мільёна рублёў).
На Менскай валютнай біржы курс даляра вырас на 680 рублёў, да 15.010 рублёў. Эўра вырасла 750 рублёў, да ўзроўню 17.710 рублёў за эўра.
Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.
Рассельгаснагляд пакуль не мае падстаў для зьняцьця забароны з беларускіх мясакамбінатаў, у прадукцыі якіх выяўлены геном вірусу афрыканскай чумы сьвіней.
Мараторый на павышэньне цэнаў на спажывецкія тавары застанецца. Пра гэта заявілі ў Міністэрстве гандлю. Тым часам прадпрымальнікі ўжо зьбіраліся «перапісаць» цэны пасьля 15 студзеня.
Экспарт дзесяці асноўных беларускіх тавараў у Расею ў студзені-лістападзе 2014 году у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2013 году скараціўся на мільярд даляраў.
Чыгункай у Варшаву зь Менску можна будзе даехаць толькі цягніком «Паланэз» з Масквы.
Афіцыйныя асобы і дзяржаўныя мэдыі імкнуцца не ўжываць слова «дэвальвацыя». Ці слушная такая тактыка? Ці можна схаваць эканамічны крызіс ад насельніцтва?
На Гарадзеншчыне па-ранейшаму няма валюты ў свабодным продажы, прадаецца толькі тое, што здаюць у абменьнікі самі людзі.
Загрузіць яшчэ