З харчовых тавараў у 2014 годзе больш за ўсё падаражэлі мяса і мясапрадукты, грэчка і гарэлка.
Сэсія Гомельскага абласнога савету 9 студзеня ў сьпешным парадку зацьвердзіла новыя стаўкі адзінага падатку на розныя тавары і паслугі для прадпрымальнікаў ды іншых фізычных асобаў, павялічыўшы іх прыкладна на 20 адсоткаў.
Жыхары Магілёва адказалі на пытаньне «Ці пацярпелі вы ад дэвальвацыі беларускага рубля?».
9 студзеня прыпыненая праца дзьвюх інтэрнэт-крамаў у сувязі з выяўленымі парушэньнямі заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў, паведаміла прэс-служба Міністэрства гандлю.
Ці вярнуліся ў легальную прастору «крамольныя» сайты і да якіх паказьнікаў курсу прывязваюцца інтэрнэт-гандляры ў разьліках?
Што рабіць, каб падвысіць эфэктыўнасьць дапамогі? Якія неэфэктыўныя праекты варта спыніць, а што працягнуць ці распачаць? Вось што прапаноўваюць суразмоўцы ў Брусэлі, Бэрліне і Менску.
Аўтар — Раман Дубінка — прафэсійна займаецца рэклямай і дызайнам. Працуе начальнікам аддзелу рэклямы ў адной з прыватных фірмаў Кобрына, раней быў начальнікам аддзелу маркетынгу на Кобрынскім хлебазаводзе.
Прычынай вяртаньня прадукцыі стаў «несапраўдны вэтэрынарны сэртыфікат». Груз быў спынены ў пункце «Красная Горка».
Больш за 50 тысяч (дакладнай лічбы пакуль Белстат ня мае) легкавых аўтамабіляў вывезьлі беларусы за 2014 год з Расеі.
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 9 студзеня курс даляра вырас на 300 рублёў. Абменьнікі тут жа адрэгавалі.
Шэраг прынцыповых зьменаў прынёс сёньняшні дзень фінансаваму рынку Беларусі. Найперш, канчаткова скасаваны камісійны збор пры куплі замежнай валюты насельніцтвам, уведзены пры канцы мінулага году на хвалі валютнага ажыятажу папярэднім кіраўніцтвам Нацыянальнага банку ў памеры напачатку 30%.
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 9 студзеня курс даляра вырас на 300 рублёў і дасягнуў узроўню 14 060 рублёў
Пасьля выхаду на адзіны курс і абнуленьня валютнага падатку раніцай 9 студзеня практычна ўсе беларускія банкі выставілі аднолькавыя курсы на продаж даляраў.
Якія праекты замежнай дапамогі дзеля разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі аказаліся найбольш эфэктыўнымі? Гэтае пытаньне я задавала сваім суразмоўцам у Бэрліне, Брусэлі і Менску.
Шэраг прынцыповых зьменаў нясе сёньняшні дзень фінансаваму рынку Беларусі. Нацбанк таксама аднаўляе выкарыстаньне мэханізму прывязкі курсу беларускага рубля да кошыка замежных валют.
Амаль палова краіны — усяго ў Беларусі 118 раёнаў — прызнаная неспрыяльнай для вытворчасьці сельскагаспадарчай прадукцыі
Эўрапейская камісія прапанавала даць Украіне 1,8 мільярдаў эўра, або больш за 2 мільярда даляраў сяреднетэрміновага крэдыту. Гэтак Эўропа хоча дапамагчы цяжкай эканамічнай сытуацыі ва Ўкраіне.
Расьцягнутая на 20 дзён дэвальвацыя беларускага рубля адбылася ўжо ня толькі фактычна, але і афіцыйна. Ад 18.12.14 да 08.01.15 рубель патаньнеў у адносінах да даляра на 26%. Можна рабіць папярэднія высновы і ацэньваць пэўныя наступствы.
Нацбанк Беларусі зрабіў шэраг захадаў, каб стабілізаваць сытуацыю ў фінансавай сфэры.
«Разьлікі паказваюць — для Беларусі больш выгадна прадаць сырую нафту ў Нямеччыну і не выплачваць мыта расейцам, чым перапрацоўваць у сябе і адсылаць частку грошай у расейскую казну», — кажа Тацяна Манёнак.
У сетцы аўтазаправачных станцыяў «А-100» з 1 студзеня пачалі абслугоўваць на беларускай мове.
Паводле вынікаў таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы на 9 студзеня афіцыйны курс даляра роўны 13760 рублёў, эўра — 16240 рублёў.
Нямеччына зьяўляецца адным з найвялікшых донараў Беларусі сярод краінаў ЭЗ. Як мянялася структура нямецкай дапамогі Беларусі, у якой сфэры яна была найбольш і найменш эфэктыўнай, а хто зьяўляецца манапалістам у сфэры нямецкай дапамогі -- тэма наступнага дасьледаваньня.
Падзеньне эўра працягваецца на фоне падзеньня цэнаў на нафту. На ранішніх эўрапейскіх таргах курс эўра да даляра склаў 1,1842.
Ад 8 студзеня падатак на біржавыя апэрацыі па набыцьці замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы скасаваны.
У экспэртызе бяруць удзел эканаміст Леанід Злотнікаў і дырэктар дасьледчага цэнтру Інстытуту прадпрымальніцтва і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык.
Як адказалі на гэтае пытаньне вядомыя ў Беларусі фінансісты і эканамісты?
Падзеньне вартасьці расейскага рубля прывяло да адтоку працоўных мігрантаў з Масквы, Санкт-Пецярбургу ды іншых гарадоў, дзе найбольшая запатрабаванасьць у дадатковых працоўных руках.
Гарадзенскія прадпрымальнікі цьвердзяць, што такога фінансавага крызісу, як цяпер, яшчэ не было: цэны застаюцца ранейшыя, пакупнікоў — адзінкі, няма ня толькі валюты, але і беларускіх рублёў
Хто атрымлівае найбольш карысьці ад замежнай дапамогі? Чаму гэтая сфэра застаецца максымальна закрытай? І як працуе мэханізм стварэньня праўладных недзяржаўных арганізацый?
Панядзелак на сусьветных рынках быў адзначаны значным падзеньнем цаны на нафту.
Гомельскія гандлёвыя прадпрыемствы адгароджваюцца ад прадуктаў зь іншых рэгіёнаў Беларусі, найперш — ад малочных. І мясцовыя ўлады, выглядае, патураюць такой практыцы, пазбаўляючы людзей рэальнага выбару нават беларускай прадукцыі.
Урад вызначыў выпадкі, калі стаўка падатку на біржавыя апэрацыі па набыцьці замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы складзе нуль працэнтаў.
Новы год прынёс некаторыя зьмены фінансаваму рынку Беларусі. Аналітыкі зьвяртаюць увагу і на тое, што жарсьці сярод укладчыкаў крыху аціхлі.
Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году мы вырашылі прааналізаваць, што адбываецца з заходняй дапамогай Беларусі і каму яна насамрэч дапамагае і хто ў рэальнасьці зьяўляецца грантасосам?
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра на аўторак, 6 студзеня, вырас на 840 рублёў — з 11 900 да 12 740. Гэта новы абсалютны максымум.
Пра гэта паведамляе сайт банка «Масква-Мінск», які адсочвае ход таргоў. Нагадаем, што афіцыйны курс даляра з 31 сьнежня складае 11 900 рублёў.
Курс рубля ў пачатку першага дня таргоў на Маскоўскай біржы ў новым годзе зноў апусьціўся ў дачыненьні да даляра і эўра.
Сусьветныя цэны на нафту працягваюць падзеньне. Пра гэта сьведчаць зьвесткі таргоў.
Зь 1 студзеня на 8,8% павышаны тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва.
Беларускія прадпрыемствы чакаюць афіцыйнай дэвальвацыі і адзінага курсу рубля. Пакуль жа выйсьце ў тым, каб адпраўляць працаўнікоў у вымушаныя адпачынкі.
Прадаўцы кажуць, што да 10-га студзеня паліцы так і застануцца пустымі.
Нягледзячы на найбагацейшыя запасы нафты, Вэнэсуэла перажывае гіпэрінфляцыю і апынулася на мяжы дэфолту.
Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году мы вырашылі прааналізаваць, што адбываецца з заходняй дапамогай Беларусі і каму яна насамрэч дапамагае? Адказы на гэтыя пытаньні шукалі ў Менску, Бэрліне і Брусэлі.
Стварэньне пад Менскам новых лецішчаў ад 2015 году забаронена.
2014-ты не пашкадаваў выпрабаваньняў для эканомік шмат якіх дзяржаваў, пасьпеўшы на самым фінішы патрапаць нэрвы і беларусам. Як зрабіць, каб у будучым непрыемных сюрпрызаў было менш, а прадказальнасьці — больш?
Такім чынам, у аб’яднаньне цяпер уваходзяць чатыры дзяржавы — Расея, Беларусь, Казахстан і Армэнія. На тэрыторыі ЭАЭС забясьпечваецца свабода руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы.
У 2014 годзе ўлада спрабавала даказаць, што яна актывізуе барацьбу з карупцыяй. Ці Аляксандар Лукашэнка сапраўды адчувае пагрозу з боку карупцыі для дзяржаўных структураў?
Ад 1 студзеня 2015 году Літва перайшла на эўра — апошняй з трох балтыйскіх дзяржаў.
У 2014 годзе Беларусь заняла трэцяе месца сярод краінаў былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра.
Загрузіць яшчэ