Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць увядзеньне Расеяй абмежаваньняў на пастаўкі беларускіх харчовых прадуктаў палітычным рашэньнем.
Мабільныя апэратары Velcom і МТС спынілі продаж абсталяваньня ў растэрміноўку.
Банкі ўводзяць абмежаваньні па апэрацыях з банкаўскімі плацежнымі карткамі.
Беларусы пабеглі ў абменьнікі і скупілі валюту, а пасьля і бытавую тэхніку і электратавары. У сацыяльных сетках пачалося бурлівае абмеркаваньне.
У абменных пунктах зьнікла валюта, зьявіліся чэргі. Што справакавала паніку на валютным рынку? Як ацаніць апошнія рашэньні Нацбанку? Якія эканамічныя, сацыяльныя наступствы можа мець цяперашні валютны крызіс?
20 гадоў таму — 20 сьнежня 1994 году — дэпутат апазыцыі Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га скліканьня Сяргей Антончык выступіў з дакладам пра карупцыю ў атачэньні Лукашэнкі.
Пятніцу 19 сьнежня шмат якія беларусы правялі ў чэргах. Усё дзеля таго, каб уратаваць свае рублёвыя ашчаджэньні. Фотарэпартаж з сталічных вуліц, банкаў ды крамаў.
«Размовы пра дэвальвацыю былі зьвязаны з тымі, хто працуе на расейскім рынку, хто экспартуе тавары ў Расею, — гэта каля 40%. Але астатнія экспарцёры ў гэтым неабходнасьці ня маюць»
«Бачна адно: Нацыянальны банк спрабуе гасіць тыя дэвальвацыйныя чаканьні, якія сталі разьвівацца ў сыстэме. Ён не разумее, ці трэба праводзіць дэвальвацыю, а калі трэба — то на які ўзровень разьлічваць».
«Учора я даручыў прадугледзець шэраг мераў спакойнага характару, якія мы можам прыняць, каб не паліць залішне нашы рэзэрвы», — заявіў Лукашэнка.
Паводле інфармацыі Радыё Свабода, па становішчы на раніцу 19 сьнежня спынілі выдачу крэдытаў як мінімум два беларускія банкі — «МТБанк» і «Ідэя-банк».
Таксама ад сёньня ўводзіцца суткавы ліміт у 1,8 мільёнаў рублёў, якія можна выдаткаваць з карткі.
Кіраўнік Беларусі параіў рыхтавацца да Калядаў і Новага году.
Такі курс усталяваў камэрцыйны банк «Medicinos Bankas» на віленскім аўтавакзале.
Белаграпрамбанк пакуль не выдае ніякіх крэдытаў у нацыянальнай валюце, за выключэньнем маёмасных
У банках на Гарадзеншчыне валюты ў свабодным продажы няма — як і ў іншых рэгіёнах Беларусі. У абласным цэнтры людзі рыхтуюцца да дэвальвацыі. У раённых цэнтрах спакайней, але набыць валюту таксама немагчыма.
Нацыянальны банк Беларусі рэкамэндаваў камэрцыйным банкам аслабіць курс рубля да даляра прыкладна на 10%. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на крыніцу ў банкаўскай сфэры.
Беларускія інтэрнэт-крамы адрэагавалі на новыя правілы, усталяваныя Нацбанкам. У большасьці крамаў курс «умоўнай адзінкі» цяпер складае 16 тысяч рублёў.
Рашэньнем Нацбанка ўведзены 30%-ны збор за продаж валюты фізічным і юрыдычным асобам. Здаваць валюту ў банкі можна будзе па ранейшым курсе. Гэта фактычна азначае дэвальвацыю.
У прэс-службе «Беларусбанка» Радыё Свабода паведамілі, што аніякіх абмежаваньняў на продаж валюты ўводзіць не плянуюць, і параілі слухаць прэзыдэнта.
Віцэ-прэм’ер Пётар Пракаповіч выступіў на супольным паседжаньні абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Віцэ-прэм’ер параіў журналістам «не хадзіць па абменьніках».
Даляр і эўра імкліва растуць. У абменьніках няма валюты. Нацбанк увёў 30-працэнтны збор на продаж валюты. Людзі скупляюць тэхніку ў крамах.
Людзі зранку прыйшлі ў банк займаць чэргі па валюту. У абменных пунктах валюты няма.
Расейскі бок не зьбіраецца здымаць часовыя абмежаваньні на пастаўку харчоў з 8 беларускіх прадпрыемстваў, у прадукцыі якіх быў выяўлены геном віруса АЧС.
У цэнтры Гомеля 18 сьнежня ў некаторых абменьніках курс продажу даляра дасягаў 13 тысяч рублёў, эўра — 15 тысяч.
Як вы лічыце, ці будзе ў Беларусі рэзкая дэвальвацыя валюты — усьлед за Расеяй? Ці робіце вы нешта для таго, каб засьцерагчыся ад яе? Адказваюць берасьцейцы.
У інтэрнэце жартуюць, што гэта стала народнай прыкметай: «Калі Лукашэнка кажа, што дэвальвацыі ня будзе — знак, што хутка дэвальвацыя». Свабода сабрала найбольш яркія заявы Лукашэнкі пра дэвальвацыю беларускай валюты*.
З-за няпэўнасьці на фінансавым рынку многія расейцы намагаюцца як найхутчэй пазбавіцца ад рублёў. Асабліва панічныя настроі ўзмацніліся пасьля таго, як рубель абваліўся да псыхалягічнай адзнакі ў 100 за эўра і 80 за даляр, і нават заўважны адкат не дадае даверу абяцаньням хуткай стабільнасьці.
Патрабаваньне Аляксандра Лукашэнкі да ўраду весьці разьлікі з Расеяй у далярах ці эўра камэнтуе Леў Марголін.
У пунктах абмены валюты шэрагу банкаў скончылася замежная валюта. Як кажуць супрацоўнікі банкаў, яшчэ зранку людзі ўсё скупілі.
Адказнасьць за рост цэнаў нясе ўрад, — лічыць кіраўнік Беларусі.
Беларусь ня будзе бегчы за Расеяй і дэвальваваць нацыянальны рубель — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе па эканамічных пытаньнях, перадае БелТА.
Нацыянальны банк Беларусі ня будзе дэвальваваць беларускі рубель усьлед за Расеяй.
Ва ўладальніка аўтамабіля могуць канфіскаваць ягоную машыну, калі ён двойчы выкіне сьмецьце праз вакно свайго транспартнага сродку.
Па 7 базавых велічыняў за несанкцыяванае «пікетаваньне шляхам галадоўкі» атрымалі сябры незалежнага прафсаюзу ў Бабруйску. Судовае паседжаньне адбылося сёньня.
З улікам падзеньня курсу расейскага рубля Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад ураду Беларусі весьці разьлікі з Расеяй у валюце — далярах ці эўра.
Усталяваць рэальны рынкавы курс рубля і правесьці дэнамінацыю — такія захады прапануе зрабіць рух «За Свабоду», каб прадухіліць каляпс беларускай эканомікі на фоне падзеньня курсу расейскага рубля.
Сусьветныя СМІ пішуць пра тое, што расейская эканоміка зайшла ў тупік. Больш за тое, расійскі рубель упершыню мае паказчыкі ніжэй паказчыкаў ўкраінскай грыўны.
Чым горшая сытуацыя ў Расеі, тым больш неасьцярожных дзеяньняў варта чакаць ад Пуціна, лічыць Лукас.
17 сьнежня цягам больш чым трох гадзінаў МТБанк не праводзіў валютна-абменныя апэрацыі з расейскім рублём.
Гамельчукі набываюць валюту ўсходняй краіны-суседкі, каб ехаць у памежныя расейскія раёны на закупы.
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што курс рубля не адлюстроўвае рэальны стан спраў у эканоміцы.
Клясычны расейскі балет па новых стаўках.
2014 год заканчваецца на трывожнай ноце. Водгульле ўкраінскіх падзеяў усё больш выразна чуваць у Беларусі.
«З улікам зьнешняй пазыкі даляр мусіць каштаваць 12 тысяч рублёў. Але шокавая дэвальвацыя беларускага рубля не патрэбная», — лічыць былы старшыня Нацыянальнага банку Беларусі.
У кансуляце РБ адной з эўрапейскіх краін на Цюцюкевіча паглядзелі са зьдзіўленьнем і недаверам. Назад на ПМЖ у Беларусь?..
Амбасадар Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі сказаў, што ён — не як амбасадар, а як грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі — жадае перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку.
Дэвальвацыя неабходная. Калі зрабіць яе сёньня, то можна дэвальваваць беларускі рубель на 50 % і нейкім чынам пачаць урэгуляваньне стану.
Погляд мастака праграмы Радыё Свабода «Цяперашні час» на падзеньне расейскай валюты.
Загрузіць яшчэ