Сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 5, які прадугледжвае пашырэньне правоў і ўзмацненьне адказнасьці кіраўнікоў прадпрыемстваў.
На паліцах беларускіх крамаў зьяўляецца ўсё больш расейскіх прадуктаў харчаваньня, таньнейшых за беларускія аналягі
Адвакат Зьміцер Гарачка ў канцы прамовы заклікаў суд апраўдаць свайго падаабароннага, віну якога ў службовых злоўжываньнях лічыць недаказанай.
За 10 дзён дзейнасьці прэзыдэнцкага ўказу Мінгадлю пазакрывала крамы «Гіпа», «Электрасіла», «5 элемэнт» і «Эўраопт».
Курсы эўра і даляра ў адносінах да расейскага рубля ізноў абнавілі свае максымумы падчас таргоў на Маскоўскай біржы. Эўра падняўся вышэй за адзнаку 75 рублёў, а даляр перасягнуў 60 рублёў.
Такое пытаньне задае ў сваім артыкуле ў амэрыканскім часопісе Foreign Policy аналітык Джаміля Трындл. Паводле яе, Захад гатовы ўзмацняць санкцыі адносна Расеі, але дае мала дапамогі Ўкраіне.
Нягледзячы на запэўніваньні зацікаўленых ведамстваў, што ўжо днямі на расейскі рынак вернуцца мясныя і малочныя камбінаты, якія «Рассельгаснагляд» забракаваў за неадпаведную якасьць прадукцыі, супрацьстаяньне на харчовым фронце толькі пашыраецца.
Новы „Ланд крузэр Прада“ за 30 тысяч даляраў і кватэры зь відам на мора ў Калінінградзе па 19 тысяч, — эканаміст Леанід Заіка падлічвае, як беларусам скарыстацца эканамічным крызісам у суседзяў.
Кантроль за ўездам у Расею работнікаў з Украіны стане больш жорсткім, заявіў расейскі прмэ'ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў.
Намесьнік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Ігар Гаеўскі сваёй пастановай забараніў на тэрыторыі краіны расейскую макарону і каву.
Беларускія прадпрыемствы нясуць вялікія страты праз рэзкую дэвальвацыю расейскай валюты.
Падзеньне коштаў акцый зьвязваюць з паніжэньнем цаны нафты і зніжэньнем попыту на гэтую сыравіну,
Расейская фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным кантролі скасавала забарону на ўвоз мясной прадукцыі некалькім беларускім прадпрыемствам.
У Менску затрымалі актывіста грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» Аляксея Шубару.
Лукашэнка нэгатыўна ацаніў спробы зьмяніць глябальны расклад сілаў, аднак не удакладніў, якія дзяржавы стаяць за гэтым.
На фоне падзеньня коштаў на нафту ў Расеі працягвае расьці курс даляра і эўра.
У лістападзе-сьнежні ў Менску прайшоў буйны міжнародны гендэрны праект «Фэмінісцкая (art) крытыка».
Калі рухаецца расейскі рубель, рухаюцца і валюты многіх суседніх з Расеяй гандлёвых партнэраў, у тым ліку і Беларусі.
Скандальны праект будаўніцтва сьвінакомплексу пад Маладэчна добра паказвае, як працуе адміністрацыйная сыстэма ў Беларусі.
«Улады вырашылі, што грамадзяне, у якіх недастаткова працоўнага стажу, будуць выходзіць на пэнсію на 5 гадоў пазьней (мужчыны — у 65 гадоў, жанчыны — у 60). Як вы ацэньваеце гэта рашэньне?»
Тысяча кубамэтраў расейскага газу ў наступныя тры гады будзе каштаваць Беларусі 155 даляраў. Чаму ўдалося безь вялікага шуму і дыскусіяў дамовіцца на такую льготную цану?
На Гарадзенскім і Ашмянскім мясакамбінатах ставяць пад сумнеў высновы расейскага боку адносна якасьці праверанай каўбасы. Пастаўкі харчоў у Расею зь іх прадпрыемстваў таксама спыненыя 10-11 сьнежня.
На разьвіцьцё навукі ў праекце бюджэту Беларусі на 2015 год заплянавана амаль у восем разоў меней грошай, чым на падтрымку аграрыяў.
Прычыну канфліктнай сытуацыі з абмежаваньнем паставак харчаваньня ў Расею трэба шукаць не ў Беларусі, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па актуальных пытаньнях разьвіцьця эканомікі.
Палата прадстаўнікоў зацьвердзіла праект бюджэту на 2015 год.
Сярэдняя пэнсія ў Беларусі ў 2015 годзе складзе 2 мільёны 883 тысячы рублёў.
Зьніжэньне цэнаў на нафту ніжэй за 80 даляраў прывядзе да памяншэньня станоўчага сальда ў гандлі нафтай і нафтапрадуктамі.
11 сьнежня Палата прадстаўнікоў разгледзіць у першым чытаньні праект бюджэту Беларусі на 2015 год.
На 20 літрах саляркі эканомія складае 90 тысяч беларускіх рублёў.
Якія кірункі палітыкі Расеі вызначыла сёлетняе пасланьне прэзыдэнта Пуціна Фэдэральнаму сходу? Чым скончыцца беларуска-расейская гандлёвая вайна?
Беларусь і Расея працягваюць абмен узаемнымі папрокамі за ўзьвядзеньне бар’ераў, недапушчальных у адносінах паміж саюзьнікамі.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Пётар Руднік пастраляў у ціры разам зь сілавікамі і стаў чальцом спартовага таварыства «Дынама».
Пра шматкілямэтровыя аўтамабільныя чэргі на мяжы Беларусі і Расеі паведамлялі шмат якія інфармацыйныя рэсурсы. Яны нібыта ўзьніклі ў адказ на забарону ўвозу беларускіх харчоў у Расею. Што адбываецца на трасе Гомель — Бранск?
З 10 сьнежня Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі прадукцыі ў Расею з Гарадзенскага мясакамбінату, аднаго з самых буйных мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі.
На магістралі М1 у раёне беларуска-расейскай мяжы супрацоўнікі ДПС выбарачна спыняюць як грузавыя, так і легкавыя аўтамабілі.
На памежжы Віцебшчыны і Смаленшчыны дзейнічае аўтапераход Завольша-Рудня. Зь беларускага боку выбарачную праверку транспарту ажыцьцяўляе так званая «мабільная брыгада».
Мінімальны стаж для прызначэньня пэнсіі па ўзросьце павялічылі з 10 да 15 гадоў са сплатай абавязковых страхавых унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны
На мяжы Беларусі і Расеі, якая яшчэ нядаўна лічылася «празрыстай», усьлед за расейскімі зьявіліся і беларускія кантрольныя пасты. Што паслужыла падставай да аднаўленьня бар’ераў?
Казахстан і Беларусь могуць далучыцца да расейскіх санкцый супраць Эўразьвязу заявіў міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў у інтэрвію агенцтву «РИА-Новости».
Расейскі фондавы рынак далей абнаўляе шматгадовыя мінімумы — на фоне патаньненьня нафты і дэвальвацыі рубля.
Цана на сырую нафту на Нью-Ёркскай таварнай біржы апусьцілася больш чым на чатыры адсотка і канца таргоў ў панядзелак склала 63 даляраў і 3 цэнта за барэль.
Ці можна сказаць, што гандлёвая вайна паміж Беларусьсю і Расеяй набірае новы абарот? Як Беларусь можа абараніць свой рынак ад танных расейскіх і заходніх тавараў?
Фінансавы аналітык Сьцяпан Дзямура прадказвае далейшае падзеньне расейскай валюты, крах эканомікі і ўсёй дзяржавы.
У Пецярбургу ў суботу шасьцёра актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху «Вясна» пранесьлі па Неўскім праспэкце, а затым апусьцілі ў ваду імправізаваную труну, унутры якой знаходзіўся сымбаль рубля.
Колькі атрымліваюць беларусы ў сярэднім у месяц і як гэта розьніцца ў залежнасьці ад прафэсіі.
Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў на сваім сайце выявы манэтаў з сэрыі «Умацаваньне і абарона дзяржавы» з выявай Канстанціна Астроскага
Новы эўракамісар у пытаньнях энэргетыкі паведаміў Радыё Свабода, што Расея можа аднавіць праект газаправоду «Паўднёвы паток», калі яна будзе прытрымлівацца правілаў Эўразьвязу.
У Гомелі ўсё больш прадпрыемстваў пераходзяць на скарочаны працоўны тыдзень. Да іх ліку зь 5 сьнежня дадасца швейнае акцыянэрнае таварыства «Камінтэрн».
Расея забараніла ўвоз на сваю тэрыторыю прадукцыю дзевяці мясакамбінатаў Беларусі, спасылаючыся на тое, што яна не адпавядае санітарным нормам. Ці не баяцца беларускія спажыўцы набываць мяса?
Пасьля таго, як учора Аляксандар Лукашэнка назваў паводзіны Расеі непрыстойнымі, Міністэрства ўнутраных спраў канстатавала рост незаконных паставак тавараў, якія імпартуюца ў Беларусь з тэрыторыі Расеі.
Загрузіць яшчэ