Падпіска на асноўныя беларускія газэты на першае паўгодзьдзе 2013 году абышлася на 10-30 працэнтаў даражэй, чым на другое паўгодзьдзе 2012 году.
Амэрыканскія сьледчыя ў антыманапольнай справе прыйшлі да высновы, што кампанія Google не маніпулявала вынікамі інтэрнэт-пошукаў, каб нашкодзіць сваім канкурэнтам.
З найноўшага дакладу Сусьветнага банку і кансалтынгавай кампаніі PricewaterhouseCoopers вынікае, што сумарная стаўка падатку (total tax rate), якую плацяць прадпрыемствы ў Беларусі, роўная 60,7%.
Дзяржаўныя тэлеканалы паведамілі, што ў Беларусі з Новага году ўпершыню ў СНД пачала працаваць свая сыстэма Tax Free — вяртаньня замежнікам падатку на дададзеную вартасьць з тавараў, якія яны вывозяць з краіны.
Чакаецца, што прэзыдэнт ЗША барак Абама ў хуткім часе падпіша законапраект аб абмежаваньні бюджэтнага дэфіцыту ЗША на наступныя 10 гадоў, які павінен прадухіліць абвал краіны з гэтак званай «фіскальнай стромы».
З 7 студзеня 2013 году мінімальная розьнічная цана бутэлькі гарэлкі ў Расеі павялічылася на 36 працэнтаў і дасягнула 170 расейскіх рублёў (5,6 даляра ЗША).
4 студзеня пачынае дзейнічаць пастанова Міністэрства эканомікі, згодна зь якой праезд чыгункай даражэе на 17%, а правоз багажу — на 14%.
Расея ня будзе зьніжаць для Украіны цану на газ, заявіў дырэктар дэпартамэнту эканамічнага супрацоўніцтва РФ Аляксандар Горбань.
Амэрыканскі Сэнат у першыя гадзіны новага году прыняў законапраект, аб абмежаваньні бюджэтнага дэфіцыту ЗША на наступныя 10 гадоў, які павінен прадухіліць абвал краіны з гэтак званай «фіскальнай стромы».
Ад 1 студзеня даражэюць: цыгарэты, алькаголь, паліва, паслугі ЖКГ, мабільная сувязь і інтэрнэт.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка і віцэ-прэм’ер Расеі Аркадзь Дварковіч падчас перамоваў у Маскве ўзгаднілі аб’ёмы паставак нафты ў першым квартале 2013 года. Аднак пастаўкі на ўвесь год яшчэ не ўзгодненыя і перамовы працягнуцца.
5,025 млн тон замест 4, 625, якія плянаваліся раней. Аднак колькі агулам нафты Беларусь атрымае ад Расеі ў 2013 пакуль невядома.
Канец году зьяўляецца канчатковым тэрмінам для дэмакратаў і рэспубліканцаў у Кангрэсе ЗША, каб дамовіцца наконт таго, як абмежаваць дэфіцыт бюджэту ЗША на працягу наступнага дзесяцігодзьдзя.
Распараджэньнем Аляксандра Лукашэнкі з займанай пасады вызвалены генэральны дырэктар МАЗу Аляксандар Бароўскі. На ягонае месца прызначаны былы намесьнік па кадрах Віктар Асноўскі. Генэральным дырэктарам МТЗ стаў Уладзімер Ваўчок, які раней працаваў намесьнікам гендырэктара па якасьці. Таксама зьмененыя кіраўнікі прадпрыемстваў «Гомсельмаш» і «Віцязь».
Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу разгледзеў кадравыя пытаньні, фармальна даўшы згоду на прызначэньне новых кіраўнікоў ААТ «Менскі аўтамабільны завод» і дзяржпрадпрыемства «Менскі трактарны завод».
Мяккі судовы вырак адносна аднаго з прадпрымальнікаў у Гомелі па тым жа артыкуле, паводле якога засудзілі Алеся Бяляцкага, дэманструе выбарачнасьць і перадузятасьць беларускага правасудзьдзя.
Беларуская дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэм’ерам Уладзімерам Сямашкам знаходзіцца ў Маскве, дзе працягвае перамовы з урадам Расеі па нафтавым балянсе на 2013 год.
Сыстэма Tax Free (вяртаньне ПДВ з тавараў, набытых замежнікамі на тэрыторыі краіны) заканадаўча ўводзіцца ў Беларусі з новага года.
Паводле прагнозаў кіраўніка праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Надзеі Ермаковай, рэзкай зьмены курсу рубля ў 2013 годзе чакаць ня варта.
Такое рашэньне замацавана пастановай Савета міністраў Беларусі N1184 ад 21 сьнежня 2012 году. Дакумэнт апублікаваны 26 сьнежня на сайце ўраду.
Расея занепакоеная значным перавышэньнем паставак беларускага малака і мяса ў краіну.
Збліжэньне Украіны з Мытным зьвязам Беларусі, Казахстану і Расеі і Пагадненьне аб асацыяцыі Украіны-ЭЗ зьяўляюцца несумяшчальнымі, заяўляюць у Эўрапейскай камісіі.
Фондавыя індэксы ЗША і кошты на нафту на апошняй перад святкаваньнем Калядаў сэсіі некалькі зьнізіліся. Інвэстары занепакоеныя, што амэрыканскія палітыкі ўсё яшчэ ня могуць прыйсці да згоды ў вырашэньні праблемы «фінансавага абрыву».
У 2013 годзе беларускую эканоміку чакаюць новыя выпрабаваньні. За кошт чаго Беларусь зьбіраецца выплачваць доўг? Якім будзе гандлёвае сальда і абменны курс рубля? Ці рэальна выканаць плян па росту валавога ўнутрана прадукту?
2012 год у беларускай эканоміцы прайшоў пад знакам выпраўленьня памылак, наробленых у годзе папярэднім. Паўторна ўсталяваная плянка 500-даляравага заробку, якая абрынулася ў выніку амаль 200-працэнтнай дэвальвацыі беларускага рубля, вызначаныя задачы на запавольваньне тэмпаў інфляцыі і рост экспарту. Як вырашаліся амбітныя пляны.
Удзельнікамі галоўных прыватызацыйных угодаў у Беларусі ў 2012 годзе рабіліся блізкія ўладзе бізнэсоўцы. Пры гэтым экспэрты выказваюць розныя меркаваньні наконт эфэктыўнасьці прыватызацыі.
«На сёньняшні дзень дамова аб аб’ёмах пастаўкі ў Рэспубліку Беларусь расейскай нафты ў 2013 годзе не падпісана»
Міжнародны валютны фонд раскрытыкаваў беларускія ўлады за аслабленьне манэтарнай палітыкі і абумовіў магчымасьць новых крэдытаў «усеабдымнымі структурнымі рэформамі». Як рэагуюць у Менску на фактычную адмову МВФ ад новага крэдыту?
Каго бачаць у шэрагу самых годных асобаў 2012 году іншыя вядомыя беларусы?
«У нас чутак — мора. Яны самі сабе супярэчаць: то канец сьвету, то даляры скупляюць. Навошта на тым сьвеце даляры?»
Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што Кітай выдзеліў больш за мільярд даляраў нязьвязанага крэдыту для рэалізацыі праектаў у Беларусі.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка камэнтуе для «Свабоды» сёньняшнія выказваньні Аляскандра Лукашэнкі пра эканамічную сытуацыю ў краіне.
Аляксандр Лукашэнка заявіў што на перамовах з расейскім кіраўніцтвам у Маскве запрасіў у Расеі 2 мільярды даляраў крэдыту.
Кіроўцам самазвалаў на «Граніце» значна падвысілі заробкі. Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу Алег Стахаевіч перакананы, што гэта — вынік рабочага пратэсту.
Якія тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы найперш адзначае МВФ? Ці можа афіцыйны Менск разьлічваць на чарговы крэдыт ад Фонду? Адказвае эканаміст Барыс Жаліба.
Бэрлінская асацыяцыя «Правы чалавека ў Беларусі» выказала ў сваім дакладзе шэраг рэкамэндацый эўрапейскім лідэрам, якія тычацца палітыкі Брусэлю ў дачыненьні да афіцыйнага Менску.
Віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік сказаў, што гэтыя лічбы атрыманы пры разьліках па мэтодыцы ААН.
Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду зноў прыняла да ведама зацікаўленасьць Беларусі ў магчымай новай крэдытнай праграме.
Кіраўнік Беларусі заявіў у Маскве пра неабходнасьць наладжваньня ўзаемадзеяньня АДКБ зь міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку з НАТО.
«Вы хочаце мець 23 мільёны тон, мы пакуль згодныя даваць 18,5 мільёна тон», — заявіў 19 сьнежня на сваёй прэсавай канфэрэнцыі пасол Расеі Аляксандар Сурыкаў.
Расейскія розьнічныя сеткі згортваюць бізнэс у Беларусі. Асноўная прычына сыходу — слабыя продажы, піша выданьне ej.by.
Паводле зьвестак з «Газпраму», расейскі манапаліст паставіць у будучым годзе ў Беларусь 23 мільярды кубамэтраў газу па цане 167,9 даляра за тысячу кубамэтраў, што на даляр даражэй, чым сёлета. Як гэта адаб’ецца на беларускай эканоміцы?
Ярашук: «Мы прызвычаіліся да жыцьця ў такіх ўмовах, не заўважаем, наколькі дзеяньні ўладаў адыёзныя, а з боку гэта менавіта як дзікунства і выглядае».
Чаму кіраўнік дзяржавы стаў наведваць непасьпяховыя прадпрыемствы? Ці эфэктыўныя прапанаваныя ім мэтады па выпраўленьню становішча? Чаму ён ва ўсім вінаваціць дырэктарат і ўрад?
Што кажуць рабочыя пра стан камвольнага камбінату, ці сапраўды буйны вытворца высакаякасных тканінаў, на якім працавалі каля 7 тысяч чалавек, прыйшоў у заняпад?
«Я думаю, галоўная прычына менавіта ў гэтым: на дадзеным момант кіраўніцтва краіны, хутчэй за ўсё, не гатова да структурных рэформаў, як іх разумее МВФ».
Чарговыя звальненьні і папярэджаньні з боку Аляксандра Лукашэнкі кіраўнікам ураду камэнтуе колішні прэм’ер-міністар Міхаіл Чыгір.
Падчас наведваньня Шклоўскага льнозаводу кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка працягваў сыпаць пагрозамі. Чым выкліканая такая рыторыка? Наколькі рэальныя абяцаньні падвысіць заробкі да тысячы даляраў у 2015 годзе?
У апошнія два тыдні стала відавочнай надзвычайная ўвага вышэйшага кіраўніцтва краіны да дрэваапрацоўчай прамысловасьці. Чым яна можа быць выкліканая, не даюць рады патлумачыць нават экспэрты-эканамісты.
Беларусь і Расея падпішуць пагадненьне пра абъёмы пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў на 2013 год, крызісу з пастаўкамі нафты ня будзе, заявіў амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў.
Загрузіць яшчэ