16 студзеня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка разварваў дамову з міжнароднай групай кампаній ITERA на будаўніцтва дзелавога цэнтра «Мінск-Сіці».
Беларусь у аднабаковым парадку скасавала дамоўленасьці з расейскай кампаніяй «Ітэра» на забудову дзелавога цэнтру «Менск-Сіці» на месцы аэрапорту «Менск-1».
Калі меркаваць па афіцыйнай статыстыцы, праблема беспрацоўя ў Беларусі вырашана.
У студзені 2012-га параўнальна са студзенем 2011-га цэны ў Беларусі вырасьці на 109,7%, ва Ўкраіне — на 3,7%, у Казахстане — на 5,9%, у Расеі — на 4,2%.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor’s да канца сакавіка 2012 году правядзе рэвізію сувэрэннага рэйтынгу Беларусі.
Продаж беларускіх прадпрыемстваў, уключаных у плян прыватызацыі, пачнецца ўлетку, паведаміла прадстаўніца Дзяржкаммаёмасьці Ганна Карніевіч.
15 лютага ўрад зьняў абмежаваньні й забароны на вываз фізычнымі асобамі спажывецкіх тавараў за межы Мытнага саюзу. Ці азначае гэтае рашэньне пэўную стабілізацыю эканамічнага становішча ў Беларусі? Ці падвысяцца ўнутрыбеларускія цэны пасьля зьняцьця абмежаваньняў на вываз тавараў? На гэтыя пытаньні адказвае эканамічны экспэрт Сяргей Чалы.
Працаўнікі Барысаўскага заводу аўтатрактарнага электраабсталяваньня дамагліся ад адміністрацыі, каб іхны заробак у лютым падвысілі на 20%.
«Праблема заробкаў і цэнаў будзе пакрысе сыходзіць», — сказаў кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімер Макей, вытупаючы ў Баранавічах.
15-га лютага ўрад Беларусі зьняў абмежаваньні й забароны на вываз фізычнымі асобамі спажывецкіх тавараў за межы Мытнага саюзу. Што сёньня робіцца на межах Беларусі?
Шэраг праграмаў Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі ня выкананы і перасталі існаваць, заявіў старшыня Падліковай палаты РФ Сяргей Сьцяпашын журналістам у аўторак у Менску.
Зь 15 лютага Нацбанк Беларусі ўпершыню за год зьнізіў стаўку рэфінансаваньня на два пункты — з 45 да 43 працэнтаў.
Сталая прадстаўніца Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Натальля Калядзіна пакіне сваю пасаду ў красавіку.
Стаўка рэфінансаваньня зьнізілася на два працэнтных пункта. Зьнізіць стаўку Нацбанк вырашыў 7 лютага 2012-га.
У 0 гадзін 15 лютага спыняецца дзеяньне пастановы Савету міністраў ад 11 чэрвеня 2011 года, якая усталёўвала абмежаваньні на вываз фізычнымі асобамі шэрагу тавараў з тэрыторыі краіны за межы мытнага саюзу і ліміты на набыцьцё паліва на АЗС.
Кітай паабяцаў Эўразьвязу дапамагчы ў вырашэньні пазыковага крызісу. Такая заява была зробленая па выніках сёньняшняй сустрэчы ў Пэкіне высокапастаўленых прадстаўнікоў Кітаю і ЭЗ.
У панядзелак мы паведамлялі, як раніцай рабочыя Барысаўскага заводу аўтатрактарнага электраабсталяваньня (БАТЭ) часова перапынілі працу на знак пратэсту супраць нізкіх заробкаў. У прыватнасьці, пратэставалі першая й другая вытворчыя пляцоўкі, дзе працуюць зборшчыкі аўтатрактарных электрагенэратараў і стартэраў. Пра падзеі сёньняшняга дня на БАТЭ даведваўся карэспандэнт "Свабоды".
Дзяржава рэзка скараціла ільготнае будаўніцтва жыльля. У сувязі зь леташнім эканамічным і фінансавым крызісам колькасьць катэгорыяў грамадзян, якія могуць разьлічваць на ільготы, зьменшылася да мінімуму — цяпер гэта толькі шматдзетныя сем’і і «сілавікі». Людзі, якія не пасьпелі скончыць будоўлю ўласнага жыльля на старых умовах, цяпер абіваюць парогі ўсіх інстанцыяў.
Вынікі 2011 году для многіх краін СНД аказаліся вельмі спрыяльнымі: інфляцыя зьнізілася, нацыянальная валюта стала мацнейшай. Выключэньне — Беларусь.
Аднаўленьне паставак у Беларусь электраэнэргіі з Украіны адтэрміноўваецца як мінімум да сярэдзіны тыдня.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі па выніках сустрэчы кіраўніка ведамства Міхаіла Амельяновіча зь міністрам прамысловасьці, шахтаў і гандлю Ірану Мэхдзі Газанфары.
Шмат якія прамысловыя прадпрыемствы выявіліся не гатовымі да лютых маразоў, якія трымаюцца ўжо трэці тыдзень.
Да распаду СССР танныя сталоўкі былі амаль на кожным прадпрыемстве і ў многіх буйных установах. Аднак за мінулыя два дзесяцігоддзі іх колькасьць значна скарацілася. Паводле афіцыйнай статыстыкі, пры Лукашэнку на ўсіх заводах, фабрыках і будаўнічых прадпрыемствах засталося менш як 1400 сталовых і кафэ, якія могуць забясьпечыць харчаваньнем толькі 60 працэнтаў працаўнікоў. Значная колькасьць беларусаў на працы замест гарачага абеду абыходзяцца бутэрбродамі, узятымі з хаты.
У якіх галінах Менск і Тэгеран плянуюць актывізаваць супрацоўніцтва.
У Менск прыбыла дэлегацыя іранскіх дзелавых колаў на чале зь міністрам прамысловасьці, шахтаў і гандлю Мэхдзі Газанфары.
У Нацыянальным рэестры прававых актаў зарэгістраваная пастанова праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі № 31 аб выпуску ў абарачэньне купюры наміналам 200 тысяч.
Ці дасьць МВФ крэдыт афіцыйнаму Менску ў гэтым годзе? Як ставяцца прадстаўнікі фонду да намераў уладаў вярнуць заробкі да дакрызыснага ўзроўню? На гэтыя пытаньні адказвае сталы прадстаўнік МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна.
Міністры краінаў Эўразоны адмовіліся галасаваць на сёньняшнім саміце ў Брусэлі па пытаньні выдзяленьня Грэцыі чарговага пакету міжнароднай дапамогі. Прэм'ер-міністар Люксэмбургу Жан-Клёд Юнкер заявіў, што занадта многа пунктаў у грэцкім пляне патрабуюць растлумачэньня.
Аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду будзе знаходзіцца ў Менску з 22 лютага па 6 сакавіка.
Аляксандар Лукашэнка ўпэўнены, што даходы насельніцтва хутка дасягнуць дакрызыснага ўзроўню. Пра гэта ён заявіў 9 лютага, заслухаўшы даклад ураду пра сацыяльна-эканамічную сытуацыю ў краіне.
Шэраг кіраўнікоў прадпрыемстваў у Гомелі атрымліваюць заробкі па 5, 10 і нават 20 мільёнаў рублёў. У той час як працоўныя атрымліваюць у сярэднім 1,5 мільёна рублёў.
Інфляцыя ў студзені — 1,9%.
Беларускі распрацоўнік праграмнага забесьпячэньня — прыватная кампанія EPAM Systems — пачала продаж сваіх акцыяў на Ўол-Стрыце.
Лічбы плянаванага росту заробкаў адрозьніваюцца ад абяцаньняў вярнуць сярэдні заробак да 500 даляраў.
Інтэрнат ля цэнтральнага менскага аўтавакзалу здалі ў эксплюатацыю некалькі месяцаў таму. Цяпер там заплесьнелі вокны, дзе-нідзе відаць лёд, у некаторых пакоях так халодна, што студэнтаў адсяляюць у адмысловы «ізалятар» на першым паверсе.
Стаўка рэфінансаваньня з 15 лютага зьніжаецца на 2 працэнтныя пункты — да 43% гадавых.
Гэтую лічбу назваў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра эканомікі Беларусі Аляксандар Ярашэнка.
У Беларусі да 2015 году з традыцыйных галін эканомікі будуць звольненыя каля 280 тыс. работнікаў. Пра гэта паведаміў 7 лютага міністар эканомікі Мікалай Снапкоў.
У Беларусі рэспубліканскія дарогі, якія ня маюць статусу магістральных, знаходзяцца ў стане, блізкім да крытычнага.
Кіраўнік ураду Мясьніковіч заявіў, што ў 2012 год Беларусь увайшла без «макраэканамічных дысбалянсаў». Прэм’ер-міністар лічыць, што задача гарантаваць нацыянальную бясьпеку краіны вырашаная. Ці падзяляюць аптымізм чыноўніка незалежныя экспэрты?
Беларусь павінна прыцягваць інвэстыцыі з розных краінаў і рабіць стаўку на стратэгічны капітал, заявіў у аўторак міністар эканомікі Мікалай Снапкоў на пасяджэньні Савету міністраў.
«Масавае прыцягненьне ўрадам і прадпрыемствамі Беларусі зьвязаных кітайскіх крэдытаў (ужо адкрытыя крэдытныя лініі на сёньня складаюць 16 мільярдаў даляраў) ня толькі істотна павялічвае цяжар запазычанасьці нашае краіны і набліжае яе фінансавае банкруцтва», — гаворыцца ў заяве ПБНФ.
У Беларусі ў сьнежні 2011 сярэдні заробак склаў 342 даляры ЗША.
Болей за іншых у Беларусь інвэстуюць Расея, Вялікая Брытанія і Кіпр.
ЗША гатовыя дапамагчы Баўгарыі ў забесьпячэньні яе энэргетычнай бясьпекі, – заявіла ў нядзелю ў ходзе візыту ў гэтую краіну дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан.
Беларусь атрымала льготныя цэны на нафту на чатыры гады – пра гэта паведаміў сёньня старшыня канцэрну «Белнафтахім» Ігар Жылін.
Беларусь атрымала ільготныя цэны на расейскую нафту. Як камэнтуюць гэтае эканамічнае дасягненьне афіцыйнага Менску эканамісты і палітыкі?
Эўракамісія паведаміла, што ўпалі пастаўкі расейскага газу ў восем краінаў – Аўстрыю, Баўгарыю, Вугоршчыну, Грэцыю, Італію, Польшчу і Славакію.
Афіцыйнаму Менску нічога не застаецца, як выканаць патрабаваньне саюзьнікаў па ЭўрАзЭС і пачаць распродаж стратэгічнай маёмасьці.
Генэральны дырэктар кампаніі Газпром Экспарт Аляксандар Мядзьведзеў заявіў, што прычынай зьмяншэньня паставак расейскага газу ў краіны Эўразьвязу можа быць залішняе спажываньне газу Ўкраінай.
Загрузіць яшчэ