Аднаўленьне паставак у Беларусь электраэнэргіі з Украіны адтэрміноўваецца як мінімум да сярэдзіны тыдня.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі па выніках сустрэчы кіраўніка ведамства Міхаіла Амельяновіча зь міністрам прамысловасьці, шахтаў і гандлю Ірану Мэхдзі Газанфары.
Шмат якія прамысловыя прадпрыемствы выявіліся не гатовымі да лютых маразоў, якія трымаюцца ўжо трэці тыдзень.
Да распаду СССР танныя сталоўкі былі амаль на кожным прадпрыемстве і ў многіх буйных установах. Аднак за мінулыя два дзесяцігоддзі іх колькасьць значна скарацілася. Паводле афіцыйнай статыстыкі, пры Лукашэнку на ўсіх заводах, фабрыках і будаўнічых прадпрыемствах засталося менш як 1400 сталовых і кафэ, якія могуць забясьпечыць харчаваньнем толькі 60 працэнтаў працаўнікоў. Значная колькасьць беларусаў на працы замест гарачага абеду абыходзяцца бутэрбродамі, узятымі з хаты.
У якіх галінах Менск і Тэгеран плянуюць актывізаваць супрацоўніцтва.
У Менск прыбыла дэлегацыя іранскіх дзелавых колаў на чале зь міністрам прамысловасьці, шахтаў і гандлю Мэхдзі Газанфары.
У Нацыянальным рэестры прававых актаў зарэгістраваная пастанова праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі № 31 аб выпуску ў абарачэньне купюры наміналам 200 тысяч.
Ці дасьць МВФ крэдыт афіцыйнаму Менску ў гэтым годзе? Як ставяцца прадстаўнікі фонду да намераў уладаў вярнуць заробкі да дакрызыснага ўзроўню? На гэтыя пытаньні адказвае сталы прадстаўнік МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна.
Міністры краінаў Эўразоны адмовіліся галасаваць на сёньняшнім саміце ў Брусэлі па пытаньні выдзяленьня Грэцыі чарговага пакету міжнароднай дапамогі. Прэм'ер-міністар Люксэмбургу Жан-Клёд Юнкер заявіў, што занадта многа пунктаў у грэцкім пляне патрабуюць растлумачэньня.
Аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду будзе знаходзіцца ў Менску з 22 лютага па 6 сакавіка.
Аляксандар Лукашэнка ўпэўнены, што даходы насельніцтва хутка дасягнуць дакрызыснага ўзроўню. Пра гэта ён заявіў 9 лютага, заслухаўшы даклад ураду пра сацыяльна-эканамічную сытуацыю ў краіне.
Шэраг кіраўнікоў прадпрыемстваў у Гомелі атрымліваюць заробкі па 5, 10 і нават 20 мільёнаў рублёў. У той час як працоўныя атрымліваюць у сярэднім 1,5 мільёна рублёў.
Інфляцыя ў студзені — 1,9%.
Беларускі распрацоўнік праграмнага забесьпячэньня — прыватная кампанія EPAM Systems — пачала продаж сваіх акцыяў на Ўол-Стрыце.
Лічбы плянаванага росту заробкаў адрозьніваюцца ад абяцаньняў вярнуць сярэдні заробак да 500 даляраў.
Інтэрнат ля цэнтральнага менскага аўтавакзалу здалі ў эксплюатацыю некалькі месяцаў таму. Цяпер там заплесьнелі вокны, дзе-нідзе відаць лёд, у некаторых пакоях так халодна, што студэнтаў адсяляюць у адмысловы «ізалятар» на першым паверсе.
Стаўка рэфінансаваньня з 15 лютага зьніжаецца на 2 працэнтныя пункты — да 43% гадавых.
Гэтую лічбу назваў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра эканомікі Беларусі Аляксандар Ярашэнка.
У Беларусі да 2015 году з традыцыйных галін эканомікі будуць звольненыя каля 280 тыс. работнікаў. Пра гэта паведаміў 7 лютага міністар эканомікі Мікалай Снапкоў.
У Беларусі рэспубліканскія дарогі, якія ня маюць статусу магістральных, знаходзяцца ў стане, блізкім да крытычнага.
Кіраўнік ураду Мясьніковіч заявіў, што ў 2012 год Беларусь увайшла без «макраэканамічных дысбалянсаў». Прэм’ер-міністар лічыць, што задача гарантаваць нацыянальную бясьпеку краіны вырашаная. Ці падзяляюць аптымізм чыноўніка незалежныя экспэрты?
Беларусь павінна прыцягваць інвэстыцыі з розных краінаў і рабіць стаўку на стратэгічны капітал, заявіў у аўторак міністар эканомікі Мікалай Снапкоў на пасяджэньні Савету міністраў.
«Масавае прыцягненьне ўрадам і прадпрыемствамі Беларусі зьвязаных кітайскіх крэдытаў (ужо адкрытыя крэдытныя лініі на сёньня складаюць 16 мільярдаў даляраў) ня толькі істотна павялічвае цяжар запазычанасьці нашае краіны і набліжае яе фінансавае банкруцтва», — гаворыцца ў заяве ПБНФ.
У Беларусі ў сьнежні 2011 сярэдні заробак склаў 342 даляры ЗША.
Болей за іншых у Беларусь інвэстуюць Расея, Вялікая Брытанія і Кіпр.
ЗША гатовыя дапамагчы Баўгарыі ў забесьпячэньні яе энэргетычнай бясьпекі, – заявіла ў нядзелю ў ходзе візыту ў гэтую краіну дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан.
Беларусь атрымала льготныя цэны на нафту на чатыры гады – пра гэта паведаміў сёньня старшыня канцэрну «Белнафтахім» Ігар Жылін.
Беларусь атрымала ільготныя цэны на расейскую нафту. Як камэнтуюць гэтае эканамічнае дасягненьне афіцыйнага Менску эканамісты і палітыкі?
Эўракамісія паведаміла, што ўпалі пастаўкі расейскага газу ў восем краінаў – Аўстрыю, Баўгарыю, Вугоршчыну, Грэцыю, Італію, Польшчу і Славакію.
Афіцыйнаму Менску нічога не застаецца, як выканаць патрабаваньне саюзьнікаў па ЭўрАзЭС і пачаць распродаж стратэгічнай маёмасьці.
Генэральны дырэктар кампаніі Газпром Экспарт Аляксандар Мядзьведзеў заявіў, што прычынай зьмяншэньня паставак расейскага газу ў краіны Эўразьвязу можа быць залішняе спажываньне газу Ўкраінай.
Аўстрыйская энэргетычная кампанія OMV паведаміла пра зьмяншэньне паставак у Эўропу прыроднага газу з Расеі.
Віцэ-прэм’ер Беларусі Сяргей Румас не выключае продажу беларускіх нафтатранспартных прадпрыемстваў.
Прыпыненьне Ўкраінай паставак электраэнэргіі ў Беларусь не адаб’ецца на працы нацыянальнай энэргасыстэмы.
Міністэрства адукацыі рэкамэндуе вышэйшым навучальным установам з 1 лютага павялічыць кошт платнай адукацыі.
Украінскае прадпрыемства «Усходэнэрга», зь якім Беларусь заключыла кантракт на пастаўкі электраэнэргіі ў 2012 годзе, прыпыніла экспарт у Беларусь да 3 лютага.
Са складу назіральнай рады выведзеныя 4 прадстаўнікі беларускага боку. Цяпер Назіральная рада Белтрансгазу цалкам складаецца з прадстаўнікоў Газпрому.
Белстат апублікаваў дадзеныя вонкавага гандлю у 2011-м год.
Кіраўніцтва Расеі рыхтуе Менск да пэрспэктывы ўвядзеньня расейскага рубля ў якасьці адзінай разьліковай валюты ў межах так званай Саюзнай дзяржавы.
25 з 27 краінаў-сябраў Эўразьвязу пагадзіліся падпісаць пакт аб фінансавай дысцыпліне ў эўразоне, які ўвядзе ў нацыянальныя заканадаўствы запіс аб абавязковым утрымліваньні збалянсаванага бюджэту.
Кампанія Telekom Austria Group панізіла кошт беларускага сотавага апэратара velcom на 300 мільёнаў эўра.
Натальля Калядзіна, кіраўніца місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі, выказала сумнеў адносна заяўленага беларускім урадам рост валавага ўнутранага прадукту ў 2012 годзе на ўзроўні 5-5,5 адсоткаў.
Чаму нават ва ўмовах беспрацоўя людзі не сьпяшаюцца на шматлікія вакансіі? Дасьледаваньне сытуацыі — у рэгіянальным аглядзе «Свабоды».
Беларусь ужо некалькі месяцаў застаецца лідэрам сярод шэрагу краінаў СНД і Эўропы па росьце спажывецкіх цэнаў.
У Брусэлі адбываецца саміт ЭЗ, прысьвечаны фінансавым праблемам Зьвязу. На ім будзе абмеркаваны плян бюджэтных рэформаў і больш шчыльнай каардынацыі бюджэтнай палітыкі краін эўразоны.
Старшыня Нацбанку сказала таксама, што хутка зьявіцца купюра ў 200 тысяч рублёў і паабяцала, што дэнамінацыі ў 2012-м ня будзе.
Згодна з дадзенымі Эўрастату, Беларусь зь вялікім адрывам ад іншых краін Эўропы першынствуе ў графе росту спажывецкіх цэнаў.
Урад упершыню агучыў памер плянаванага гадавога эканамічнага эфэкту ад уступленьня краіны ў Адзіную эканамічную прастору з Расеяй і Казахстанам.
Беларускія чыноўнікі абяцаюць вярнуць заробкі на ўзровень 2010 году. Іншымі словамі, гаворка пра 500 даляраў, да ўзроўню якіх улады пачалі даводзіць прыбыткі беларусаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Друкаваньне незаробленых грошай прывяло да абвалу эканомікі, выклікаўшы дзьве дэвальвацыі і высокую інфляцыю. Ці не рызыкуе ўрад зноў наступіць на тыя ж самыя грабілі?
Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што ў пытаньні агульнай валюты Расеі і Беларусі, па якім не дасягнута дамоўленасьцяў, «мяч» застаўся на беларускім баку.
Загрузіць яшчэ