У параўнаньні са сьнежнем 2011-га цэны на тавары і паслугі вырасьлі на 18%.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што краіна гатовая пераарыентаваць свой транзыт з партоў краінаў Балтыі ў парты Ленінградзкай вобласьці Расеі.
Міжнародная спрэчка вакол гандлю бананамі, якая доўжылася два дзесяцігодзьдзі, нарэшце залагоджаная.
Найбуйнейшая ў сьвеце сетка рэстаранаў хуткага харчаваньня McDonald's упершыню за дзевяць гадоў паведаміла пра зьніжэньне аб'ёму продажу.
Былы міністар эканомікі Расейскай Фэдэрацыі, навуковы кіраўнік Дзяржаўнага ўнівэрсытэту «Вышэйшая школа эканомікі» прафэсар Яўген Ясін перакананы, што ўсе праблемы беларускай эканомікі маюць палітычны складнік.
У Пэкіне ва ўмовах захадаў узмоцненай бясьпекі пачаўся 18-ты зьезд кіроўнай Кампартыі Кітаю.
У якасьці кампэнсацыі за беларускую схему з растваральнікамі Расея прэтэндуе на долі ў Менскім заводзе колавых цягачоў або абаронным канцэрне «Пеленг».
6 лістапада ў Менску Аляксандар Лукашэнка адкрыў новы ўчастак менскага мэтро з трыма станцыямі. Аднак простыя людзі змогуць патрапіць на «Пятроўшчыну», «Міхалова» і «Грушаўку» толькі 7 лістапада а 14-00.
Па выніках кастрычніка золатавалютныя рэзэрвы Беларусі ў вызначэньні МВФ скараціліся больш як на 100 мільёнаў даляраў.
6 лістапада Аляксандар Лушэнка асабіста ўзяў удзел ва ўрачыстасьцях. Праўда, для шырокай публікі новыя станцыі адкрыюцца толькі 7 лістапада.
У 2013 годзе чакаецца істотнае павелічэньне выплат па зьнешнім доўгу — на ўзроўні 3 мільярдаў 100 мільёнаў даляраў.
Ад 2013 году пачынаюцца пікавыя плацяжы па пагашэньні зьнешняга дзяржаўнага доўгу.
Расея плянуе ў чацьвёртым квартале 2012 года паставіць у Беларусь 4,8 млн тон нафты. І толькі ў тым выпадку, калі Беларусь паставіць Расеі 200 тысяч тон бэнзіну.
Расея ня будзе скарачаць пастаўкі нафты ў Беларусь у апошнім квартале году.
Акцызы на цыгарэты вырастуць на 350% Ад 1 студзеня 2013 стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы будуць павялічаныя ў 1,5–3,5 раза.
Аўтамабільныя рынкі Беларусі ў ступары. Прадаўцы нават у сэзон традыцыйнага зацішша ня хочуць зьніжаць цэны — спадзяюцца, што ўлады сьледам за Расеяй увядуць утылізацыйны збор.
У чарнобыльскіх раёнах, моцна заражаных радыяцыяй, працягваюць займацца жывёлагадоўляй. Частка атрыманага там мяса ідзе на экспарт у Расею, але большасьць спажываецца на ўнутраным рынку. Жыхары рэгіёну збольшага прызвычаіліся да тутэйшай малочнай і мясной прадукцыі і на наяўнасьць у ёй радыенуклідаў асаблівай увагі не зьвяртаюць. Праблему дасьледаваў наш карэспандэнт.
Дзяржаўны доўг павялічыўся ад пачатку году, бо Беларусь узяла крэдыты ва Ўсясьветнага банку, антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС, а таксама ў банкаў Кітаю.
У Беларусі працягваецца няспынны рост цэнаў. Ад 1 лістапада падвышаюцца цэны на цыгарэты, а ў апошнія дні кастрычніка істотна падаражэлі хлеб, малако і гарэлка. Заробкі за такімі зьменамі на цэньніках яўна не пасьпяваюць.
Афіцыйная статыстыка сьведчыць: апошнім часам беларусы масава пераводзяць свае рублёвыя ўклады ў ашчадных банках у валютныя.
Расея патрабуе ад Беларусі заплаціць 1,5 мільярда даляраў мыта за нафтапрадукты, прададзеныя ў трэція краіны пад выглядам растваральнікаў.
Кіраўніцтва Беларусі шукае спосабы, як завабіць дзелавых людзей з замежжа на VII Беларускі інвэстыцыйны форум, заплянаваны ў Менску на сярэдзіну лістапада.
Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч на сустрэчы з намесьнікам міністра камэрцыі Кітая Цзян Яапінам.
Затое Беларусь усё больш купляе імпартных тавараў. Зьнешні гандаль другі месяц запар у мінусе.
Швайцарскія СМІ пішуць пра намер беларускіх уладаў зарэгістраваць у кантоне Цуг, што ў цэнтры канфэдэрацыі, фірму «Саюзкалій».
Новая цана на кубамэтар мэтану — прыроднага газу, які выкарыстоўваецца для запраўкі аўтамабіляў, — 2900 рублёў. Падвышэньне адбудзецца 31 кастрычніка.
Пасля папераджальнага страйку прадпрымальнікаў гандлёвага цэнтру «Сакрэт» і сустрэчы ў камітэце эканомікі Гомельскага аблвыканкаму новы ўласьнік цэнтру — менскае таварыствам з дадатковай адказнасьцю «НП-Сэрвіс» — адмовіўся ад двухразовага падвышэньня арэнднай платы.
Рэха ўступленьня Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю: МВФ заявіў, што ня дасьць Беларусі грошай, пакуль яна не пачне эканамічных рэформаў.
«Расея прапанавала вярнуць у свой бюджэт мыта, якое яна недаатрымала ад экспарту зь Беларусі растваральнікаў, разбаўляльнікаў, змазачных матэрыялаў і г.д.»
Цэны павялічваюцца ад 1 лістапада.
Як падае бэрлінскае выданьне Bild са спасылкай на паведамленьне фэдэральнага ведамства па барацьбе з крымінальнай злачыннасьцю (BKA) і фэдэральнай управы кантролю за фінансавымі паслугамі (BaFin), апошнім часам брудныя грашовыя патокі ў Нямеччыну з-за мяжы істотна ўзрасьлі.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2013 год».
Расея і Беларусь абмяркоўваюць аб’ёмы паставак нафты на 2012–2013 гады ва ўвязцы з рашэньнем праблемы экспарту беларускім бокам растваральнікаў.
Васямнаццаць краінаў сьвету ўжываюць цяпер абарончыя меры ў дачыненьні да доступу на свае рынкі расейскіх тавараў, паведамілі ў Міністэрстве эканамічнага разьвіцьця Расеі.
У прыёмнай СТАА «Завод вінаградных вінаў «Дыяніс» Радыё Свабода паведамілі, што алькагольны брэнд «Бульбашъ» ня мае дачыненьня да будаўніцтва забаўляльнага комплексу ў Курапатах.
Ад 27 кастрычніка павышаюцца адпускныя цэны на малако, кефір, сьмятану, тварог, а таксама на хлебабулачныя вырабы.
25 кастрычніка першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка прыбыў у Маскву, каб абмеркаваць зь віцэ-прэм’ерам Расеі Аркадзем Дварковічам пытаньне паставак расейскай нафты.
Расея чакае ад Беларусі пастаўкі да канца 2012 году каля 6 мільёнаў тон нафтапрадуктаў, выпрацаваных з расейскай нафты.
Чаму ў сьвеце тарыфы на паслугі мабільнай сувязі падаюць, а ў Беларусі растуць? На гэтае пытаньне ў кампаніі адказаць ня могуць.
Мінімальныя цэны на алькаголь моцнасьцю больш за 28% 25 кастрычніка павышаныя больш чым у паўтара разы.
Пачынаючы зь лістапада, памер пэнсіі ў сярэднім павялічыцца на 14,7%.
Ад 25 кастрычніка павялічваюцца адпускныя цэны на алькагольныя напоі і этылавы сьпірт.
Беларусь настойвае, каб Расея паставіла ў наступным годзе 23 мільёны тон нафты. Аднак Расея мае «некалькі іншы погляд».
23 кастрычніка ў Гомелі прадпрымальнікі гандлёвага цэнтру «Сакрэт» спынілі працу на знак пратэсту супраць рэзкага падвышэньня арэнднай платы.
Дасьледаваньне Doing Business-2013 Міжнародная фінансавая карпарацыя (IFC) і Ўсясьветны банк правялі ў 185 краінах сьвету.
23 кастрычніка супрацоўнікі гандлёвага цэнтру «Сакрэт» плянуюць правесьці акцыю пратэсту.
Дырэктар аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка ўпэўнены, што дэвальвацыя беларускага рубля наўрад ці здарыцца да канца года. Затое на пачатку 2013 года яна непазьбежная.
Сёньня Кіеў плаціць Маскве прыкладна 420 даляраў за кожную тысячу кубамэтраў газу. Тады як для Беларусі ў 2012 годзе цана расейскага газу была 165 даляраў за тысячу кубамэтраў.
У Беларусі цэны на звадкаваны газ для запраўкі аўтамабільнага транспарту пры рэалізацыі на аўтамабільных газазаправачных станцыях павышаюцца на 6,8%.
Мінэнэрга Расеі пацьвярджае, што Беларусь спыніла экспарт растваральнікаў. Бюджэт гэтай краіны недалічыўся 2 мільярдаў даляраў ЗША. Эканаміст Леанід Заіка кажа, што выкрылі гэта незалежныя беларускія эканамісты.
Загрузіць яшчэ