У шмат якіх рэгіёнах уздоўж аўтамабільных дарог і нават вясковых вуліц часта можна бачыць гандляроў, якія ў вёдрах і кошыках прапануюць праежджым самую разнастайную прадукцыю — яблыкі, памідоры, бульбу, грыбы, ягады, рачную рыбу. У цяперашні эканамічны крызіс гэтая зьява набывае новыя асаблівасьці й значэньне.