Актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Дзмітрыя Сільчанку і Алег Кіраля 6 ліпеня затрымалі каля прахадной Менскага аўтазаводу падчас раздачы інфармацыйных бюлетэняў.
Пад такой назвай інфармацыйны партал Росбалтбізнэс прыводзіць ацэнкі экспэртаў што да выгадаў, якія ад Мытнага саюзу атрымалі краіны-ўдзельніцы. Ацэнкі атрымаліся супрацьлеглыя.
Беларускі пасол у Баку Мікалай Пацкевіч заявіў пра магчымасьць продажу Азэрбайджану акцыяў беларускіх НПЗ. Гэтую заяву мы папрасілі пракамэнтаваць кіраўніка бакінскага цэнтру нафтавых дасьледаваньняў Ільхама Шабана.
Беларусь пацьвярджае гатоўнасьць да прыняцьця ў 2011 годзе 4 млн. тон азэрбайджанскай нафты. Амбасадар Беларусі ў Азэрбайджане Мікалай Пацкевіч адзначыў, што ўжо ў бягучым месяцы “можа пачацца перапрацоўка нафты на Мазырскім НПЗ”.
Міждзяржаўны статыстычны камітэт СНД апублікаваў даклад аб асноўных эканамічных паказчыках у краін СНД за студзень-травень 2011 году.
Пра гэта былы прэм'ер-міністар Беларусі, галоўны супернік Аляксандра Лукашэнкі на выбарах 1994 году заявіў у інтэрвію часопісу Sexus.
Каб не даць беларускія прадпрыемствы ў рукі расейскіх стратэгічных інвэстараў, іх акцыі, верагодна, будуць разьмешчаныя на фондавыі рынку, піша нямецкае выданьне Die Presse.
Калі Беларусь забароніць экспарт нафтапрадуктаў, гэта стане вельмі сур'ёзным ударам для латыскай чыгуначнай кампаніі Latvijas dzelzceļš (LDz), паведаміў яе прэзыдэнт Угіс Магоніс.
Тэлефонная размова старшыні праўленьня "Газпраму" Аляксея Мілера і першага намесьніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі адбылася 4 ліпеня.
Пасьля падвышэньня мыта на ўвоз аўта з-за мяжы на гарадзенскім аўтарынку назіраецца зацішша: рынак паменшаў, цэны падрасьлі, пакупнікоў няшмат — усе ў чаканьні.
Прэзыдэнт Расеі запатрабаваў узнавіць пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь. Адпаведнае распараджэньне кіраўнік расейскай дзяржавы 2 ліпеня даў віцэ-прэм’еру Ігару Сечыну.
Беларускім аўтааматарам нічога не застаецца, як узяць тайм-аўт у спробах набыць машыну за мяжой. Ад 1 ліпеня мытныя стаўкі падскочылі да такой вышыні, што ў большасьці выпадкаў перакрылі кошт самога аўто.
Кіраўнік Берасьцейскага аблвыканкаму Канстанцін Сумар адмовіўся завізаваць пастанову ўраду па так званай «пяцідзёнцы» – рашэньні, паводле якога людзі на асабістых аўтамабілях могуць перасякаць мяжу Беларусі раз у пяць дзён.
Паводле прагнозаў Міністэрства адукацыі, у новым навучальным годзе кошт навучаньня ў дзяржаўных ВНУ вырасьце ў сярэднім на 20% у адносінах да дзеючай цане.
1 ліпеня стаўка вывазной мыты на тону сырой нафты зьнізілася на 17 даляраў - з 462,1 да 445,1 даляра за тону. нафты з утрыманьнем сэры - з 217,5 да 205,8 даляра за тону.
"Газпром" згодны "хоць заўтра" заплаціць 2,5 млрд. даляраў ЗША за 50% акцый "Белтрансгазу", калі Менск ня будзе выстаўляць дадатковых умоваў, заявіў кіраўнік расейскага газавага холдынгу Аляксей Мілер.
У Беларусі ў 2011 годзе будзе працягвацца правядзеньне жорсткай бюджэтнай палітыкі. Пра гэта гаворыцца ў праекце рэформ, якія ўрад і Нацбанк паабяцалі рэалізаваць для атрыманьня крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС.
Кіраўнік праўленьня расейскага канцэрну «Газпром» Аляксей Мілер сёньня на прэсавай канфэрэнцыі паведаміў, што цэны на газ, які канцэрн пастаўляе ў Беларусь, пераглядацца ня будуць.
Чыноўнік паабяцаў да канца 2011 году давесьці сярэдні заробак у прамысловасьці да 400 даляраў. Ён таксама сказаў, што сёлета ўрад не плянуе падвышаць кошты на паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
Сёньня апошні дзень, калі беларусы могуць аформіць паводле яшчэ дзейнага мыта набыты за мяжой аўтамабіль. Ці выйграе дзяржава, адважыўшыся на такі непапулярны крок?
Беларусь выставіць на продаж найбуйнейшага вытворцу вялікагрузных аўтамабіляў "БелАЗ". Менск ужо наняў Deutsche Bank, якому даручана рыхтаваць кампанію да разьмяшчэньня акцый на фондавых пляцоўках.
Да канца году пастаўлена задача зьвесьці існуючыя валютныя курсы да аднаго. Мяркуецца адзін даляр будзе каштаваць прыкладна 5 тысяч беларускіх рублёў, а можа быць крыху больш.
Расея не аднавіла пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь з 30 чэрвеня, як плянавалася раней. Пра гэта паведаміў прадстаўнік расійскай кампаніі "Інтэр РАТ ЕЭС" Антон Назараў.
«Интер РАО ЕЭС» атрымала ад Беларусі другі транш аплаты паставак электраэнэргіі. Пра гэта сёньня паведаміў афіцыйны прадстаўнік расейскай карпарацыі. Ён сказаў, што зь Менску прыйшлі 600 мільёнаў расейскіх рублёў.
Касьпійская нафта Azeri Light, прапампоўка якой пачалася ў лютым па трубаправодзе Адэса - Броды, паступіць на Мазырскі НПЗ у ліпені, пасьля чаго прадпрыемства пачне яе перапрацоўку.
Расейская кампанія "Интер РАО ЕЭС" цалкам спыніла экспарт электраэнэргіі ў Беларусь. Прычынай названа адсутнасьць чарговага плацяжу для пагашэньня запазычанасьці. Экспэрты прагназуюць абвастрэньне беларуска-расейскіх адносінаў і ў іншых галінах эканомікі.
"Сёньня будуць праведзеныя ўсе разьлікі па абавязку за электраэнэргію перад "Интер РАО ЕЭС", – сказаў прадстаўнік Нацыянальнага банку Беларусі.
Аналітыкі прадказваюць паглыбленьне канфліктаў у беларуска-расейскіх дачыненьнях. Спыненьне ад сёньняшняга дня паставак электраэнэргіі — толькі пачатак. На думку экспэртаў, наступнай на парадку дня можа апынуцца сытуацыя вакол "Белтрансгазу".
Міністар эканомікі Мікалай Снапкоў падчас прэсавай канфэрэнцыі запэўніў, што Беларусь разьлічыцца за імпартаваную з Расеі электраэнэргію, пастаўкі якой за неаплату ад сёньняшняга дня спыненыя ў поўным аб'ёме.
Расійскае ААТ "Інтэр РАТ ЕЭС" апоўначы 29 чэрвеня спыніла экспарт электраэнэргіі ў Беларусь.Прычына - адсутнасьць чарговага плацяжу памерам 21,3 млн. даляраў ЗША для пагашэньня запазычанасьці.
Віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Сечын разьлічвае, што Беларусь бліжэйшым часам сплаціць доўг за расейскую электраэнэргію і яе пастаўкі ў краіну будуць ажыцьцяўляцца ў нармальным рэжыме.
Верагоднасьць выдачы "Беларуськалію" крэдыту памерам 1 млрд. долараў на сёньня невялікая, заявіў 28 чэрвеня ў Маскве генэральны дырэктар расейскай кампаніі "Ўралкалій" Уладзіслаў Баўмгертнэр.
Як папярэджвалі раней у расейскай кампаніі "Интер РАО ЕЭС", з нуля гадзін 29 чэрвеня будуць спыненыя пастаўкі ў Беларусь расейскай электраэнэргіі.
Кіраўнік "Уралкалія" Ўладзіслаў Баўмгертнэр лічыць малаверагоднай зьдзелку па набыцьці "Беларуськалія" ў бліжэйшы час.
Тэмпы жыльлёвага будаўніцтва ў буйных гарадах Беларусі будуць стрымлівацца. Аб гэтым заявіў сёньня міністар будаўніцтва і архітэктуры Анатоль Нічкасаў.
29 чэрвеня расейская кампанія "Интер РАО ЕЭС" часова спыняе пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь. Такое рашэньне прынятае пасьля таго, як беларускі бок не аплаціў доўг у вызначаны тэрмін - да 8.30 раніцы 28 чэрвеня.
«Интер РАО ЕЭС» чакае выплаты доўгу ад беларускага боку да 8.30 маскоўскага часу (7.30 менскага) 28 чэрвеня, у адваротным выпадку пастаўкі электраэнэргіі будуць часова спынены з 0.00 29 чэрвеня.
Спрэчкі пра тое, колькі каштуе расейскі КамАЗ і беларускі МАЗ, вырашыць кампанія Ernst&Young. Менавіта яна правядзе ацэнку актываў названых прадпрыемстваў.
27 чэрвеня завяршаецца тэрмін пагашэньня беларускім бокам запазычанасьці расейскай кампаніі «Интер РАО».
У Беларусі стабілізаваўся валютны рынак, інфляцыя практычна спыненая, заявіў 27 чэрвеня ў Менску прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч падчас сустрэчы з дэлегацыяй літоўскіх бізнэсоўцаў.
У вайсковым парадзе 3 ліпеня ў Менску будзе задзейнічана каля трох тысяч вайскоўцаў і больш за 130 адзінак баявой тэхнікі.
Расейская кампанія "Интер РАО ЕЭС" цалкам спыніць пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь, калі чарговы плацеж не паступіць да канца дня 27 чэрвеня.
Паводле рашэньня Мінэканомікі з 26 чэрвеня ў краіне падаражэлі ўсе маркі цыгарэт беларускай вытворчасьці.
Пакуль у краіне не хапае валюты для ўсіх, Нацбанк стварыў чаргу для тых, каму яна патрэбная, даручыўшы «Беларусбанку» прадаваць наяўную валюту на сацыяльныя мэты. Гарадзенцы актыўна выкарыстоўваюць гэты шанец.
Ні тарыфная стаўка 1-га разраду, ні заробкі бюджэтнікаў да канца года павышацца ня будуць. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Івацэвічдрэў».
Па словах кіраўніка ўраду, рэальны курс — ад 4,5 тысячы да 5,5 тысячы рублёў за даляр.
Працягваецца ажыятажны попыт на ўсе віды замежных валют. Каля абменных пунктаў па-ранейшаму чэргі, а Нацыянальны банк не дае прагнозаў наконт таго, калі сытуацыя палепшыцца, і ці палепшыцца ўвогуле.
"Купля-продаж "Беларуськалія", нягледзячы на шматлікія абвяржэньні, усё ж адбудзецца. Але гэты пакет чарговы раз будзе прададзены невядома каму", лічыць расейскі фінансавы аналітык Андрэй Сотнік:
У апошнія гады шмат гаворыцца пра здабычу прыроднага газу, які знаходзіцца ў скалістай пародзе пад назвай сланец. Некаторыя кажуць, што сланцавы газ «зьменіць правілы гульні» на сусьветным энэргетычным рынку. Газавыя радовішчы ёсць на Беласточчыне і падыходзяць да мяжы з Беларусьсю.
800 мільёнаў даляраў, якія Беларусь днямі атрымала ў якасьці крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС, пойдуць выключна на павелічэньне золатавалютных рэзэрваў краіны. Пра гэта сёньня сказаў журналістам у Палаце прадстаўнікоў міністар фінансаў Андрэй Харкавец.
Загрузіць яшчэ