За тыдзень да ўвядзеньня новага мыта на легкавікі, якія ўвозяцца з-за мяжы, аўтамабільны рынак фактычна «лёг». Самі гандляры тлумачаць гэта тым, што бальшыня як беларусаў, так і пакупнікоў з Расеі ды Казахстану ня сталі цягнуць да апошняга і абнавілі пэрсанальны аўтапарк загадзя.