Перамовы па куплі "Газпромам" 50% акцый «Белтрансгазу» і па заключэньні новых кантрактаў на пастаўку і транзыт газу перанесеныя на восень.
Беларускі ўрад заяўляе, што гатовы прадаць актывы шэрагу стратэгічных прадпрыемстваў расейскім кампаніям. Напярэдадні Міхаіл Мясьніковіч зазначыў, што вядуцца перамовы наконт продажу лепшых прадпрыемстваў Беларусі.
«Роснефть» і «СІБУР» сьцьвярджаюць, што не вядуць перамовы наконт куплі акцый беларускіх прадпрыемстваў.
Паводле прэм'ер-міністра, урад Беларусі вядзе з расейскімі інвэстарамі перамовы аб продажы сямі буйных дзяржаўных кампаніяў.
Непазьбежнасьць падвышэньня кошту навучаньня ў ВНУ пацьвердзіў намесьнік міністра адукацыі Аляксандар Жук.
Уладзімер Сямашка лічыць, што адной з прычын фінансава-эканамічнага крызісу ў краіне стаў рэзкі рост заробкаў у сьнежні 2010 году.
Як заявіў прэм'ер-міністар РФ, Расея, Беларусь і Казахстан, фармуючы Мытны зьвяз і Адзіную эканамічную прастору, маюць на мэце стварыць новы полюс сусьветнай эканомікі.
Азэрбайджанская лёгкая нафта пачала паступаць на дыспэчарскую станцыю "Мазыр" ААТ "Гомельтранснафта Дружба", адкуль яе па меры назапашваньня будзе браць Мазырскі НПЗ.
Беларусь лідзіруе па тэмпах росту спажывецкіх коштаў сярод краін СНД. У чэрвені, паводле афіцыйных дадзеных, інфляцыя ў Беларусі склала 8,6%, з пачатку года - 36,2%.
Літоўскія прадпрыемствы, якія экспартуюць тавар у Беларусь, шукаюць спосабы, як атрымаць з заказчыкаў даўгі. «Запахла тавараабменам, але ў беларусаў амаль няма чаго прапанаваць», піша газэта «Lietuvos rytas».
Сустрэча Міхаіла Мясьніковіча, Карыма Масімава і Ўладзімера Пуціна адбудзецца сёньня ў рамках канфэрэнцыі «Ад Мытнага саюзу да Адзінай эканамічнай прасторы: інтарэсы бізнэсу»
“Здаецца, дні беларускай нэасавецкай эканамічнай мадэлі палічаныя”, – піша аглядальнік агенцтва “Ройтэр” Рычард Бэлмфарт, нагадваючы, што Аляксандар Лукашэнка мусіць знайсьці да канца году 3 мільярды даляраў на падтрыманьне абцяжанай даўгамі эканомікі Беларусі.
З 13 ліпеня ў Беларусі павышаецца стаўка рэфінансаваньня — з 18% да 20%. Гэткае рашэньне прыняў Нацыянальны банк 11 ліпеня.
Расея пацьвярджае, што ўмовы выдзяленьня Беларусі наступных частак крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС могуць быць перагледжаныя, калі афіцыйны Менск будзе і надалей адмаўляцца ад рынкавых пераўтварэньняў.
Міністэрства фінансаў Беларусі чакае аднаўленьня крэдытнага супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам і лічыць магчымым прыцягненьне новых крэдытных рэсурсаў.
У Бюро эўрапейскай інфармацыі ў літоўскім Сойме эколягі, навукоўцы, грамадзкія актывісты зь Беларусі, у іх ліку і жыхары Астравеччыны, 7-8 ліпеня прадставілі сытуацыю вакол Астравецкай АЭС.
Палітыка беларускіх уладаў заганяе ўглыб хваробы эканомікі краіны, і калі Менск ня будзе выконваць абавязаньняў, прынятых пры атрыманьні крэдыту ЭўрАзЭС, яго ўмовы могуць быць перагледжаны ў лістападзе, заявіў у Лёндане міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.
Сяргей Румас таксама паведаміў, што да канца году магчымае падвышэньне цэнаў на бэнзін.
У Мытным камітэце Беларусі заяўляюць, што пытаньнямі "шэрых схемаў" увозу машын зь Беларусі ў Расею займацца ня будуць - гэта праблема расейскага боку.
Віцэ-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас не выключае, што да канца 2011 году адбудзецца чарговае павышэньне цэнаў на аўтамабільнае паліва.
Актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Дзмітрыя Сільчанку і Алег Кіраля 6 ліпеня затрымалі каля прахадной Менскага аўтазаводу падчас раздачы інфармацыйных бюлетэняў.
Пад такой назвай інфармацыйны партал Росбалтбізнэс прыводзіць ацэнкі экспэртаў што да выгадаў, якія ад Мытнага саюзу атрымалі краіны-ўдзельніцы. Ацэнкі атрымаліся супрацьлеглыя.
Беларускі пасол у Баку Мікалай Пацкевіч заявіў пра магчымасьць продажу Азэрбайджану акцыяў беларускіх НПЗ. Гэтую заяву мы папрасілі пракамэнтаваць кіраўніка бакінскага цэнтру нафтавых дасьледаваньняў Ільхама Шабана.
Беларусь пацьвярджае гатоўнасьць да прыняцьця ў 2011 годзе 4 млн. тон азэрбайджанскай нафты. Амбасадар Беларусі ў Азэрбайджане Мікалай Пацкевіч адзначыў, што ўжо ў бягучым месяцы “можа пачацца перапрацоўка нафты на Мазырскім НПЗ”.
Міждзяржаўны статыстычны камітэт СНД апублікаваў даклад аб асноўных эканамічных паказчыках у краін СНД за студзень-травень 2011 году.
Пра гэта былы прэм'ер-міністар Беларусі, галоўны супернік Аляксандра Лукашэнкі на выбарах 1994 году заявіў у інтэрвію часопісу Sexus.
Каб не даць беларускія прадпрыемствы ў рукі расейскіх стратэгічных інвэстараў, іх акцыі, верагодна, будуць разьмешчаныя на фондавыі рынку, піша нямецкае выданьне Die Presse.
Калі Беларусь забароніць экспарт нафтапрадуктаў, гэта стане вельмі сур'ёзным ударам для латыскай чыгуначнай кампаніі Latvijas dzelzceļš (LDz), паведаміў яе прэзыдэнт Угіс Магоніс.
Тэлефонная размова старшыні праўленьня "Газпраму" Аляксея Мілера і першага намесьніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі адбылася 4 ліпеня.
Пасьля падвышэньня мыта на ўвоз аўта з-за мяжы на гарадзенскім аўтарынку назіраецца зацішша: рынак паменшаў, цэны падрасьлі, пакупнікоў няшмат — усе ў чаканьні.
Прэзыдэнт Расеі запатрабаваў узнавіць пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь. Адпаведнае распараджэньне кіраўнік расейскай дзяржавы 2 ліпеня даў віцэ-прэм’еру Ігару Сечыну.
Беларускім аўтааматарам нічога не застаецца, як узяць тайм-аўт у спробах набыць машыну за мяжой. Ад 1 ліпеня мытныя стаўкі падскочылі да такой вышыні, што ў большасьці выпадкаў перакрылі кошт самога аўто.
Кіраўнік Берасьцейскага аблвыканкаму Канстанцін Сумар адмовіўся завізаваць пастанову ўраду па так званай «пяцідзёнцы» – рашэньні, паводле якога людзі на асабістых аўтамабілях могуць перасякаць мяжу Беларусі раз у пяць дзён.
Паводле прагнозаў Міністэрства адукацыі, у новым навучальным годзе кошт навучаньня ў дзяржаўных ВНУ вырасьце ў сярэднім на 20% у адносінах да дзеючай цане.
1 ліпеня стаўка вывазной мыты на тону сырой нафты зьнізілася на 17 даляраў - з 462,1 да 445,1 даляра за тону. нафты з утрыманьнем сэры - з 217,5 да 205,8 даляра за тону.
"Газпром" згодны "хоць заўтра" заплаціць 2,5 млрд. даляраў ЗША за 50% акцый "Белтрансгазу", калі Менск ня будзе выстаўляць дадатковых умоваў, заявіў кіраўнік расейскага газавага холдынгу Аляксей Мілер.
У Беларусі ў 2011 годзе будзе працягвацца правядзеньне жорсткай бюджэтнай палітыкі. Пра гэта гаворыцца ў праекце рэформ, якія ўрад і Нацбанк паабяцалі рэалізаваць для атрыманьня крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС.
Кіраўнік праўленьня расейскага канцэрну «Газпром» Аляксей Мілер сёньня на прэсавай канфэрэнцыі паведаміў, што цэны на газ, які канцэрн пастаўляе ў Беларусь, пераглядацца ня будуць.
Чыноўнік паабяцаў да канца 2011 году давесьці сярэдні заробак у прамысловасьці да 400 даляраў. Ён таксама сказаў, што сёлета ўрад не плянуе падвышаць кошты на паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
Сёньня апошні дзень, калі беларусы могуць аформіць паводле яшчэ дзейнага мыта набыты за мяжой аўтамабіль. Ці выйграе дзяржава, адважыўшыся на такі непапулярны крок?
Беларусь выставіць на продаж найбуйнейшага вытворцу вялікагрузных аўтамабіляў "БелАЗ". Менск ужо наняў Deutsche Bank, якому даручана рыхтаваць кампанію да разьмяшчэньня акцый на фондавых пляцоўках.
Да канца году пастаўлена задача зьвесьці існуючыя валютныя курсы да аднаго. Мяркуецца адзін даляр будзе каштаваць прыкладна 5 тысяч беларускіх рублёў, а можа быць крыху больш.
Расея не аднавіла пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь з 30 чэрвеня, як плянавалася раней. Пра гэта паведаміў прадстаўнік расійскай кампаніі "Інтэр РАТ ЕЭС" Антон Назараў.
«Интер РАО ЕЭС» атрымала ад Беларусі другі транш аплаты паставак электраэнэргіі. Пра гэта сёньня паведаміў афіцыйны прадстаўнік расейскай карпарацыі. Ён сказаў, што зь Менску прыйшлі 600 мільёнаў расейскіх рублёў.
Касьпійская нафта Azeri Light, прапампоўка якой пачалася ў лютым па трубаправодзе Адэса - Броды, паступіць на Мазырскі НПЗ у ліпені, пасьля чаго прадпрыемства пачне яе перапрацоўку.
Расейская кампанія "Интер РАО ЕЭС" цалкам спыніла экспарт электраэнэргіі ў Беларусь. Прычынай названа адсутнасьць чарговага плацяжу для пагашэньня запазычанасьці. Экспэрты прагназуюць абвастрэньне беларуска-расейскіх адносінаў і ў іншых галінах эканомікі.
"Сёньня будуць праведзеныя ўсе разьлікі па абавязку за электраэнэргію перад "Интер РАО ЕЭС", – сказаў прадстаўнік Нацыянальнага банку Беларусі.
Аналітыкі прадказваюць паглыбленьне канфліктаў у беларуска-расейскіх дачыненьнях. Спыненьне ад сёньняшняга дня паставак электраэнэргіі — толькі пачатак. На думку экспэртаў, наступнай на парадку дня можа апынуцца сытуацыя вакол "Белтрансгазу".
Міністар эканомікі Мікалай Снапкоў падчас прэсавай канфэрэнцыі запэўніў, што Беларусь разьлічыцца за імпартаваную з Расеі электраэнэргію, пастаўкі якой за неаплату ад сёньняшняга дня спыненыя ў поўным аб'ёме.
Расійскае ААТ "Інтэр РАТ ЕЭС" апоўначы 29 чэрвеня спыніла экспарт электраэнэргіі ў Беларусь.Прычына - адсутнасьць чарговага плацяжу памерам 21,3 млн. даляраў ЗША для пагашэньня запазычанасьці.
Загрузіць яшчэ