На пасяджэньні 27 траўня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў спыніць рост цэнаў. Маўляў, «ад гэтага дня ўсялякі рост цэнаў павінен жорсткім чынам спыняцца», і сёньня няма тавараў, на якія трэба падымаць цэны. Аднак цэны загадам спыніць не ўдаецца. Сёньня вырасьлі цэны на паліва, а з 8 чэрвеня даражэе мяса і цыгарэты. Чаму даражэе паліва і ці чакаць чарговага яго падаражаньня? Што яшчэ можа падаражэць бліжэйшым часам? Ці дасягнулі мы дна? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з эканамістам Барысам Жалібам.