Ад пачатку году ў Расеі рэзка падвысіліся цэны на бэнзін і дызэльнае паліва. Якім чынам падаражэньне паліва ў Расеі можа адбіцца на сытуацыі ў Беларусі?
Лекі двух беларускіх фармацэўтычных прадпрыемстваў — «Фармтэхналёгія» і «Белмедпрэпараты» — забароненыя для продажу ва Ўкраіне, бо атрымалі значную колькасьць прадпісаньняў адносна якасьці.
У Беларусі спажывецкія цэны ў студзені 2011 году вырасьлі на 1,4% пасьля росту на 1% у сьнежні 2010 году.
Філіп Місфэльдэр, дэпутат Бундэстагу ад фракцыі хрысьціянскіх і сацыяльных дэмакратаў (CDU/CSU), лічыць, што Эўразьвяз павінен увесьці эканамічнае эмбарга супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Міністэрства фінансаў Беларусі выступіла з прапановай скараціць колькасць занятых у бюджэтнай сфэры на 10-15%. Афіцыйныя галіновыя прафсаюзы - супраць.
З 12 лютага ў Беларусі істотна падвышаюцца цэны на цукар — зноў на 10%. Задняй датай — з 1 лютага — павялічыліся тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі.
11 лютага набылі моц эканамічныя санкцыі Злучаных Штатаў Амэрыкі ў дачыненьні да беларускіх прадпрыемстваў ААТ «Лідзкая лякафарба» і ААТ «Полацак-Шкловалакно».
З 10 лютага на Віцебшчыне адмянілі бясплатны праезд для студэнтаў. Школьнікі пакуль езьдзяць у грамадзкім транспарце бясплатна, але як доўга гэта будзе працягвацца — невядома.
Папулярныя грачаныя крупы за год падаражэлі ў 6 разоў. Цяпер у менскіх крамах грэчка каштуе каля 16 тысяч беларускіх рублёў. У сталіцах суседніх дзяржаваў - Кіеве і Маскве - 5 і 6 тысяч беларускіх рублёў адпаведна.
Беларусь пачала здабычу нафты ў Іране па праекце Джафэір, заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску амбасадар Ірану ў Менску Сэед Хасэйні.
З 12 лютага цэны на цукар у Беларусі вырастуць у сярэднім на 10%. Такое рашэньне зьмешчана ў пастанове Міністэрства эканомікі № 14 ад 7 лютага 2011 году.
Урад дэкляруе, што ўзьняў штомесячныя плацяжы за жыльлёва-камунальныя паслугі ў сярэднім на 5 даляраў.
Сяргей Кірыенка, генэральны дырэктар “Расатаму”, сёньня паведаміў, што міжурадавае пагадненьне пра будаўніцтва беларускай АЭС можа быць падпісанае да канца першага квартала сёлета, а катлаван могуць пачаць капаць у верасьні.
10 лютага дэлегацыя Міністэрства фінансаў Беларусі наведае Маскву. Мэта паездкі — перамовы з расейскімі калегамі наконт крэдыту для будаўніцтва Беларускай АЭС.
На малочным камбінаце ў Пружанах доўжыцца канфлікт вакол вытворчага цэха, перададзенага раней расейскай кампаніі "Данон-Юмілк". Два прадпрыемствы – беларускае і расейскае – існуюць у вострай канкурэнцыі за малако, якога ў раёне не хапае.
Амэрыканскі сэнатар-дэмакрат Тым Джонсан выступае за ўвядзеньне новых санкцыяў у дачыненьні да Беларусі за гвалт над апазыцыяй пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Нацбанк зрабіў больш жорсткімі для банкаў ўмовы куплі валюты на біржы. Банкіры атрымалі ліст аб тым, як і колькі ім купляць валюты для продажу ў абменьніках.
Дэфіцыт зьнешняга гандлю Беларусі летась вырас нават у параўнаньні з крызісным 2009 годам. Пра гэта паведамляецца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банку краіны.
Беларусь хоча купіць нафтаправод Полацак-Вэнтсьпілс для прапампоўваньня вэнэсуэльскай нафты, паведамляе агенцтва REGNUM, спасылаючыся на беларускага пасла ў Латвіі Аляксандра Герасіменку.
Кіраўнік Нацбанку Беларусі Пётар Пракаповіч занепакоены тым, што дадатнае сальда ў зьнешнім гандлі можа быць не дасягнута.
Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі. Першы намесьнік міністра Надзея Каткавец сказала, што «мы самі прадамо ў Расею аб’ёмы малака, якія абяцалі».
Аб’ём міжнародных рэзэрвовых актываў Беларусі ў нацыянальным вызначэньні за першы месяц 2011 году скараціўся на 575,8 мільёна даляраў, альбо на 9,4%.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад замежных інвэстараў працаваць толькі на беларускіх умовах. Француска-расейскай фірме "Данон-Юнімілк", якае працуе ў Пружанах, пастаўлена ўмова — цягам першага кварталу выканаць усе даручэньні Лукашэнкі. Як ставяцца да гэтага ў Пружанах?
Аляксандар Лукашэнка выказаў незадаволенасьць працай у Беларусі француска-расейскай кампаніі «Данон-Юнімілк». Чаму замежным інвэстарам прапануюць выключныя ўмовы працы? Ці адпавядае гэта міжнароднай практыцы? Ці спрыяюць такія ўмовы прыцягненьню замежных інвэстыцый?
Аляксандар Лукашэнка ва ўльтыматыўнай форме запатрабаваў, каб замежныя інвэстары працавалі ў Беларусі толькі на беларускіх умовах.
Кампанія "Danone-Юнімілк", якую 3 лютага рэзка скрытыкаваў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, распаўсюдзіла афіцыйную заяву.
Паводле зьвестак Цэнтральнага дыспэтчарскага ўпраўленьня паліўна-энэргетычнага комплексу Расеі, аб’ём паставак расейскай нафты на беларускія заводы перапрацоўкі ў студзені скараціўся амаль на 50% у параўнаньні зь першым месяцам мінулага году.
Аляксандар Лукашэнка 3 лютага падпісаў указ аб аб'яўленьні 2011 году Годам прадпрымальнасьці
Вэнэсуэла сёлета гатовая паставіць у Беларусь 10 мільёнаў тон нафты. Пра гэта сёньня заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску амбасадар Вэнэсуэлы ў Беларусі Амэрыка Дыяс Нуньес.
Амбасадар Вэнэсуэлы ў Беларусі Амэрыка Дыяс Нуньес заявіў, што ягоная краіна мяркуе таксама паставіць 10 мільёнаў тонаў нафты і ў 2012 годзе.
Прадстаўніцтва Aizkraukles banka з Латвіі адкрываецца ў Менску. Пра гэта сёньня паведаміла Ўпраўленьне інфармацыі Нацыянальнага банку Беларусі.
Эканамічныя санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў «Лідзкая лякафарба» і «Полацк-шкловалакно», пра якія напярэдадні абвясьціла кіраўніцтва Злучаных Штатаў, набудуць моц 11 лютага.
1 лютага адбылося паседжаньне Савета Міністраў Беларусі, на якім прэм’ер Міхаіл Мясьніковіч заявіў, што неабходна пераламіць сытуацыю ў эканоміцы. Ці рэальна павялічыць экспарт болей чым у два разы? Ці стане падвышэньне заробку залежаць ад росту прадукцыйнасьці працы? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.
Эканамічныя санкцыі, уведзеныя ўрадам ЗША ў адказ на палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, непасрэдна тычацца дзьвюх філіяў канцэрну «Белнафтахім» — «Полацак Шкловалакно» і «Лідзкая Лякафарба».
Сытуацыя ў зьнешнім гандлі ставіць пад пагрозу зрыву выкананьне праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2011-2015 гады.
Ад сёньня праз трубаправод Адэса-Броды пачнуцца сталыя пастаўкі азэрбайджанскай нафты для Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу. Паводле такой схемы мяркуецца прапампаваць блізу 4 мільёнаў тон сыравіны.
Ад 29 студзеня для Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу пачынаюцца сталыя пастаўкі нафты па трубаправодзе Адэса-Броды.
Нацыянальны банк Беларусі ў 2010 годзе ня выканаў аднаго базавага паказьніка — павелічэньня золатавалютнага рэзэрву краіны.
Пастаянныя пастаўкі нафты па трубаправодзе Адэса-Броды для Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу пачнуцца з 29 студзеня. Аб гэтым паведаміў сёньня ў Гомелі першы намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімер Сямашка.
Пра гэта старшыня Нацбанку Беларусі Пётар Пракаповіч заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.
Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях энэргетыкі Гюнтэр Отынгер заявіў, што ўвядзеньне ў дзеяньне газаправодаў “Паўночны паток” і “Паўднёвы паток” зробіць непатрэбным транзыт вуглевадародаў праз тэрыторыю Ўкраіны і Беларусі.
Нафта на беларускія заводы пойдзе з Расеі, і будаваць АЭС будуць расейцы. Ці азначае гэта фактычную капітуляцыю афіцыйнага Менску перад Масквой?
Сёньня на швайцарскім гарналыжным курорце Давос пачынаецца штогадовы форум па праблемах сусьветнай эканомікі. З праграмнай прамовай на ім выступіць прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.
Кіраўніцтва карпарацыі «Росатом» зноў рэанімавала праект будаўніцтва першай беларускай АЭС. Гэта пры тым, што ў канцы мінулага году Аляксандар Лукашэнка безапеляцыйна заявіў: Беларусь у гэтай справе будзе шукаць новых партнэраў.
Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік расейскай трубаправоднай кампаніі "Транснефть" Ігар Дзёмін. Паводле яго пастаўкі вядуцца на абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы – Наваполацкі і Мазырскі.
Празь месяц пасьля пачатку перамоваў наконт умоваў пастаўкі расейскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы адрапартавана, што Беларусь і Расея нарэшце дасягнулі кансэнсусу ў спрэчным пытаньні.
25-га студзеня ў Менску пачала працу місія Міжнароднага валютнага фонду. І афіцыйныя ўлады, і прадстаўніцтва фонду заяўляюць — гэты візыт не зьвязаны з новымі крэдытамі для Беларусі.
Беларускія НПЗ заключылі кантракты на імпарт нафты з Расеі ў студзені на ўмовах, прапанаваных расейскімі кампаніямі, гэта значыць з прэміяй 6,3 даляраў за барэль, або 46 даляраў за тону.
Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў, што налічаная сярэдняя заработная плата склала ў сьнежні 2010 году 1 595873 рубля (532 $). Міжнародныя фінансавыя інстытуцыі крытыкавалі палітыку фарсіраваньня росту рэальных заробкаў у Беларусі, выказваючы перасьцярогі, што гэта можа прывесьці да кепскіх эканамічных наступстваў.
Будаўніцтва АЭС у Беларусі пачнецца ў верасьні, паведаміў кіраўнік "Росатома" Сяргей Кірыенка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясьніковічам.
Загрузіць яшчэ