Да канца 2012 году стаўка рэфінансаваньня панізіцца да 20-23%. Гэта сваім указам зацьвердзіў Аляксандар Лукашэнка.
Першы віцэ-прэм’ер ураду Ўладзімер Сямашка ў часе прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі паведаміў, што дасягнутая дамоўленасьць пра стварэньне сумеснага прадпрыемства з кітайскай кампаніяй «Lifan».
У нядзелю, 25-га сьнежня, беларусы-каталікі і пратэстанты будуць адзначаць Каляды — адно з самых вялікіх хрысьціянскіх сьвятаў. Гэта час, калі людзі звычайна сьвяткуюць у сем’ях разам.. На стале — куцьця, капуста з грыбамі, рыба, пірог і многія іншыя традыцыйныя для гэтага сьвята стравы.
У параўнаньні з кастрычнікам 2011-на рэальны заробак паменшыўся на 2,7%.
Напярэдадні калядных і навагодніх сьвятаў многія жыхары Беларусі едуць па закупы ў суседнія краіны — Украіну, Расею, Польшчу, Літву.
Старшыня Дзяржаўнага камітэту маёмасьці Беларусі Георгій Кузьняцоў пацьвердзіў плян беларускага ўраду прыватызаваць у наступным годзе аб’екты дзяржаўнай уласнасьці на 2,5 мільярды даляраў.
2012 год прынясе насельніцтву Беларусі новыя падвышаныя кошты на многія тавары і паслугі.
У 2012-м у Беларусі пачне дзейнічаць дыфэрэнцыянаваная сыстэма аплаты за электрычнасьць.
Сёньня ў Маскве на нефармальным саміце СНД прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч паспрабуе дамовіцца з Крамлём наконт зьніжэньня цаны на пастаўкі расейскага газу ў 2012 годзе.
У Маскве 19 сьнежня на пасяджэньні вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савету Аляксандар Лукашэнка заклікаў Расею, каб яна садзейнічала Беларусі ва ўступленьні ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю.
Беларусь і Расея падпісалі мэмарандум аб далучэньні Беларусі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO).
З абнародаванага ў пятніцу паведамленьня Белнафтахіму вынікае, што цана будзе ніжэйшай за дзейную.
Сёньня Палата прадстаўнікоў ухваліла ў першым чытаньні праект бюджэту на 2012 год. Асноўныя паказьнікі гэтага дакумэнту наступныя: рост валавага ўнутранага прадукту складзе 5%, інфляцыя не перавысіць 22%, рэальныя прыбыткі насельніцтва павялічацца на 5%. Акрамя таго, у наступным годзе жыхароў Беларусі чакаюць значныя падвышэньні аплаты праезду на пасажырскім і грамадзкім транспарце, а таксама паслугаў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
Міністэрская канфэрэнцыя Сусьветнай гандлёвай арганізацыі ў Жэнэве канчаткова ўхваліла рашэньне аб далучэньні Расеі да WTO пасьля 18 гадоў перамоваў аб магчымым сяброўстве.
Такую лічбу назваў, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, міністар фінансаў Андрэй Харкавец.
У праект бюджэту на наступны год урад унёс высокія парамэтры росту ВУП ды інфляцыі і нізкі — росту заработнай платы.
Кошт новых аўтамабіляў падскочыць прыблізна на 20%, што паставіць многія кампаніі на мяжу выжываньня.
Ад 17 сьнежня прыкладна на 21% падвышаюцца цэны на звадкаваны газ, які прадаецца на аўтамабільных газазаправачных станцыях.
Беларускі ўрад вырашыў, што ў наступным годзе ў краіне ня будзе заробку ніжэй за 1 мільён рублёў.
Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Беларусі ініцыюе забарону продажу пладова-ягадных він і вінных напояў у Менску.
Валавы замежны доўг Беларусі за дзевяць месяцаў 2011 года вырас на 4 мільярды 114,6 мільёны даляраў, або на 14,5%.
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень—лістапад узрос на 5,8% адносна аналягічнага леташняга пэрыяду.
Ад 1 студзеня 2012 мінімальны заробак будзе 1 мільён рублёў.
45% рэфінансаваньня — гэта, па сутнасьці, забарона крэдытаў для насельніцтва, а таксама для прадпрымальнікаў.
Нацыянальны банк Беларусі з 12 сьнежня павышае стаўку рэфінансаваньня з 40% да 45%.
Міжнародны валютны фонд адмовіўся разглядаць у бягучым годзе выдзяленьне Беларусі крэдыту. Чаму? Ці падзяляе пэрсанал фонду задачы, якія пастаўлены ў Беларусі на 2012 год? Ці зможа краіна спыніць інфляцыю і плаціць па даўгах? На гэтыя і іншыя пытаньні адказвае пастаянная прадстаўніца МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна.
Польшча вырашыла адмовіцца ад удзелу ў праекце сумеснага будаўніцтва ў Літве Вісагінскай атамнай электрастанцыі.
Такое рашэньне прынятае сёньня на двухдзённым саміце Эўразьвязу ў Брусэлі. 23 краіны дамовіліся захоўваць строгую бюджэтную дысцыпліну і ўжываць санкцыі супраць яе парушальнікаў.
Буйнейшыя аўдытарскія кампаніі сьвету, сярод якіх «Ernst&Young», «Deloitte», «PricewaterhouseCoopers», «KPMG», прызналі эканоміку Беларусі гіпэрінфляцыйнай.
Кіраўнік расейскага «Газпраму» Аляксей Мілер 8 сьнежня знаёміўся з калектывам ужо былога «Белтрансгазу» і пажадаў яму не адчайвацца ад страты эканамічнага сувэрэнітэту — «Газпрам» падвысіць заробкі ўтрая.
Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў кошт «Беларуськалія» ў суме 30 мільярдаў даляраў і заявіў, што пакуль няма неабходнасьці сьпяшацца зь яго прыватызацыяй.
Эўразьвяз гатовы аказаць Беларусі дапамогу, каб актывізаваць працэс уступленьня ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Такую пазыцыю ЭЗ пацьвердзіў намесьнік генэральнага дырэктара Эўракамісіі ў справах гандлю Пітэр Балаш.
Лідэры 27 краінаў Эўразьвязу зьбіраюцца сёньня ў Брусэлі на двухдзённае пасяджэньне, каб прадухіліць крах эўразоны, у якую ўваходзяць 17 краінаў.
Сёлета ўдалося прадаць толькі 38 прадпрыемстваў з выстаўленых на продаж 180-ці
Беларусь да канца 2011 года разьлічвае павялічыць золатавалютныя рэзэрвы да 7,6 мільярдаў даляраў. Гэтых рэсурсаў цалкам дастаткова для выкананьня ўсіх зьнешніх абавязаньняў, заявіў намесьнік кіраўніка беларускага ўрада Сяргей Румас.
Нацбанк Беларусі прагназуе ў 2012 годзе сярэднегадовы курс даляру на узроўні 9150 рублёў. Пра гэта паведаміла журналістам старшыня праўленьня Нацбанка Надзея Ермакова.
Брытанскі міністар у справах Эўропы Дэвід Лідынгтан сустрэўся ў кулюарах сэсіі Рады міністраў АБСЭ ў Вільні з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.
Ад 5 сьнежня ў дзіцячых садках удвая падвышаны кошт за аплату харчаваньня дзяцей. Кіраўніцтва дашкольных навучальных установаў заяўляе, што гэта дазволіць палепшыць штодзённае мэню.
Інфармацыйнае агенцтва Рейтэрс прапануе аналіз наступстваў газавых пагадненьняў паміж Менскам і Масквой для беларускай эканамічнай палітыкі.
Нацыянальны банк Беларусі з 12 сьнежня павышае стаўку рэфінансаваньня з 40% да 45%. Гэта ўжо 12-е па ліку падвышэньне за год.
Міністар працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна заявіла журналістам, што тарыфная стаўка першага разраду, а адпаведна і заробкі ў бюджэтнай сфэры пераглядацца ня будуць.
Продаж Маскве Белтрансгазу прысьпешыць васалізацыю Беларусі, якая ўсё глыбей падае ў кішэню расейскіх фірмаў і банкаў, піша польская Gazeta Wyborcza ў сёньняшнім выданьні.
Ці можа аслабленьне «Адзінай Расеі» ўзмацніць пазыцыі Аляксандра Лукашэнкі ў палітычнай гульні з Крамлём? Ці не паспрабуе цяпер беларускі кіраўнік яшчэ даражэй прадаць сваю падтрымку Ўладзімеру Пуціну на будучых прэзыдэнцкіх выбарах? Ці можна паводле вынікаў парлямэнцкіх выбараў меркаваць пра цяперашняе стаўленьне расейскіх выбаршчыкаў да інтэграцыйнай тэматыкі?
Ад 3 сьнежня Расея стала ўладальнікам 100% акцый беларускага акцыянэрнага таварыства «Белтрансгаз». Шэсьць з паловай тысячаў рабочых і спэцыялістаў прадпрыемства цяпер будуць выконваць загады й распараджэньні расейскага «Газпрама».
Адзінаццаць разоў ад пачатку году ў Беларусі даражэла аўтамабільнае паліва. Апошняе падаражаньне — адразу на 10% — адбылося праз некалькі дзён пасьля заяваў віцэ-прэм’ера Сяргея Румаса аб тым, што напачатку сьнежня рост коштаў на бэнзін і салярку не плянуецца.
Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін на сустрэчы з кіраўніком «Газпрому» Аляксеем Мілерам 3 сьнежня выказаўся за падвышэньне заробкаў супрацоўнікаў кампаніі «Белтрансгаз», якая цяпер належыць Расеі.
3 cьнежня чакаецца чарговае павышэньне цэнаў на паліва. Гэта будзе 11-е падаражаньне паліва з пачатку году. Апошні раз цэны на паліва вырасьлі 10 лістапада.
Беларускім уладам сёлета ўдалося выканаць плян па прыцягненьні замежных інвэстыцыяў толькі на 20 адсоткаў. У чым прычына нізкай інвэстыцыйнай прывабнасьці Беларусі?
Загрузіць яшчэ