<b>15.25</b> Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што Расея гатовая даць Беларусі крэдыт для будаўніцтва АЭС у аб'ёме да 10 млрд даляраў. Пуцін заявіў, што ў 1-м квартале 2012-га цана на газ для Беларусі складзе 165,6 $ за тысячу кубамэтраў. "Газпром" купіў 50% акцый "Белтрансгазу" за 2,5 мільярда даляраў. Цяпер расійская кампанія валодае 100% акцый.