25 лістапада А.Лукашэнка ў Маскве правядзе перамовы з расейскім прэзыдэнтам. З нагоды пераходу «Белтрансгазу» ў поўную ўласнасьць Расеі выказаўся кіраўнік «Газпраму» А.Мілер: «Заўтра сто адсоткаў забярэм «Белтрансгаза».
Чаму Аляксандар Лукашэнка спыніў намеры ўраду праводзіць больш рынкавую эканамічную палітыку? Ці спадзяецца афіцыйны Менск зноў на дапамогу Расеі і ці бескарысьлівая гэтая дапамога? Чаму беларускі кіраўнік баіцца эканамічных рэформаў?
У кастрычніку ў параўнаньні зь верасьнем 2011 году рэальная зарплата (разьлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) паменшылася на 5,2%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У рэгіёнах Беларусі за апошні час значна пагоршылася праца грамадзкага транспарту. Працягваецца скарачэньне аўтобусных маршрутаў, масава банкрутуюць пасажырскія «маршруткі». У выніку павялічваецца колькасьць вёсак, зь якіх няма на чым даехаць нават да бліжэйшых райцэнтраў.
Нафтапрадукты павінны падаражэць на 10%. З пачатку 2011 году цэны на паліва ў Беларусі павышаліся дзесяць разоў, апошні раз — 10 лістапада.
Лукашэнка адмаўляецца ад рынкавых рэформаў у эканоміцы і працягне ранейшы курс пры дапамозе ручнога кіраваньня. Напярэдадні ён раскрытыкаваў урад за спробы перагляду плянавых паказьнікаў на 2012 год і прыгразіў адстаўкай чыноўнікам.
"Газпром", які да канца году павінен стаць адзіным уладальнікам "Белтрансгазу", дамовіўся зь Менскам, што фіксаваная надбаўка на газ будзе 15,95 даляра з кожнай тысячы кубамэтраў.
Аляксандар Лукашэнка чарговы раз папярэдзіў урад пра тое, што не дапусьціць шокавых рэформаў. Што стане зь беларускай эканомікай, калі ўрад ды іншыя структуры ўлады будуць жорстка выконваць указаньні кіраўніка дзяржавы?
Кошты прадуктаў харчаваньня ў Беларусі па-ранейшаму працягваюць расьці. Адначасна зьніжаецца асартымэнт сацыяльна значных тавараў: мясных, малочных і хлебабулачных вырабаў. Танныя прадукты зьяўляюцца рэдка, і іх імгненна скупляюць.
Паводле расейскіх мэдыяў, газ для Беларусі ў наступным годзе патаньнее ўдвая, а з 2013 году яго цана будзе прывязаная да ўнутрырасейскай. З чым зьвязаны такі паварот у беларуска-расейскіх дачыненьнях?
Расейскае дзелавое выданьне "Ведомости" піша, што прыродны газ для Беларусі ў 2012 годзе можа патаньнець амаль удвая, а з 2013 г. яго цана будзе прывязаная да ўнутрырасейскай.
Улады заяўляюць, што сацыяльна неабароненыя грамадзяне могуць набываць харчы па нізкіх коштах, што дзяржава стрымлівае цэны на прадукты, каб яны заставаліся агульнадаступнымі. Ці так гэта? Праблему дасьледавалі нашы рэгіянальныя карэспандэнты.
Аляксандар Лукашэнка больш не трымаецца за фінансавы сувэрэнітэт і гатовы разглядаць расейскі рубель у якасьці адзінага плацёжнага сродку ў межах чарговага супольнага праекту з Расеяй і Казахстанам – эўразійскай эканамічнай інтэграцыі.
«Сбербанк» Расеі і Эўразійскі банк разьвіцьця дадуць Беларусі крэдыт памерам 1 мільярд даляраў на мадэрнізацыю "Беларуськалію" пад гарантыі ўраду Беларусі і заклад пакету акцый адной з буйных беларускіх кампаній.
Кантракт на пастаўку прыроднага газу ад 2012 году і дамова куплі-продажу 50% "Белтрансгазу" будуць падпісаныя 25 лістапада, заявіў намесьнік старшыні праўленьня "Газпрому" Валеры Голубеў.
Зьмены тычыцца абанэнцкай платы на шэрагу тарыфных плянаў, коштаў унутрысеткавых званкоў, міжсеткавых і міжнародных злучэньняў, SMS-паведамленьняў, паслуг на аснове мабільнага інтэрнэт-доступу і роўмінгавых тарыфаў.
У Беларусі ў нядзелю адзначаецца дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Шматмільярдныя дзяржаўныя ўліваньні ў аграрны сэктар, аднак, не ўзнаўляюць людзкі патэнцыял вёсак. Яны старэюць. Умовы жыцьця ў вёсках пагаршаюцца, скарачаецца колькасьць хатняй жывёлы.
Ашчадны банк Расеі і Эўразійскі банк разьвіцьця (ЭАБР) выдзеляць Беларусі крэдыт памерам мільярд даляраў. Аб гэтым паведамляе “РИА Новости” са спасылкай на неназваную крыніцу, блізкую да перамоваў.
Паводле пастановы, якую падпісаў старшыня ўраду Міхаіл Мясьніковіч, выяжджаць на прыватным аўтамабілі ў Польшчу, краіны Прыбалтыкі і Ўкраіну можна будзе ня раз на 5 дзён, як цяпер, а раз на 8 дзён.
Нядобрасумленныя прадстаўнікі бізнэсу займаюцца рээкспартам у Расею празь Беларусь грузінскай "Баржомі" і малдаўскага віна, заявіў кіраўнік расейскага Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка журналістам у Менску.
У пятніцу ў Маскве сустрэнуцца прэзыдэнты краін мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі. Дзьмітрый Мядзьведзеў паведаміў, што 18 лістапада ў Крамлі будзе падпісанае пагадненьне, якое тычыцца далейшай эканамічнай інтэграцыі.
Прадукцыя фэрмэрскіх гаспадарак Віцебшчыны масава вывозіцца на продаж за ўсходнюю мяжу. Прадаваць сельгаспрадукцыю ў Беларусі нявыгадна: з аднаго боку, дзяржава штучна стрымлівае падвышэньне цэнаў, а з другога — патрабуе вяртаньня банкаўскіх крэдытаў.
Жыроўкі за аплату жыльлёва-камунальных паслуг за мінулы месяц істотна вырасьлі. Апрача таго камунальныя службы ўвялі ліміты на спажываньне вады ды электраэнэргіі, перарасход якіх аплачваецца па яшчэ большым тарыфам. Але камунальная сфэра ўсё роўна застаецца стратнай, што выклікае непаразуменьні і канфлікты.
Паводле тэмпаў росту спажывецкіх коштаў Беларусь стала лідэрам як у рэгіёне, так і сярод краінаў СНД. За 10 месяцаў бягучага году гэты паказьнік склаў 101,5%.
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад ураду спыніць рост спажывецкіх цэнаў да сьнежня. Ці можна сказаць, што цэны і так ужо дасягнулі сваёй столі і зараз ужо можна патрабаваць іхняга зьніжэньня? Колькі працэтаў можа скласьці інфляцыя ў наступным годзе? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.
Вырасла абанэнцкая плата за тэлефон, падаражэлі электрычнасьць і цяпло, праезд у грамадзкім транспарце, бэнзін, харчовыя тавары. З пачатку года інфляцыя перасягнула 100 працэнтаў. Як беларусы выжываюць у такіх умовах?
Менскія ўлады вырашылі падтрымаць адзінокіх пэнсіянэраў, інвалідаў і шматдзетныя сем’і ўжыванымі рэчамі. Днямі пачала працаваць сыстэма 10-працэнтных зьніжак на пэўныя тавары. Ці дапамогуць гэтыя захады маламаёмным перажыць крызіс?
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад ураду спыніць рост спажывецкіх цэнаў да сьнежня.
Кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі спадзяецца да канца году стаць чальцом Усясьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO) і спакушае дзейных сябраў ня толькі доступам на ўласны рынак, але і наўпроставым выхадам на Беларусь і Казахстан.
"Вялікая чацьвёрка" найбуйнейшых у сьвеце аўдытарскіх кампаній гатова прызнаць эканоміку Беларусі гіпэрінфляцыйнай, заявіў прадстаўнік адной з кампаній.
Аднак асноўнай формай прыцягненьня прамых інвэстыцый сталі даўгавыя інструмэнты (88,5% ад агульнага аб'ёму прамых інвэстыцый).
Нацыянальны банк Беларусі падвёў вынікі першых дзён з пачатку продажу насельніцтву валюты па дакумэнтах, якія сьведчаць асобу.
У квартальнай справаздачы «Газпраму» адзначаецца, што Беларусь завінавацілася гэтай кампаніі 136,2 мільёна даляраў за пастаўкі газу ў ІІІ квартале сёлета, паведаміў Інтэрфакс.
Працоўны дзень у ЖЭУ № 8 пачаўся са стыхійнага страйку: работнікі камунальнай гаспадаркі сабраліся ў двары, выклікалі начальства і напісалі калектыўны ліст да кіраўніцтва прадпрыемства «Воршакамунгас», запатрабаваўшы падвышэньня заробку на 50%.
Старшыня Берасьцейскага абласнога аддзяленьня руху «За свабоду» Зьміцер Трацьцяк атрымаў адказ зь Бярозаўскага райвыканкаму наконт будаўніцтва ў Белаазёрску заводу па вытворчасьці сьвінцу.
Афіцыйныя структуры не пацьвярджаюць і не абвяргаюць агучаную напярэдадні інфармацыю пра затрыманьне набліжанага да ўладаў банкіра Віктара Шаўцова. Між тым экспэрты не выключаюць, што да магчымай нэўтралізацыі фінансіста мог прывесьці канфлікт інтарэсаў з уплывовымі асобамі ў атачэньні Аляксандра Лукашэнкі.
Нядаўна прызначаны амбасадар Беларусі ў Расеі Андрэй Кабякоў паведаміў, што Беларусь цяпер працягвае актыўныя перамовы наконт памеру нафтавай прэміі.
Экспэрты камэнтуюць паведамленьне, што перамовы Расеі пра ўступ ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю павінны значна прысьпешыць уступленьне ў гэтую арганізацыю Казахстану і Беларусі.
Перамовы Расеі аб уступленьні ў СГА, якія яна закончыла пасьля 18 гадоў, павінны значна прыскорыць уступленьне Казахстану і Беларусі, паведаміла агенцтва Reuters.
На Гарадзеншчыне многія будаўнікі працуюць няпоўны рабочы дзень, зьмяншаецца колькасьць будаўнічых прадпрыемстваў. Спэцыялісты, шукаючы заробку, масава зьяжджаюць у суседнія краіны.
У канцэрне "Белнафтахім" канстатуюць, што захады ўраду Беларусі прадухіліць масавы вываз з краіны аўтамабільнага паліва, не далі чаканага эфэкту.
Нацыянальны банк Беларусі падвышае стаўку рэфінансаваньня да 40% гадавых.
Чым можа скончыцца для Савету Міністраў Лукашэнкава крытыка, ці будзе вымушаны ўрад карэктаваць свае падыходы да эканамічных праблемаў?На гэтае ды іншыя пытаньні адказвае былы кіраўнік Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч.
Тарыфную стаўку першага разраду сёлета павышаць не плянуецца, паведаміла міністар працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна падчас онлайн-канфэрэнцыі.
У 2012-2013 гадах Беларусь мае выканаць абавязаньні па пагашэньні і абслугоўваньні зьнешняга дзяржаўнага доўгу на суму $ 4,6 млрд, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у Міністэрстве фінансаў.
Эўракамісар Олі Рэн, намесьнік старшыні Эўракамісіі ў пытаньнях эканомікі і зоны эўра, заявіў у Брусэлі, што пэрспэктывы эўрапейскай эканомікі выглядаюць змрочна.
У Менску і абласных гарадах Беларусі плянуецца чарговая акцыя пратэсту «Стоп-бэнзін». Яе ўдзельнікі — аўтааматары плянуюць выехаць на цэнтральныя плошчы гарадоў на знак пратэсту супраць падвышэньня цэнаў на бэнзін і іншыя віды аўтамабільнага паліва.
Індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі ў кастрычніку 2011 г. у параўнаньні зь верасьнем склаў 108,2%, са сьнежнем 2010 г. — 188,7%.
Прэзыдэнт дарма спрабуе перакладаць адказнасьць на ўрад. Такое меркаваньне выказаў кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін.
Ён прапанаваў свайму ўраду пажыць небагатым жыцьцём, якім жыве большасьць насельніцтва краіны. Канфлікт унутры кіроўнага рэжыму разгарэўся з-за супярэчнасьцяў у яго эканамічнай палітыцы.
Загрузіць яшчэ