Жыроўкі за аплату жыльлёва-камунальных паслуг за мінулы месяц істотна вырасьлі. Апрача таго камунальныя службы ўвялі ліміты на спажываньне вады ды электраэнэргіі, перарасход якіх аплачваецца па яшчэ большым тарыфам. Але камунальная сфэра ўсё роўна застаецца стратнай, што выклікае непаразуменьні і канфлікты.
Паводле тэмпаў росту спажывецкіх коштаў Беларусь стала лідэрам як у рэгіёне, так і сярод краінаў СНД. За 10 месяцаў бягучага году гэты паказьнік склаў 101,5%.
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад ураду спыніць рост спажывецкіх цэнаў да сьнежня. Ці можна сказаць, што цэны і так ужо дасягнулі сваёй столі і зараз ужо можна патрабаваць іхняга зьніжэньня? Колькі працэтаў можа скласьці інфляцыя ў наступным годзе? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.
Вырасла абанэнцкая плата за тэлефон, падаражэлі электрычнасьць і цяпло, праезд у грамадзкім транспарце, бэнзін, харчовыя тавары. З пачатку года інфляцыя перасягнула 100 працэнтаў. Як беларусы выжываюць у такіх умовах?
Менскія ўлады вырашылі падтрымаць адзінокіх пэнсіянэраў, інвалідаў і шматдзетныя сем’і ўжыванымі рэчамі. Днямі пачала працаваць сыстэма 10-працэнтных зьніжак на пэўныя тавары. Ці дапамогуць гэтыя захады маламаёмным перажыць крызіс?
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад ураду спыніць рост спажывецкіх цэнаў да сьнежня.
Кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі спадзяецца да канца году стаць чальцом Усясьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO) і спакушае дзейных сябраў ня толькі доступам на ўласны рынак, але і наўпроставым выхадам на Беларусь і Казахстан.
"Вялікая чацьвёрка" найбуйнейшых у сьвеце аўдытарскіх кампаній гатова прызнаць эканоміку Беларусі гіпэрінфляцыйнай, заявіў прадстаўнік адной з кампаній.
Аднак асноўнай формай прыцягненьня прамых інвэстыцый сталі даўгавыя інструмэнты (88,5% ад агульнага аб'ёму прамых інвэстыцый).
Нацыянальны банк Беларусі падвёў вынікі першых дзён з пачатку продажу насельніцтву валюты па дакумэнтах, якія сьведчаць асобу.
У квартальнай справаздачы «Газпраму» адзначаецца, што Беларусь завінавацілася гэтай кампаніі 136,2 мільёна даляраў за пастаўкі газу ў ІІІ квартале сёлета, паведаміў Інтэрфакс.
Працоўны дзень у ЖЭУ № 8 пачаўся са стыхійнага страйку: работнікі камунальнай гаспадаркі сабраліся ў двары, выклікалі начальства і напісалі калектыўны ліст да кіраўніцтва прадпрыемства «Воршакамунгас», запатрабаваўшы падвышэньня заробку на 50%.
Старшыня Берасьцейскага абласнога аддзяленьня руху «За свабоду» Зьміцер Трацьцяк атрымаў адказ зь Бярозаўскага райвыканкаму наконт будаўніцтва ў Белаазёрску заводу па вытворчасьці сьвінцу.
Афіцыйныя структуры не пацьвярджаюць і не абвяргаюць агучаную напярэдадні інфармацыю пра затрыманьне набліжанага да ўладаў банкіра Віктара Шаўцова. Між тым экспэрты не выключаюць, што да магчымай нэўтралізацыі фінансіста мог прывесьці канфлікт інтарэсаў з уплывовымі асобамі ў атачэньні Аляксандра Лукашэнкі.
Нядаўна прызначаны амбасадар Беларусі ў Расеі Андрэй Кабякоў паведаміў, што Беларусь цяпер працягвае актыўныя перамовы наконт памеру нафтавай прэміі.
Экспэрты камэнтуюць паведамленьне, што перамовы Расеі пра ўступ ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю павінны значна прысьпешыць уступленьне ў гэтую арганізацыю Казахстану і Беларусі.
Перамовы Расеі аб уступленьні ў СГА, якія яна закончыла пасьля 18 гадоў, павінны значна прыскорыць уступленьне Казахстану і Беларусі, паведаміла агенцтва Reuters.
На Гарадзеншчыне многія будаўнікі працуюць няпоўны рабочы дзень, зьмяншаецца колькасьць будаўнічых прадпрыемстваў. Спэцыялісты, шукаючы заробку, масава зьяжджаюць у суседнія краіны.
У канцэрне "Белнафтахім" канстатуюць, што захады ўраду Беларусі прадухіліць масавы вываз з краіны аўтамабільнага паліва, не далі чаканага эфэкту.
Нацыянальны банк Беларусі падвышае стаўку рэфінансаваньня да 40% гадавых.
Чым можа скончыцца для Савету Міністраў Лукашэнкава крытыка, ці будзе вымушаны ўрад карэктаваць свае падыходы да эканамічных праблемаў?На гэтае ды іншыя пытаньні адказвае былы кіраўнік Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч.
Тарыфную стаўку першага разраду сёлета павышаць не плянуецца, паведаміла міністар працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна падчас онлайн-канфэрэнцыі.
У 2012-2013 гадах Беларусь мае выканаць абавязаньні па пагашэньні і абслугоўваньні зьнешняга дзяржаўнага доўгу на суму $ 4,6 млрд, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у Міністэрстве фінансаў.
Эўракамісар Олі Рэн, намесьнік старшыні Эўракамісіі ў пытаньнях эканомікі і зоны эўра, заявіў у Брусэлі, што пэрспэктывы эўрапейскай эканомікі выглядаюць змрочна.
У Менску і абласных гарадах Беларусі плянуецца чарговая акцыя пратэсту «Стоп-бэнзін». Яе ўдзельнікі — аўтааматары плянуюць выехаць на цэнтральныя плошчы гарадоў на знак пратэсту супраць падвышэньня цэнаў на бэнзін і іншыя віды аўтамабільнага паліва.
Індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі ў кастрычніку 2011 г. у параўнаньні зь верасьнем склаў 108,2%, са сьнежнем 2010 г. — 188,7%.
Прэзыдэнт дарма спрабуе перакладаць адказнасьць на ўрад. Такое меркаваньне выказаў кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін.
Ён прапанаваў свайму ўраду пажыць небагатым жыцьцём, якім жыве большасьць насельніцтва краіны. Канфлікт унутры кіроўнага рэжыму разгарэўся з-за супярэчнасьцяў у яго эканамічнай палітыцы.
Беларусь, якая апошнім часам атрымлівае ад заходніх агенцтваў штораз горшыя інвэстыцыйныя рэйтынгі, падпісала дамову аб супрацоўніцтве з кітайскім рэйтынгавым агенцтвам «Dagong Global Credit Rating Co Ltd».
У Беларусі за кастрычнік спажывецкія цэны вырасьлі на 8,2%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Паводле дадзеных Белстата, за 10 месяцаў інфляцыя склала 88,7%.
Канцэрн «Белнафтахім» з 10 лістапада ў сярэднім на 3% павышае розьнічныя цэны на бэнзін і на 7,3% — на дызэльнае паліва.
Нацыянальны банк Беларусі прыняў рашэньне з 11 лістапада павысіць стаўку рэфінансаваньня з 35% до 40% гадавых.
З 9 лістапада беларускія банкі прадаюць валюту насельніцтву толькі па дакумэнтах, якія сьведчаць асобу. Усе зьвесткі пра кліента банкі перадаюць у аўтаматызаваную інфармацыйную сыстэму.
Расея і Грузія падпісалі пагадненьне, якое, як чакаецца, ліквідуе апошнюю перашкоду на шляху ўступленьня Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА).
Урад краіны прапанаваў праект сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на 2012 год. Праект прадугледжвае зьніжэньне тэмпаў росту валавога ўнутранага прадукту, скарачэньне фінансаваньня дзяржаўных праграмаў і зьмяншэньне аб'ёмаў грашовай эмісіі ў шмат разоў. Меркаваньнямі незалежных эканамістаў і палітыкаў наконт прапановаў ураду Беларусі.
У ноч з 9 на 10 лістапада чакаецца чарговае, дзясятае з пачатку гэтага году, павышэньне розьнічных цэнаў на нафтапрадукты.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's перавяло Беларусь і яе банкаўскі сэктар на найніжэйшую, 10-ю прыступку шкалы, паводле якой ацэньваюцца рызыкі банкаўскага сэктару.
9 лістапада ў Беларусі ўведзены продаж замежнай валюты фізычным асобам на падставе дакумэнта, які засьведчвае асобу. Увесьці ў Беларусі аўтарызаваны продаж замежнай валюты Нацбанку ў канцы жніўня даручыў кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка.
У Беларусі ў 2012 годдзе будуць істотна павялічаны тарыфы на паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі і транспарту, паведаміў на паседжаньні Саўміну міністар фінансаў Андрэй Харкавец.
Пра гэта сёньня ўвечары паведаміла Ўпраўленьне інфармацыі Нацыянальнага банку Беларусі. У прэсавым рэлізе адзначаецца, што ў кастрычніку ЗВР зьменшыліся на 84,8 мільёна даляраў.
Міністэрства эканомікі чакае далейшай дэвальвацыі беларускага рубля (да ўзроўню 22 000 рублёў за даляр) у выпадку захаваньня высокіх аб`ёмаў эмісійнага крэдытаваньня эканомікі.
На паседжаньні Савету Міністраў разглядаюцца праекты асноўных макраэканамічных дакумэнтаў на 2012 год. Інфляцыя ў Беларусі за 10 месяцаў склала 89%.
Ад учора пачалася камэрцыйная эксплюатацыя першай ніткі газаправоду "Паўночны паток" па дне Балтыйскага мора. Старт амбіцыйнаму праекту "Газпрома" даюць лідэры Расеі і Нямеччыны. Як у Менску ацэньваюць ягоны ўплыў на транзытныя магчымасьці Беларусі.
Сёньня ў Нямеччыне адбыўся запуск газаправоду «Паўночны паток» (Nord Stream). Расейскі газ пайшоў у Эўропу па дне Балтыйкага мора ў абыход транзытных краінаў, Беларусі, Украіны, Польшчы.
8 лістапада афіцыйна пачынае працаваць першая нітка эўрапейска-расейскага трубаправоду Nord Stream.
Мова ідзе аб праве ўласнасьці на 110 тысяч тон тэхналягічнай нафты, якая знаходзіцца ў магістральным нафтаправодзе Полацк — Вэнтспілс і належыць беларуска-латыскай кампаніі "Латрастранс".
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s у адмысловым паведамленьні пацьвердзіла сувэрэнны рэйтынг Беларусі на ўзроўні «B3», прагноз — «нэгатыўны».
На многіх прамысловых прадпрыемствах людзі не задаволеныя нізкімі заробкамі, пастаянным ростам цэнаў і патрабуюць ад адміністрацыі падвышэньня аплаты працы.
На саміце "вялікай дваццаткі» ў францускіх Канах сёньня прынятае рашэньне вылучыць Міжнароднаму валютнаму фонду дадатковыя сродкі для ўрэгуляваньня пазыковага крызісу ў Эўропе.
Паводле намесьніка міністра замежных спраў Беларусі Аляксандра Гур'янава, ЗША і ЭЗ далі "палітычны сыгнал" на ўступленьне Беларусі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю.
Загрузіць яшчэ