Кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі кажуць: краіну пасьля выбараў чакае фінансавая катастрофа. Улады, наадварот, запэўніваюць: кошт беларускага рубля ня зьменіцца. І хто мае рацыю? Тыя, хто тэрмінова памянялі рублі на даляры і эўра? Альбо тыя, хто па-ранейшаму давяраюць Лукашэнку і Пракаповічу? Пра гэта наш аглядальнік Уладзімер Глод размаўляе з экс-старшынём праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Станіславам Багданкевічам.