За месяц пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі вырасьлі цэны на хлеб, малако, каўбасы, мясныя паўфабрыкаты, цыгарэты і гарэлку. Амаль на траціну ўзьняліся кошты за навучаньне ў ВНУ. У жыроўках за кватэру за сьнежань павялічылася аплата за ацяпленьне і падагрэў вады. Што яшчэ падаражэла, і чаму гэта адбываецца?