7 траўня рэгіянальнага лідэра руху “За свабоду” Пятра Кузьняцова выклікалі ў пракуратуру Чыгуначнага раёну Гомеля. Аднак ён адмовіўся ісьці туды бяз позвы, спаслаўшыся на моцную занятасьць.
Падзеньне курсу эўра на сусьветных фінансавых рынках адбываецца на тле рэзкага росту курсу даляра адносна нацыянальных валют. У Беларусі суадносіны даляра і беларускага рубля застаюцца амаль што стабільнымі. Чаму так адбываецца?
Афіцыйную пазыцыю суседзяў падрыхтавала Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя. Пра гэта сёньня перадае агенцтва DELFI. Гэты дакумэнт будзе перададзены беларускім уладам.
Нацыянальны банк Беларусі не выказвае неспакою адносна стану валютных рэзэрваў у зьвязку з падзеньнем курса эўра на ўсясьветных рынках.
З 1 ліпеня 2010 года ўдзельны тарыф на перапампоўваньне нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі павялічваецца на 12,7% і складзе 1,60 даляра за тону на 100 кілямэтраў.
Міністэрства эканомікі сваёй пастановай адмяніла максымальную адпускую цану на сухое абястлушчанае малако, якое ідзе для прамысловай перапрацоўкі і ў стабілізацыйныя фонды харчовых тавараў.
Урад Беларусі знайшоў яшчэ адзін спосаб папаўненьня казны. Праз тры тыдні тарыфы на тэхнічнае абслугоўваньне і ацяпленьне у многіх беларускіх грамадзянаў падвысяцца ўтрая.
Толькі 8 ветраўстановак для выпрацоўкі электраэнэргіі працуюць цяпер у Беларусі. Гэтую лічбу назваў сёньня ў Палаце прадстаўнікоў намесьнік міністра эканомікі краіны Анатоль Філонаў.
6 траўня міністар прамысловасьці і шахт Ірану Алі Акбар Мэхраб’ян наведае Беларусь з афіцыйным візытам. Плянуецца абмеркаваньне інвэстыцыйнай праграмы па далейшым разьвіцьці вытворчасьці аўтамабіляў маркі «Саманд» пад Менскам.
У Беларусі адзначанае зьніжэньне курсу эўра да ўзроўню, які быў зафіксаваны 11 месяцаў таму — 3852 беларускія рублі. Экспэрты называюць гэта вынікам уплыву на эўрапейскую валюту эканамічнага крызісу ў Грэцыі. Як гэта адбілася на беларускім валютным рынку і ў чым захоўваюць свае ашчаджэньні?
Паводле пастановы Савету міністраў № 639 ад 1 чэрвеня грамадзяне, якія валодаюць кватэрай, у якой ніхто не жыве, будуць цалкам кампэнсаваць кошт некаторых паслугаў ЖКГ.
У Празе ўважліва сочаць за Мытным саюзам Беларусі, Казахстану і Расеі, заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску дарадца Міністэрства прамысловасьці і гандлю Чэскай Рэспублікі Ян Гронак.
Адзін з найбагацейшых людзей Польшчы Ян Кульчык у размове з польскімі СМІ заявіў пра пляны будаўніцтва ў Беларусі цеплавой электрастанцыі на каменным вугалі магутнасьцю 1000 МВт. Праект стартуе ўжо сёлета, сама ж станцыя пачне працаваць у 2012 г.
Міністэрства транспарту і сувязі Ўкраіны вызначыла тарыф на транзыт вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь. За перавоз 10 тонаў нафты праз кілямэтар сваёй дарогі Украіна будзе браць 27 амэрыканскіх цэнтаў.
Менавіта гэта пытаньне задалі сёньня журналісты ў Менску ўдзельнікам прэсавай канфэрэнцыі з Чэхіі, якая прысьвячалася супрацоўніцтву дзьвюх краін у гандлёва-эканамічнай сфэры.
Па выніках студзеня-сакавіка 2010 году Беларусь заняла апошняе, восьмае, месца па прыросьце ВУП сярод краінаў СНД. Лідзіруе Кіргізстан.
У Беларусі за апошні год агульная колькасьць кароў на прыватных падворках скарацілася амаль на 400 тысяч галоў. Многія вяскоўцы, якія пакуль трымаюць кароў, неахвотна прадаюць малако дзяржаўным прадпрыемствам.
Вэнэсуэльская нафта, дастаўленая танкерам у Адэскі порт, пачала паступаць на нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры. На прадпрыемстве сьцьвярджаюць, што гэта тая нафта, якую яны і чакалі, і абвяргаюць чуткі пра яе нізкую якасьць.
Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі толькі за сакавік павялічыўся на 10% і наблізіўся да зацьверджанага на сёлетні год ліміту. Паводле афіцыйных дадзеных Міністэрства фінансаў краіны, на 1 красавіка ён складае каля $8,5 мільярда пры ліміце $9,5 мільярда.
Мыта на імпартаваныя аўтамабілі для фізычных асоб у Беларусі можа захавацца на цяперашнім узроўні з правам продажу машыны раз на тры гады. Калі нехта пажадае прадаваць часьцей, то будзе вымушаны выплаціць мыта па стаўцы як для юрыдычных асобаў.
Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі набліжаецца да зацьверджанага на сёлетні год ліміту. Паводле Міністэрства фінансаў, на 1 красавіка ён складае каля $8,45 мільярда пры ліміце $9,5 мільярда.
Мінфін Беларусі ініцыюе радыкальныя зьмены ўмоваў страхавой дзейнасьці. Праект зьменаў у заканадаўстве прадугледжвае роўныя магчымасьці для страхоўшчыкаў ўсіх формаў уласнасьці, у тым ліку з удзелам замежнага капіталу.
Стварэньне супольнага беларуска-вэнэсуэльскага прадпрыемства па пастаўках нафты з Вэнэсуэлы ў Беларусь плянуецца завяршыць да 30 чэрвеня сёлета.
Беларускія прадпрыемствы нафтахімічнай галіны не задаволеныя тымі ўмовамі імпарту нафтапрадуктаў з Расеі, што існуюць цяпер.
1 траўня вызначаны новы памер бюджэту пражытковага мінімуму (БПМ) — зараз ён складае 266 тысяч 230 рублёў у сярэднім на душу насельніцтва.
Дзяржаўная запазычанасьць Беларусі на красавік 2010 года склала 33 трыльёны 503 мільярдаў рублёў. У эквіваленце нацыянальнай валюты гэта на 10% больш у параўнаньні з 1 студзеня 2010 года.
Заснавальнікамі СП выступяць ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" і дзяржаўная нафтагазавая кампанія Вэнэсуэлы Petroleos de Venezuela, Sociedad Anonima (PDVSA). Беларускаму боку ў статутным фондзе стваранага СП будзе належаць 25%, вэнэсуэльскаму — 75%.
Экспарт за студзень-сакавік склаў 5,26 млрд., імпарт – 6,5 млдр. даляраў ЗША.
У нядзелю раніцай на Мазырскі завод паступілі першыя 57 вагонаў з вэнэсуэльскай нафтай. Агульная вага нафты - 4,4 тысячы тонаў, паведаміў агенцтву “РИА Новости” прадстаўнік прадпрыемства.
Першы чыгуначны састаў з вэнэсуэльскай нафтай адправіўся 1 траўня раніцай з Адэсы ў Беларусь. Плянуецца, што ў Мазыр ён прыбудзе да раніцы заўтрашняга дня, 2 траўня.
Толькі Беларусь на постсавецкай прасторы мае станоўчае сальда зьнешняй міграцыі з краінамі СНД і Балтыі. Аб гэтым заявіла чыноўніца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Тацяна Шаметавец.
Кіраўнік літоўскага ўраду Андрус Кубілюс лічыць, што ў Літвы ёсьць магчымасьці для дапамогі Беларусі ў пытаньні дастаўкі нафты з Вэнэсуэлы, аднак беларускі прэм'ер Сяргей Сідорскі лічыць гэта пакуль малаверагодным.
Урад Беларусі зьбіраецца да канца году выканаць абяцаньне А. Лукашэнкі давесьці сярэдні заробак па краіне да 500 даляраў. Але, як выглядае, ад гэтага падвышэньня выйграюць хутчэй начальнікі, а не звычайныя працаўнікі.
Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі ініцыюе будаўніцтва хуткаснай чыгункі Менск-Вільня ў рамках праграмы “Ўсходняе партнэрства”.
Пытаньне паставак нафты з Вэнэсуэлы ў Беларусь праз Клайпеду знаходзіцца ў камэрцыйнай плоскасьці. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Вільні.
Беларусь стала найбуйнейшым экспартэрам малочнай прадукцыі на сусьветны рынак. Пра гэта паведаміў сёньня журналістам у Вільні міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Сямён Шапіра.
Нацыянальны банк Беларусі плянуе зьнізіць стаўку рэфінансаваньня ў другім квартале бягучага году да 12% гадавых, паведамілі ва ўпраўленьні інфармацыі НББ са спасылкай на вынікі пашыранага пасяджэньня праўленьня Нацбанку.
У сярэднім на аднаго жыхара Беларусі ў банках краіны цяпер знаходзіцца 2 мільёны 144 тысячы 100 рублёў – каля 720 даляраў ЗША.
Чакаецца, што пытаньні Мытнага саюзу, у тым ліку парадак спагнаньня мыта з фізычных асобаў па шэрагу таварных пазыцый, будуць вырашаны на паседжаньні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, якое, як плянуецца, адбудзецца ў траўні.
Завяршыўся аднадзённы працоўны візыт прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ў Беларусь. Падчас перамоваў са сваім украінскім калегам беларускі лідэр Аляксандар Лукашэнка заявіў пра паваротны этап у міждзяржаўных адносінах і заклікаў госьця сумесна дамагацца большай самастойнасьці ў фармаваньні эўрапейскай палітыкі.
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі лічыць неабходным захаваць існуючы ў Беларусі ўзровень ўвознага мыта на аўтамабілі для фізычных асобаў.
Прэм'ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс лічыць "цалкам рэальным" транзыт нафты з Вэнэсуэлы ў Беларусь празь літоўскія порты, паведамляе Інтэрфакс.
Афіцыйны Менск мае намер зьвярнуцца да Расеі па ўдакладненьне яе пазыцыі ў пытаньні фармату ўступленьня ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.
Мінэканомікі заяўляе, што эканамічная сытуацыя ў Беларусі стабілізаваная. За 3 месяцы зафіксаваны прырост ВУП. Незалежныя эканамісты лічаць, што стабілізацыя дасягнута галоўным чынам за кошт замежных крэдытаў.
Пастаўка расейскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў 2010 годзе можа зьнізіцца да 15,8 мільёна тонаў – пра гэта заявіў намесьнік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў.
Першы віцэ-прэм'ер расейскага ўраду Ігар Шувалаў пахаваў сваёй заявай у Вашынгтоне мала каму зразумелае дзіця леташняга пуцінскага дэмаршу: сумеснае ўступленьне Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.
Сёньня намесьнік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў паведаміў, што кітайская кампанія «Chery Automobile» стала пераможцам урадавага конкурсу на стварэньне вытворчасьці легкавых аўтамабіляў у краіне.
Як падае БелаПАН, у Адэскім марскім гандлёвым порце паведамілі, што нафта перапампавана з танкера ў рэзэрвуары. Мяркуецца, што перагружэньне нафты ў чыгуначныя цыстэрны пачнецца 29 красавіка.
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў, каб увесь прыбытак ад перапрацоўкі вэнэсуэльскай нафты на Мазырскім НПЗ застаўся ў Беларусі, нягледзячы на тое, што больш за 40 працэнтаў акцый прадпрыемства належыць расейскім акцыянэрам — кампаніі "Славнефть". Як адрэагавалі на гэтую заяву нафтаперапрацоўшчыкі і эканамісты.
Загрузіць яшчэ