А.Лукашэнка заявіў, што ён прыхільнік прыватных гаспадарак і нават трымае ўласную карову. Наш карэспандэнт пабываў у адным з найлепшых на Гарадзеншчыне сельгасвытворчых каапэратываў, дзе ўласных кароў не трымаюць.
Пытаньне адносна новых крэдытаў МВФ для Беларусі перанесенае на восень. Пра гэта заявіў на прэс-канфэрэнцыі Крыс Джарвіс, кіраўнік місіі МВФ, якая завяршыла працу ў Менску. Экспэрты МВФ правялі сустрэчы ва ўрадзе, Нацбанку і прэзыдэнцкай адміністрацыі.
Міжнародны валютны фонд мае намер працягнуць перамовы з уладамі Беларусі аб магчымасьці рэалізацыі новай праграмы stand-by у пачатку восені гэтага года, паведаміў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыс Джарвіс.
Урад Беларусі выпусьціць на 1 мільярд эўрабондаў. Гэта прадугледжана пастановай ўрада ад 20 траўня на падставе ўказу Аляксандра Лукашэнкі ад 13 траўня 2010 году.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў і прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў у мінулую нядзелю па тэлефоне абмеркавалі магчымасьць стварэньня Мытнага саюзу ў рамках дзьвюх краін, без Беларусі.
З такім пытаньнем мы зьвярнуліся да дырэктара казахстанскага цэнтру аналізу грамадзкіх праблем Мэруерт Махмутавай.
Мытны саюз Беларусі, Расеі і Казахстану ня зможа пачаць працу ў поўную сілу ад 1 ліпеня, як гэта было абвешчана раней. Пра гэта заявіў расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін у інтэрвію тэлерадыёкампаніі «Мир». Прычына ў тым, што застаўся нявырашаным шэраг пытаньняў.
Прызначэньне грамадзяніна Расеі Юрыя Мішальчанкі Генэральным дарадцам у судовым працэсе паміж Беларусьсю і Расеяй стала прычынай спэцыяльнай заявы прэсавай службы Міністэрства юстыцыі Беларусі.
Мытны зьвяз Расеі, Беларусі і Казахстану ня зможа запрацаваць на поўную моц з 1 ліпеня 2010 году, як гэта меркавалася раней, заявіў прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін у інтэрвію тэлерадыёкампаніі "Мир".
Прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю тэлеканалу “Мир” заявіў, што Менск плаціць за расейскі газ па цане 2008-га года.
Беларусь, Расея і Казахстан не змаглі ўзгадніць усе адчувальныя пытаньні ў рамках фармаваньня Мытнага зьвязу.
Фармаваньне Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі патрабуе кампрамісу ад бакоў. Пра гэта сёньня заявіў расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін на паседжаньні Міждзяржаўнай рады ЭўрАзЭС. Гэтае фармаваньне адначасова выконвае і функцыі вышэйшага органа Мытнага саюзу.
У расейскім газавым канцэрне "Газпром" паведамілі, што па выніках І кварталу 2010 году Беларусь так і не сплаціла запазычанасьць за спажыты газ у памеры 137 мільёнаў даляраў.
Фармаваньне Мытнага саюза патрабуе кампрамісаў ад бакоў. Пра гэта заявіў сёньня на пасяджэньні Міждзяржсавета ЭўрАзЭС, які выконвае функцыі вышэйшага органа Мытнага саюза, прэм'ер-міністар Расеі Уладзімер Пуцін.
У Беларусі і Расеі існуюць прынцыпова розныя падыходы да некаторых праблемаў у рамках Мытнага саюзу "тройкі".
Ажно на траціну ўзрасла з пачатку сёлетняга году запазычанасьць эканомікі і насельніцтва Беларусі па банкаўскіх крэдытах.
Да канца году доўг за газ можа дасягнуць 500-600 мільёнаў даляраў. Пра гэта заявіў прадстаўнік "Газпрому" Сяргей Купрыянаў.
Гэта прадугледжана пастановай Савету Міністраў N749. Выдача іменных прыватызацыйных чэкаў пачалася ў 1994 годзе. Тэрмін звароту іх неаднаразова працягваўся і павінен быў завершыцца 30 чэрвеня 2010 году.
Цэнтравыбаркам Беларусі адмовіўся зарэгістраваць ініцыятыўную групу ў справе так званага «аўтамабільнага» рэфэрэндуму, спаслаўшыся на адмоўнае заключэньне Міністэрства юстыцыі і Генэральнай пракуратуры.
Літва плянуе прапанаваць Беларусі ўзяць у доўгатэрміновую арэнду тэрмінал у Клайпедзкім порце. Пра гэта заявіў прэзыдэнт канфэдэрацыі прамыслоўцаў Літвы Браніслаў Лубіс на сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Менску.
На беларуска-польскім памежным пераходзе «Брузгі-Кузьніца», што недалёка ад Горадні, чарга з машынаў на выезд расьцягнулася больш як на 2 кілямэтры. Людзі кажуць, што гэта вельмі клапотная справа — вазіць салярку і цыгарэты на продаж, але іншага заробку знайсьці немагчыма.
Падчас сустрэчы прэм'ераў Беларусі, Расеі і Казахстану, як чакаецца, будуць прынятыя рашэньні пра ўвядзеньне агульнага Мытнага кодэксу і стварэньне адзінай мытнай тэрыторыі.
Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных патлумачыў пазыцыю Беларусі наконт уступленьня ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю (УГА).
Беларусь прымнажае запазычанасьць за пастаўлены расейскі газ з-за таго, што разьлічваецца па цане, ніжэйшай за вызначаную кантрактам з «Газпромам».
19 траўня Эканаімічны суд СНД вырашыў працягнуць падрыхтоўку справы да судовага разьбіральніцтва па пазове Беларусі да Расеі, што тычыцца мытаў на нафтапрадукты, да 22 чэрвеня.
Міністэрства юстыцыі выступіла з заявай, у якой выказала незадаволенасьць тым, што на пасаду генэральнага дарадцы па «нафтавым» пазове Беларусі да Расеі прызначаны расеец.
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы Джозэф Стыігліц выказвае свой прагноз лёсу адзінай эўрапейскай валюты ў камэнтары на сайце Project Syndicate.
Расея, Нідэрлянды, Украіна – так выглядае першая тройка найбуйнейшых гандлёвых партнэраў Беларусі за першы квартал 2010 году. Пра гэта паведамляе прэсавая служба міністэрства эканомікі Беларусі.
Улады Менску незадаволеныя, што ў крамах доля беларускай прадукцыі ў агульным аб’ёме тавараабароту саступае імпартаванай.
Курс эўра да даляра зьнізіўся да ўзроўню чатырохгадовай даўнасьці – 1,24 даляра за эўра. Як гэта паўплывала на беларускую эканоміку?
Падзеньне курсу эўра адносна даляра – тэма шматлікіх публікацыяў у эўрапейскім і амэрыканскім друку. Прычыны і наступствы гэтага, меры для стабілізацыі сытуацыі, лёс Эўразьвязу – пра гэта разважаюць аўтары артыкулаў.
Судзьдзя Бабруйскага суду Натальля Чарапуха адклала на заўтра разгляд адміністрацыйнай справы супраць сябра БХД Яўгена Васьковіча. Дзевятнаццацігадовага хлопца вінавацяць у дробным хуліганстве.
Чакаецца, што пагадненьне з Расеяй і пакет іншых дакумэнтаў на будаўніцтва беларускай АЭС падпішуць да канца першай паловы гэтага году.
Беларускі бок на сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін Мытнага саюза будзе настойваць на адмене мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты ў рамках аб'яднаньня, у якое ўваходзяць Расея, Казахстан і Беларусь.
Эканамічны суд СНД правядзе 18 траўня ў Менску папярэдняе пасяджэньне, на якім будзе вызначаная дата пачатку нафтавага працэсу.
Сёньня старшыня Савету Міністраў Беларусі Сяргей Сідорскі даклаў кіраўніку дзяржавы пра заплянаваныя на 21 траўня сустрэчу прэм’ер-міністраў краінаў СНД і паседжаньне Міждзяржаўнага савета ЭўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў урадаў — у фармаце 5 дзяржаваў, і ў фармаце вышэйшага органа Мытнага саюзу.
«Ускладненьні ў эканоміцы Беларусі ва ўмовах ўсясьветнага крызісу прывялі да зьніжэньня ўзроўню плацежаздольнасьці спажыўцоў газу», паведамляецца ў справаздачы «Газпраму».
Аляксандр Лукашэнка даў ураду права выпусьціць эўрааблігацыі на суму 2 мільярды даляраў. Незалежныя экспэрты мяркуюць, што гэтыя грошы хочуць пазычыць пад прэзыдэнцкія выбары.
У інтэрнэце зьявіўся тэкст праекта меркаванай прэзыдэнцкай дырэктывы №4, якая вызначаецца беспрэцэдэнтнай лібэральнасьцю.
Часовае, да ліпеня, спыненьне ўвозу сухога малака на тэрыторыю Расеі – адзін з захадаў комплекснай праграмы Міністэрства сельскай гаспадаркі гэтай краіны ў справе падтрымкі ўласных малочных вытворцаў.
Па стане на 1 красавіка 2010 году зьнешні дзярждоўг Беларусі ацэньваўся на 8.451 млрд. даляраў. Падвышэньне ліміту да 11 млрд. даляраў азначае, што да канца году ўлады краіны маюць намер пазычыць парадку 2,5 млрд. даляраў.
Беларусь і Расея да 20 траўня разьлічваюць ўзгадніць кошт будаўніцтва АЭС і пачаць дэталёвую прапрацоўку кантрактнага пагадненьня і крэдытнай дамовы.
Эўразьвяз пацьвердзіў гатоўнасць прадаставіць Беларусі макрафінансавую дапамогу пры ўмове рэалізацыі новай праграмы stand-by з МВФ.
Пратэрмінаваны доўг Беларусі перад "Газпромам" за сакавік вырас у 1,9 разы да 91 мільёна даляраў на 1 красавіка.
За мінулы год кансалідаваны абарот кампаніі Bosch у Беларусі склаў 28 мільёнаў эўра, што на 55% ніжэй за ўзровень 2008-га.
Беларуска-вэнэсуэльскі гандлёвы дом у Каракасе адкрыецца сёлета да верасьня. У Менску будзе працаваць філіял гэтага сумеснага прадпрыемства.
Намаганьні дзеля вырашэньня грэцкай праблемы — станоўчыя і для тых краін Эўропы, у якіх яшчэ фармуюцца рынкавыя дачыненьні.
"Сумна глядзець на тое, як наш урад, той самы, які няспынна прасоўвае лёзунг: "Вэнэсуэла для ўсіх", называе суайчыньнікамі беларусаў, кубінцаў, кітайцаў, а вось цяпер і расейцаў, на шкоду тым, хто нарадзіўся і жыве на радзіме Сімона Балівара. Гэта плявок і зьнявага годнасьці вэнэсуэльскіх спэцыялістаў".
Самаму вялікаму прадпрыемству Магілёва — акцыянэрнаму таварыству "Хімвалакно" — нестае сыравіны. Асноўным пастаўшчыком параксілёлу цягам сарака гадоў былі расейцы.
Загрузіць яшчэ