У нядзелю раніцай на Мазырскі завод паступілі першыя 57 вагонаў з вэнэсуэльскай нафтай. Агульная вага нафты - 4,4 тысячы тонаў, паведаміў агенцтву “РИА Новости” прадстаўнік прадпрыемства.
Першы чыгуначны састаў з вэнэсуэльскай нафтай адправіўся 1 траўня раніцай з Адэсы ў Беларусь. Плянуецца, што ў Мазыр ён прыбудзе да раніцы заўтрашняга дня, 2 траўня.
Толькі Беларусь на постсавецкай прасторы мае станоўчае сальда зьнешняй міграцыі з краінамі СНД і Балтыі. Аб гэтым заявіла чыноўніца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Тацяна Шаметавец.
Кіраўнік літоўскага ўраду Андрус Кубілюс лічыць, што ў Літвы ёсьць магчымасьці для дапамогі Беларусі ў пытаньні дастаўкі нафты з Вэнэсуэлы, аднак беларускі прэм'ер Сяргей Сідорскі лічыць гэта пакуль малаверагодным.
Урад Беларусі зьбіраецца да канца году выканаць абяцаньне А. Лукашэнкі давесьці сярэдні заробак па краіне да 500 даляраў. Але, як выглядае, ад гэтага падвышэньня выйграюць хутчэй начальнікі, а не звычайныя працаўнікі.
Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі ініцыюе будаўніцтва хуткаснай чыгункі Менск-Вільня ў рамках праграмы “Ўсходняе партнэрства”.
Пытаньне паставак нафты з Вэнэсуэлы ў Беларусь праз Клайпеду знаходзіцца ў камэрцыйнай плоскасьці. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Вільні.
Беларусь стала найбуйнейшым экспартэрам малочнай прадукцыі на сусьветны рынак. Пра гэта паведаміў сёньня журналістам у Вільні міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Сямён Шапіра.
Нацыянальны банк Беларусі плянуе зьнізіць стаўку рэфінансаваньня ў другім квартале бягучага году да 12% гадавых, паведамілі ва ўпраўленьні інфармацыі НББ са спасылкай на вынікі пашыранага пасяджэньня праўленьня Нацбанку.
У сярэднім на аднаго жыхара Беларусі ў банках краіны цяпер знаходзіцца 2 мільёны 144 тысячы 100 рублёў – каля 720 даляраў ЗША.
Чакаецца, што пытаньні Мытнага саюзу, у тым ліку парадак спагнаньня мыта з фізычных асобаў па шэрагу таварных пазыцый, будуць вырашаны на паседжаньні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, якое, як плянуецца, адбудзецца ў траўні.
Завяршыўся аднадзённы працоўны візыт прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ў Беларусь. Падчас перамоваў са сваім украінскім калегам беларускі лідэр Аляксандар Лукашэнка заявіў пра паваротны этап у міждзяржаўных адносінах і заклікаў госьця сумесна дамагацца большай самастойнасьці ў фармаваньні эўрапейскай палітыкі.
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі лічыць неабходным захаваць існуючы ў Беларусі ўзровень ўвознага мыта на аўтамабілі для фізычных асобаў.
Прэм'ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс лічыць "цалкам рэальным" транзыт нафты з Вэнэсуэлы ў Беларусь празь літоўскія порты, паведамляе Інтэрфакс.
Афіцыйны Менск мае намер зьвярнуцца да Расеі па ўдакладненьне яе пазыцыі ў пытаньні фармату ўступленьня ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.
Мінэканомікі заяўляе, што эканамічная сытуацыя ў Беларусі стабілізаваная. За 3 месяцы зафіксаваны прырост ВУП. Незалежныя эканамісты лічаць, што стабілізацыя дасягнута галоўным чынам за кошт замежных крэдытаў.
Пастаўка расейскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў 2010 годзе можа зьнізіцца да 15,8 мільёна тонаў – пра гэта заявіў намесьнік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў.
Першы віцэ-прэм'ер расейскага ўраду Ігар Шувалаў пахаваў сваёй заявай у Вашынгтоне мала каму зразумелае дзіця леташняга пуцінскага дэмаршу: сумеснае ўступленьне Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.
Сёньня намесьнік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў паведаміў, што кітайская кампанія «Chery Automobile» стала пераможцам урадавага конкурсу на стварэньне вытворчасьці легкавых аўтамабіляў у краіне.
Як падае БелаПАН, у Адэскім марскім гандлёвым порце паведамілі, што нафта перапампавана з танкера ў рэзэрвуары. Мяркуецца, што перагружэньне нафты ў чыгуначныя цыстэрны пачнецца 29 красавіка.
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў, каб увесь прыбытак ад перапрацоўкі вэнэсуэльскай нафты на Мазырскім НПЗ застаўся ў Беларусі, нягледзячы на тое, што больш за 40 працэнтаў акцый прадпрыемства належыць расейскім акцыянэрам — кампаніі "Славнефть". Як адрэагавалі на гэтую заяву нафтаперапрацоўшчыкі і эканамісты.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) і Паўночны інвэстыцыйны банк (ПІБ) маюць намер выдаць Беларусі пазыкі на сумы ў эквіваленце 20 млн. эўра кожны на рэалізацыю праектаў у сфэры водазабесьпячэньня і водаадводу.
Нямецкая кампанія Enertrag AG плянуе прыцягнуць крэдытныя рэсурсы Эўрапейскага банка рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) для разьвіцьця ветрапарку ў Дзяржынскім раёне Менскай вобласьці, паведаміў журналістам у сераду ў Менску сябра рады дырэктараў кампаніі Вэрнэр Дывальд.
Стратны Аршанскі льнокамбінат атрымае значную дзяржаўную падтрымку. Пра гэта сёньня заявіў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі, які кантралюе ход выкананьня прэзыдэнцкіх даручэньняў у Віцебскай вобласьці.
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс. Гаворачы пра намер абедзьвюх краін пабудаваць АЭС побач зь Літвой, ён падкрэсьліў: «Калі АЭС будуць пабудаваныя, мы сутыкнемся з сур’ёзнымі экалягічнымі праблемамі».
Беларусь разьлічвае атрымаць 2 млн. эўра са сродкаў ініцыятывы Эўразьвязу "Ўсходняе партнэрства" на стварэньне кансультацыйнага цэнтру ў пытаньнях энэргазьберажэньня і аднаўляльных крыніц энэргіі.
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў, каб увесь прыбытак ад перапрацоўкі 80 тысяч тон вэнэсуэльскай нафты на Мазырскім НПЗ застаўся ў Беларусі, нягледзячы на тое, што больш за 40 працэнтаў акцый гэтага прадпрыемства належыць расейскім акцыянэрам.
Пра гэта заявіў у Вашынгтоне першы намесьнік кіраўніка расейскага ўраду Ігар Шувалаў. Ён сказаў, што Расея мае намер спачатку ўступіць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю самастойна, а затым ствараць агульны рынак у рамках Мытнага саюзу з Беларусьсю і Казахстанам.
Эўракамісар у пытаньнях пашырэння і палітыкі суседзтва Штэфан Фюле лічыць нерэальным уступленьне Украіны ў мытны саюз Беларусі, Казахстану і Расеі. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію газэце "Коммерсантъ-Украина" за 26 красавіка.
У Адэскім порце пачалася разгрузка 80 тысяч тон нафты гатунку "Санта Барбара", якую танкерам даставілі з Вэнэсуэлы для Беларусі.
Функцыя рэгуляваньня рыбнага рынку перадаецца ад Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчаваньня. Марскую сьвежамарожаную рыбу цяпер змогуць імпартаваць любыя юрыдычныя асобы без правядзеньня конкурсу.
Падрыхтаваная Нью-Ёрскай акадэміяй навук кніга "Чарнобыль: Наступствы катастрофы для людзей і навакольнага асяродзьдзя" (Chernobyl: Consequences of the Catastrophe for People and the Environment) убачыла сьвет сёньня. Яе выхад прымеркаваны да 24-й гадавіны аварыі на савецкім рэактары.
Сумеснае беларуска-іранскае прадпрыемства "Белпарс" плянуе ў чэрвені пачаць здабычу нафты на радовішчы Джуфейр у Іране.
«Яго павінны паставіць да прычалу, але калі гэта адбудзецца, невядома. Пакуль ён не заплянаваны і нікім не пацьверджаны, каманды на яго пастаноўку пакуль няма. Прычал пакуль не гатовы яго браць».
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей сустрэўся ў Менску з дэлегацыяй «Дойчэ Банка АГ» на чале з галоўным выканаўчым дырэктарам банку па Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе Пітэрам Цілсам.
Да Адэскага порту падплывае танкер Seastar, які вязе першую партыю вэнэсуэльскай нафты для Беларусі. У порце судна чакаюць 24 красавіка а 12-й гадзіне.
Сёньня прадпрымальнікі Рэчыцы, якія працуюць на рынку «Рытм», стыхійна спынілі працу й накіраваліся ў райвыканкам. Яны пратэстуюць супраць высокай арэнднай платы. У зьвязку зь вялікімі падаткамі гэта, па сутнасьці, разбурае індывідуальны бізнэс.
Кіргізстану для падтрыманьня эканомікі краіны неабходна ўступіць у мытны саюз, заявіў сёньня першы намесьнік кіраўніка часовага ўраду Алмазьбек Атамбаеў.
Перагляд газавых кантрактаў з Украінай не пацягне за сабой карэктаваньня пагадненьняў зь іншымі краінамі, заявіў сёньня міністар энэргетыкі Расеі.
Танкер з вэнэсуэльскай нафтай для Беларусі прыбудзе ў адэскі порт 24 красавіка апоўдні. Раней чакалася, што танкер прыбудзе 23 красавіка. Пра гэта паведамілі ў адэскім порце.
Расейскі "Газпром" і "Нафтагаз Украіны" падпісалі дапаўненьні да кантракту на пастаўку прыроднага газу.
Пасьля закрытай нарады калегія Эканамічнага суду СНД пастанавіла прыняць да вытворчасьці пазоў афіцыйнага Менску да Расеі аб скасаваньні расейскага мыта на нафтапрадукты, якія паступаюць у Беларусь.
Пасьля закрытай нарады калегія Эканамічнага суду СНД вызначыла прыняць да вытворчасьці пазоў афіцыйнага Менску да Расеі аб скасаваньні расейскага мыта на нафтапрадукты, якія паступаюць у Беларусь.
Сёньня ў Менску пачалося пасяджэньне калегіі Эканамічнага суду СНД, якая павінна вынесьці вызначэньне аб тым, ці будзе прыняты да разгляду пазоў Беларусі да Расеі.
Cёньня Эканамічны суд СНД вызначыць, ці будзе разглядацца пазоў афіцыйнага Менску да Расеі адносна правамернасьці расейскага мыта на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў Беларусь. Канфлікт пачаўся пасьля падпісаньня нафтавых дамоўленасьцяў з Расеяй.
Урад Беларусі праз суд аспрэчвае ўведзенае Расеяй ад 1 студзеня 2010 года экспартнае мыта на нафтапрадукты і нафтахімічную сыравіну, што пастаўляюцца ў Беларусь.
Аўтамабілі, якія паступаюць для продажу ў Расею зь Беларусі, будуць абкладацца мытам у поўным аб’ёме. Гэта будзе працягвацца, пакуль бакі не дамовяцца ў рамках стварэньня Мытнага саюзу.
Нацыянальны банк Беларусі паніжае стаўку рэфінансаваньня да 12,5%. Рашэньне пачынае дзейнічаць ад 19 красавіка.
Гандлёвы мэгацэнтар PlusCity-Менск аўстрыйцы разам зь іншымі партнэрамі зьбіраліся пабудаваць на 220 тысячах квадратных мэтрах непадалёк ад сталічнай кальцавой на шашы, якая зьвязвае Бэрлін з Масквой. PlusCity-Менск меўся адчыніцца ў 2011 годзе.
Загрузіць яшчэ