Гандлёвы мэгацэнтар PlusCity-Менск аўстрыйцы разам зь іншымі партнэрамі зьбіраліся пабудаваць на 220 тысячах квадратных мэтрах непадалёк ад сталічнай кальцавой на шашы, якая зьвязвае Бэрлін з Масквой. PlusCity-Менск меўся адчыніцца ў 2011 годзе.
Згодна з афіцыйнай статыстыкай, ЗША за апошнія гады сталі адным зь вядучых інвэстараў у Беларусь, займаючы трэцяе месца пасьля Расеі і Літвы па колькасьці прадпрыемстваў са 100-працэнтным замежным капіталам. Ці можна казаць пра новую старонку ў беларуска-амэрыканскіх дачыненьнях?
Нафтаперапрацоўчая прамысловасьць Беларусі ў першым квартале 2010 года зьнізіла аб'ём вытворчасьці на 40,9% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2009 года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Час пахаваньня прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі можа быць перанесены з-за збояў у авіязносінах.
Кантроль за ўвозам фізычнымі асобамі на тэрыторыю Беларусі грузавых аўтамабіляў і мікрааўтобусаў будзе ўзмоцнены. Такое рашэньне прыняў Дзяржаўны мытны камітэт.
Адмыслоўцы-аграрыі катэгарычна супраць далейшага павелічэньня імпарту харчаваньня зь Беларусі, галоўным чынам мяса і цукру.
Генадзь Анішчанка — галоўны санітарны лекар Расеі і ён жа кіраўнік "Роспотребнадзора" — зноў незадаволены Беларусьсю.
Аб'ём першаснай перапрацоўкі нафты ў Беларусі ў студзені-сакавіку 2010 году склаў 3 млн. 651,2 тысячы тон, што на 34,1% меней у параўнаньні з такім самым пэрыядам 2009 году.
Гранічныя адпускныя цэны на малако, кефір, сьмятану, тварог будуць павялічаны ў Беларусі на 2%. Міністэрства эканомікі прыняло адпаведную пастанову № 68.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што сёлета экспарт беларускай прадукцыі можа скласьці 3 мільярды даляраў. Прэзыдэнт Беларусі таксама адзначыў, што наступныя пяць гадоў мэліярацыя мусіць стаць сярод асноўных дзяржаўных праектаў. Ці патрэбная сёньня Беларусі новая хваля мэліярацыі, улічваючы ўсе чыньнікі, у тым ліку эканамічны і экалягічны? Ці рэальна ў некалькі разоў павялічыць экспарт беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі ў найбліжэйшыя гады? На гэтыя пытаньні адказвае журналіст Анатоль Гуляеў.
Расейскі «Газпром» афіцыйна адкрыў будаўніцтва газаправоду Nord Stream («Паўночны паток»). Чаго чакаць Беларусі ад новага маршруту транспартаваньня газу ў Эўропу?
Міністар эканомікі Мікалай Снапкоў перакананы, што сярэдні заробак у Беларусі да канца 2010 года складзе 500 даляраў.
Інтэрнэт-партал KavkazWeb.net прыводзіць заяву для журналістаў, якую сёньня зрабіў армянскі генэрал, удзельнік карабахскай вайны Аркадзь Тэр-Тадэвасян.
Паводле дэпутата ПП "сёньня для Беларусі важна ня столькі пытаньне мыта на легкавыя аўтамабілі, якія ўвозяцца ў краіну, колькі мыта на нафту-сырэц, якая ідзе на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы".
Падрыхтаваны праект пастановы Савету міністраў Беларусі аб працягненьні тэрмінаў прыватызацыі, распавёў журналістам старшыня Белдзяржмаёмасьці Георгі Кузьняцоў. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.
Крыніца на Мазырскім НПЗ, адным з двух беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, пацьвердзіла агенцтву, што танкер з 80 тысячамі тон нафты на борце выйшаў з Вэнэсуэлы 2 красавіка. Яго дарога павінна заняць да 28 дзён.
Сёньня ў бухце Партавая ля Санкт-Пецярбурга адбудзецца цырымонія з нагоды пачатку пракладкі газаправоду Nord Stream (Паўночны паток), які пройдзе па дне Балтыйскага мора.
Міністэрства энэргетыкі Расейскай Фэдэрацыі сьцьвярджае, што расейскі бок дагэтуль не атрымаў афіцыйнага паведамленьня аб судовым пазове ад Беларусі пра спагнаньне экспартнага мыта на нафту.
Урад Беларусі гатовы разгледзець адпаведную прапанову «Газпрома» сказаў сёньня журналістам у Менску першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімер Сямашка.
Паводле экспэртаў, шлях дастаўкі нафты ў Адэсу зойме прыкладна <nobr>20-30 дзён.</nobr>
Беларусь пачала адгрузку трактароў у Вэнэсуэлу праз тэрміналы літоўскага порту Клайпеда.
Міністар энэргетыкі Расейскай Фэдэрацыі Сяргей Шматко сёньня паведаміў журналістам, што Расея дагэтуль не атрымала афіцыйнага ўведамленьня наконт судовага пазову ад Міністэрства юстыцыі Беларусі пра спагнаньне мытных пошлінаў на нафтахімічную сыравіну.
Адпускныя цэны на этылавы рэктыфікаваны сьпірт у Беларусі павялічаныя на 5%.
Карпарацыя "Форд" гатовая разглядаць прапановы беларускага ўраду наконт арганізацыі зборачнай вытворчасьці аўтамабіляў гэтай маркі ў Беларусі. Так заявіў рэгіянальны мэнэджэр кампаніі па Ўсходняй Эўропе Золтан Пап.
Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі (ЗВР) паводле стандартаў МВФ на па стану на 1-га красавіка склалі 6,073 мільярды даляраў.
Нацыянальны банк Беларусі 7 красавіка 2010 уводзіць у абарачэньне памятныя манэты "Грунвальдзкая бiтва. 600 год": залатую, срэбную і медна-нікелевую.
Напярэдадні выбараў ў мясцовыя саветы зь Беларускага мэталюргічнага заводу ў Жлобіне звольнена намесьніца генэральнага дырэктара ў пытаньнях ідэалёгіі Надзея Гаркуша. Прычым, звольнена без магчымасьці працаўладкавацца на родным прадпрыемстве.
Закупныя цэны на ялавічыну павысіліся ў сярэднім на 10%, на сьвініну — на 5%. Новыя кошты пачалі дзейнічаць ад 3-га красавіка, з моманту афіцыйнай публікацыі адпаведнай пастановы ўраду.
Паводле генэральнага дырэктара Міжнароднага трубаправоднага прадпрыемства «Sarmatia» Сяргея Скрыпкі, «далучэньне Беларусі да нафтаправоду «Адэса-Броды-Плоцк» «можа быць цікавай ідэяй як у тэхнічным, так і ў эканамічным сэнсе».
Міжнародны валютны фонд (МВФ) зьнізіў прагноз росту валавога ўнутранага прадукту (ВУП) Беларусі ў 2010 годзе.
Кіраўніцтва Рыскага свабоднага порту падпісала дамову з прадстаўнікамі свабоднай эканамічнай зоны беларускай сталіцы адносна павелічэньня аб’ёму транзыту беларускіх экспартных грузаў.
Такі прагноз зрабіў Міжнародны валютны фонд. Экспэрты МВФ прагназуюць павелічэньне валавога зьнешняга доўгу ў 2010-м годзе да пікавага значэньня ў 52% ВУП супраць 45% ВУП на канец 2009 году.
Беларусь знаходзіцца на перадапошнім месцы ў рэйтынгу краін СНД паводле паказчыка росту прамысловай вытворчасьці за першыя два месяцы 2010 году.
Афіцыйны Менск ацэньвае нафтавы "шок" ад зьмены ўмоваў пастаўкі расейскай нафты ў 5,9 трыльёна беларускіх рублёў, што складае каля 2 мільярдаў даляраў.
Будаўнічыя працы на пляцоўцы будучай Полацкай ГЭС на Заходняй Дзьвіне маюць пачацца бліжэйшым часам.
Выдаткі бюджэту Беларусі, зьвязаныя з шокам зьмены цэнаў на імпартаваную з Расеі нафту, ацэньваюцца ў памеры прыкладна 5,9 трыльёна беларускіх рублёў, што ў пераліку складае амаль 2 мільярды даляраў ЗША.
Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка прапанаваў французскай кампаніі "Areva" прыняць удзел у будаўніцтве беларускай АЭС.
Латвійскі порт Вэнтсьпілс і літоўскі нафтавы порт-тэрмінал Бутынге будуць канкураваць за перавалку вэнэсуэльскай нафты ў выпадку рашэньня пра яе пастаўку ў Беларусь праз Балтыйскае мора.
Ключавыя пасады ў Назіральнай радзе газатранспартнага прадпрыемства «Белтрансгаз» перайшлі да расейскіх функцыянэраў «Газпрому».
Калі Літва паспяхова ажыцьцявіць праект па будаўніцтве новай Вісагінскай атамнай электрастанцыі, то могуць зьмяніцца пляны Расеі і Беларусі, зьвязаныя з будаўніцтвам АЭС ля мяжы зь Літвой, сказаў у чацьвер у інтэрв'ю Žinių radijas прэм'ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс.
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 сакавіка перавысіў 31 трыльён рублёў, што на 2,2 больш, чым у параўнаньні зь 1 студзеня 2010 году.
Старшынёй наглядальнай рады "Белтрансгазу" абраны намесьнік старшыні праўленьня расейскага "Газпрому" Валерый Голубеў.
Беларускім наймальнікам дадзена права заключаць з работнікам працоўную дамову на нявызначаны тэрмін. Гэта прадугледжвае ўказ прэзыдэнта № 164 ад 31 сакавіка «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў ва ўказ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2000 г. № 180».
Да лета павінны быць адпрацаваныя лягістычныя шляхі пастаўкі вэнэсуэльскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.
“Надзяваць боты гумовыя, і пачынайце: Клайпеда, Вэнтсьпілс, Адэса, “Адэса — Броды” — дзе вы лічыце патрэбным”, — загадаў кіраўнік Беларусі. Перамовамі будзе займацца першы віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка.
У пытаньні паставак расейскай нафты ў Беларусь Масква будзе кіравацца дзейным пагадненьнем, заявіў дырэктар зводнага дэпартамэнту аналізу і рэгуляваньня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Мінэканамразьвіцьця Расеі Аляксей Ліхачоў.
Прэсавай сакратар Гомельскай абласной управы МНС Руслан Габрылёў паведаміў, што працэс спынены пакуль ідуць аднаўленчыя працы.
Беларусь атрымала апошні, пяты транш крэдыту МВФ памерам каля 670 мільёнаў даляраў у рамках праграмы stand-by.
Выкарыстаньне нафтаправоду «Адэса—Броды» для ажыцьцяўленьня паставак вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь тэхнічна магчымае, аднак для рэалізацыі такога варыянту неабходная палітычная воля як з украінскага боку, так і з боку іншых удзельнікаў праекту.
Загрузіць яшчэ