Расейскі «Газпром» афіцыйна адкрыў будаўніцтва газаправоду Nord Stream («Паўночны паток»). Чаго чакаць Беларусі ад новага маршруту транспартаваньня газу ў Эўропу?
Міністар эканомікі Мікалай Снапкоў перакананы, што сярэдні заробак у Беларусі да канца 2010 года складзе 500 даляраў.
Інтэрнэт-партал KavkazWeb.net прыводзіць заяву для журналістаў, якую сёньня зрабіў армянскі генэрал, удзельнік карабахскай вайны Аркадзь Тэр-Тадэвасян.
Паводле дэпутата ПП "сёньня для Беларусі важна ня столькі пытаньне мыта на легкавыя аўтамабілі, якія ўвозяцца ў краіну, колькі мыта на нафту-сырэц, якая ідзе на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы".
Падрыхтаваны праект пастановы Савету міністраў Беларусі аб працягненьні тэрмінаў прыватызацыі, распавёў журналістам старшыня Белдзяржмаёмасьці Георгі Кузьняцоў. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.
Крыніца на Мазырскім НПЗ, адным з двух беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, пацьвердзіла агенцтву, што танкер з 80 тысячамі тон нафты на борце выйшаў з Вэнэсуэлы 2 красавіка. Яго дарога павінна заняць да 28 дзён.
Сёньня ў бухце Партавая ля Санкт-Пецярбурга адбудзецца цырымонія з нагоды пачатку пракладкі газаправоду Nord Stream (Паўночны паток), які пройдзе па дне Балтыйскага мора.
Міністэрства энэргетыкі Расейскай Фэдэрацыі сьцьвярджае, што расейскі бок дагэтуль не атрымаў афіцыйнага паведамленьня аб судовым пазове ад Беларусі пра спагнаньне экспартнага мыта на нафту.
Урад Беларусі гатовы разгледзець адпаведную прапанову «Газпрома» сказаў сёньня журналістам у Менску першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімер Сямашка.
Паводле экспэртаў, шлях дастаўкі нафты ў Адэсу зойме прыкладна <nobr>20-30 дзён.</nobr>
Беларусь пачала адгрузку трактароў у Вэнэсуэлу праз тэрміналы літоўскага порту Клайпеда.
Міністар энэргетыкі Расейскай Фэдэрацыі Сяргей Шматко сёньня паведаміў журналістам, што Расея дагэтуль не атрымала афіцыйнага ўведамленьня наконт судовага пазову ад Міністэрства юстыцыі Беларусі пра спагнаньне мытных пошлінаў на нафтахімічную сыравіну.
Адпускныя цэны на этылавы рэктыфікаваны сьпірт у Беларусі павялічаныя на 5%.
Карпарацыя "Форд" гатовая разглядаць прапановы беларускага ўраду наконт арганізацыі зборачнай вытворчасьці аўтамабіляў гэтай маркі ў Беларусі. Так заявіў рэгіянальны мэнэджэр кампаніі па Ўсходняй Эўропе Золтан Пап.
Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі (ЗВР) паводле стандартаў МВФ на па стану на 1-га красавіка склалі 6,073 мільярды даляраў.
Нацыянальны банк Беларусі 7 красавіка 2010 уводзіць у абарачэньне памятныя манэты "Грунвальдзкая бiтва. 600 год": залатую, срэбную і медна-нікелевую.
Напярэдадні выбараў ў мясцовыя саветы зь Беларускага мэталюргічнага заводу ў Жлобіне звольнена намесьніца генэральнага дырэктара ў пытаньнях ідэалёгіі Надзея Гаркуша. Прычым, звольнена без магчымасьці працаўладкавацца на родным прадпрыемстве.
Закупныя цэны на ялавічыну павысіліся ў сярэднім на 10%, на сьвініну — на 5%. Новыя кошты пачалі дзейнічаць ад 3-га красавіка, з моманту афіцыйнай публікацыі адпаведнай пастановы ўраду.
Паводле генэральнага дырэктара Міжнароднага трубаправоднага прадпрыемства «Sarmatia» Сяргея Скрыпкі, «далучэньне Беларусі да нафтаправоду «Адэса-Броды-Плоцк» «можа быць цікавай ідэяй як у тэхнічным, так і ў эканамічным сэнсе».
Міжнародны валютны фонд (МВФ) зьнізіў прагноз росту валавога ўнутранага прадукту (ВУП) Беларусі ў 2010 годзе.
Кіраўніцтва Рыскага свабоднага порту падпісала дамову з прадстаўнікамі свабоднай эканамічнай зоны беларускай сталіцы адносна павелічэньня аб’ёму транзыту беларускіх экспартных грузаў.
Такі прагноз зрабіў Міжнародны валютны фонд. Экспэрты МВФ прагназуюць павелічэньне валавога зьнешняга доўгу ў 2010-м годзе да пікавага значэньня ў 52% ВУП супраць 45% ВУП на канец 2009 году.
Беларусь знаходзіцца на перадапошнім месцы ў рэйтынгу краін СНД паводле паказчыка росту прамысловай вытворчасьці за першыя два месяцы 2010 году.
Афіцыйны Менск ацэньвае нафтавы "шок" ад зьмены ўмоваў пастаўкі расейскай нафты ў 5,9 трыльёна беларускіх рублёў, што складае каля 2 мільярдаў даляраў.
Будаўнічыя працы на пляцоўцы будучай Полацкай ГЭС на Заходняй Дзьвіне маюць пачацца бліжэйшым часам.
Выдаткі бюджэту Беларусі, зьвязаныя з шокам зьмены цэнаў на імпартаваную з Расеі нафту, ацэньваюцца ў памеры прыкладна 5,9 трыльёна беларускіх рублёў, што ў пераліку складае амаль 2 мільярды даляраў ЗША.
Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка прапанаваў французскай кампаніі "Areva" прыняць удзел у будаўніцтве беларускай АЭС.
Латвійскі порт Вэнтсьпілс і літоўскі нафтавы порт-тэрмінал Бутынге будуць канкураваць за перавалку вэнэсуэльскай нафты ў выпадку рашэньня пра яе пастаўку ў Беларусь праз Балтыйскае мора.
Ключавыя пасады ў Назіральнай радзе газатранспартнага прадпрыемства «Белтрансгаз» перайшлі да расейскіх функцыянэраў «Газпрому».
Калі Літва паспяхова ажыцьцявіць праект па будаўніцтве новай Вісагінскай атамнай электрастанцыі, то могуць зьмяніцца пляны Расеі і Беларусі, зьвязаныя з будаўніцтвам АЭС ля мяжы зь Літвой, сказаў у чацьвер у інтэрв'ю Žinių radijas прэм'ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс.
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 сакавіка перавысіў 31 трыльён рублёў, што на 2,2 больш, чым у параўнаньні зь 1 студзеня 2010 году.
Старшынёй наглядальнай рады "Белтрансгазу" абраны намесьнік старшыні праўленьня расейскага "Газпрому" Валерый Голубеў.
Беларускім наймальнікам дадзена права заключаць з работнікам працоўную дамову на нявызначаны тэрмін. Гэта прадугледжвае ўказ прэзыдэнта № 164 ад 31 сакавіка «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў ва ўказ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2000 г. № 180».
Да лета павінны быць адпрацаваныя лягістычныя шляхі пастаўкі вэнэсуэльскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.
“Надзяваць боты гумовыя, і пачынайце: Клайпеда, Вэнтсьпілс, Адэса, “Адэса — Броды” — дзе вы лічыце патрэбным”, — загадаў кіраўнік Беларусі. Перамовамі будзе займацца першы віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка.
У пытаньні паставак расейскай нафты ў Беларусь Масква будзе кіравацца дзейным пагадненьнем, заявіў дырэктар зводнага дэпартамэнту аналізу і рэгуляваньня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Мінэканамразьвіцьця Расеі Аляксей Ліхачоў.
Прэсавай сакратар Гомельскай абласной управы МНС Руслан Габрылёў паведаміў, што працэс спынены пакуль ідуць аднаўленчыя працы.
Беларусь атрымала апошні, пяты транш крэдыту МВФ памерам каля 670 мільёнаў даляраў у рамках праграмы stand-by.
Выкарыстаньне нафтаправоду «Адэса—Броды» для ажыцьцяўленьня паставак вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь тэхнічна магчымае, аднак для рэалізацыі такога варыянту неабходная палітычная воля як з украінскага боку, так і з боку іншых удзельнікаў праекту.
Ва ўмовах эканамічнага крызісу абвастраецца праблема фінансавай запазычанасьці і пратэрмінаваных плацяжоў.
Амэрыканскі бізнэс-дэсант — гэта 10 прадстаўнікоў кампаній у сфэры высокіх тэхналёгій, юрыдычнага кансалтынгу, машынабудаваньня. Беларуская дзяржава гарантуе ім самыя спрыяльныя ўмовы, пад кожны пэрспэктыўны праект абяцае прэфэрэнцыі.
Управа працы, занятасьці й сацыяльнай абароны насельніцтва Магілёўскага гарвыканкаму шукае ахвотнікаў пераехаць з абласнога цэнтру на працу ў сельскую мясцовасьць.
“Для асабістага карыстаньня патрабуецца асобнае міжурадавае пагадненьне паміж дзяржавамі. Пакуль у нас такой дамовы няма”,– заявіў адказны сакратар камісіі Мытнага зьвязу Сяргей Глазьеў.
16 красавіка Камісія Мытнага Зьвязу Беларусі, Казахстану і Расеі плянуе разгледзець пытаньне экспартных мытаў у межах Зьвязу, уключна з нафтавымі.
Сёньняшняе выданьне International Herald Tribune публікуе камэнтар нямецкага эканамічнага экспэрта, які прапануе эўрапейскім краінам з найбольш стабільнай эканамічна-фінансавай сытуацыяй выйсьці з зоны эўра.
У Беларусі з 30 сакавіка будуць падвышаныя розьнічныя цэны на цукар-пясок для насельніцтва і для рэалізацыю на прамысловую перапрацоўку. Пра гэта паведамляе Міністэрства эканомікі.
Польская страхавая група PZU цікавіцца купляй найбуйнейшага беларускага страхаўшчыка – "Белдзяржстраху". PZU зьвярнулася ў беларускую кампанію з прапановай пра яе магчымую куплю ў выпадку акцыянаваньня.
Савет дырэктараў МВФ на пасяджэньні ў пятніцу прыняў рашэньне аб завяршэньні фінальнага агляду праграмы stand-by у Беларусі і выдзяленьні апошніх $ 700 млн у рамках дзеючай праграмы на $ 3,6 млрд.
Расея мае права прымяняць экспартнае мыта на асобныя віды тавараў, у тым ліку на нафту – заявіў у пятніцу першы віцэ-прэм'ер РФ Ігар Шувалаў.
Загрузіць яшчэ