Міністар працы Марыяна Шчоткіна лічыць, што адмаўляцца ад кантрактнай сыстэмы ў Беларусі час не прысьпеў, і таму ня трэба мяняць законы, якія рэгулююць наём працаўнікоў. Заяву камэнтуюць кандыдаты ў прэзыдэнты.
Цэны на харчовыя тавары ў Беларусі ў студзені-лістападзе 2010 года ў адносінах да сьнежня 2009 года ўзрасьлі на 11,3%. Найбольш падаражэла бульба.
Аляксандр Лукашэнка ў сераду правядзе нараду па пытаньні аказаньня гуманітарнай дапамогі Вэнэсуэле, паведамілі агенцтву Інтэрфакс-Захад у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Краіны Балтыі, якія аспрэчваюць паміж сабой права стаць пасярэднікам Беларусі ў яе геапалітычных нафтагазавых плянах, узмацняюць і пранікненьне ў рэальны сэктар беларускай эканомікі.
Аб'ём дастаўленай у Адэскі порт нафты з Вэнэсуэлы для Беларусі перавысіў мільён тон.
Зацьверджаны мэханізм пералічэньня ў расейскі бюджэт вывазнога мыта на беларускія нафтапрадукты.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў дакумэнты, паводле якіх Беларусь абавязвацца пералічваць у бюджэт Расеі экспартнае мыта на нафтапрадукты, якія будуць выраблены з расейскай нафты. Што кажуць пра гэта беларускія нафтаперапрацоўшчыкі ў Мазыры і Наваполацку?
Беларусь вядзе перамовы з Вэнэсуэлай наконт продажу часткі акцыяў "Менскага аўтамабільнага заводу".
Пры гэтым мыта на расейскую нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, будзе адмененае. Пра гэта паведаміла РІА "Новости" са спасылкай на міністра эканамічнага разьвіцьця Расеі Эльвіру Набіуліну.
Беларусь можа паўтарыць лёс Грэцыі ды Ірляндыі, фінансавыя сыстэмы якіх абрынуліся ў выніку дэфолту. Гэта прызнаў старшыня Нацыянальнага банку Пётар Пракаповіч.
У 2011 годзе ў Беларусі плянуецца актывізаваць распрацоўку мэханізму кампэнсацыі і працэсу кампэнсацыі па ўкладах Ашчадбанку СССР, унесеных да пачатку 1990-х гадоў.
У Маскве Пуцін і Сідорскі ўзгаднялі пазыцыі адносна стварэньня адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). Менск спадзяецца атрымліваць энэргарэсурсы паводле ўнутрырасейскіх коштаў. Аднак менавіта па гэтым пытаньні бакі да паразуменьня не прыйшлі.
У Газпроме лічаць, што падставаў для перагляду кантрактаў па пастаўках газу на Украіну і ў Беларусь няма.
Міжнародны капітал пачуў сыгналы Беларусі аб лібэралізацыі, але не сьпяшаецца ўкладаць у нашую нацыянальную эканоміку.
Краіны Мытнага саюза змогуць да 1 студзеня 2011 году сфармаваць усю нарматыўна-прававую базу адзінай эканамічнай прасторы.
Міністар эканамічнага разьвіцьця РФ Эльвіра Набіуліна і камісар ЭЗ па гандлі Карэл дэ Гюхт падпісалі Мэмарандум аб узаемаразуменьні паміж Расеяй і Эўразьвязам аб завяршэньні двухбаковых перамоў па ўступленьні Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА).
Пасол Расеі ў Менску Аляксандар Сурыкаў не прагназуе напружанасьці паміж Беларусьсю і Расеяй па пытаньнях пастаўкі ў 2011 годзе нафты і газу.
Дыскусія аб магчымым падвышэньні экспартнага мыта на нафтапрадукты яшчэ не завершана.
Паводле прагнозу "Газпрома", кошт расейскага газу для Беларусі ў першым квартале 2011 году вырасьце на 17,3% — да 230 даляраў.
Кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі кажуць: краіну пасьля выбараў чакае фінансавая катастрофа. Улады, наадварот, запэўніваюць: кошт беларускага рубля ня зьменіцца. І хто мае рацыю? Тыя, хто тэрмінова памянялі рублі на даляры і эўра? Альбо тыя, хто па-ранейшаму давяраюць Лукашэнку і Пракаповічу? Пра гэта наш аглядальнік Уладзімер Глод размаўляе з экс-старшынём праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Станіславам Багданкевічам.
Перад выбарамі урад Беларусі пайшоў на невялікае падвышэньне пэнсіяў, заробкаў бюджэтнікам, стыпэндыяў, дапамогу ў доглядзе за дзецьмі. Наколькі істотная і чым выкліканая гэтая падтрымка электарату.
Інтэрнэт-сайт WikiLeaks абнародаваў сьпіс ключавых аб'ектаў, якія Вашынгтон лічыць "жыцьцёва важнымі" для нацыянальнай бясьпекі ЗША. Газаправод Ямал Эўропа, па якім празь Беларусь ідуць пастаўкі расейскага газу ў Эўропу, названы "найважнейшым газавым аб'ектам у сьвеце".
Беларускія прадпрыемствы і арганізацыі, што ўваходзяць у Міністэрства прамысловасьці, хочуць у 2011 годзе адкрыць за межамі Беларусі 15 новых сумесных прадпрыемстваў.
МЗС Літвы выказаў упэўненасьць, што “ЗША дапамогуць Беларусі знайсьці прыдатнае месца для яе электрастанцыі”.
Падчас працы саміту Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе, які праходзіў у Астане, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што на сваіх нафтаперапрацоўчых заводах Беларусь будзе перапрацоўваць казахстанскую нафту.
Старшыня Савету па памежных пытаньнях дзяржаў-чальцоў ЭўрАзЭС: «Памежным структурам неабходна рыхтавацца да працы ў новых умовах».
Беларусь і ЗША могуць у пэрспэктыве заключыць пагадненьне пра будаўніцтва ў краіне атамнай электрастанцыі, калі будзе прынятае рашэньне адмовіцца ад паслуг Расеі.
Як паведаміла Associated Press, Беларусь можа атрымаць ядзерны рэактар на нізкаўзбагачаным уране ўзамен за адмову ад высокаўзбагачанага ўрану. Паводле New York, гэта будзе ня рэактар, але дарадчая інфармацыя для яго пабудовы.
Беларусь і Літва так і не падпісалі пагадненьне аб транзыце вэнэсуэльскай нафты.
У Гомельскім аблвыканкаме разгледзелі новыя стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў на 2011 год.
Злучаныя Штаты чарговы раз працягнулі рашэньне аб зьмякчэньні санкцый у дачыненьні да двух беларускіх прадпрыемстваў канцэрна "Белнафтахім" - ААТ "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно".
Расейская кампанія "Транснафта" адключыла Беларусь ад нафтаправоду Полацак-Вэнтсьпілс. Камэнтар экспэрта ў энэргетычных пытаньнях, былога супрацоўніка міністэрства энэргетыкі Валянціна Мацкевіча.
У 2011 годзе расейскі газ будзе пастаўляцца ў Беларусь па цане, замацаванай у формуле кантракта, а не на ўзроўні гэтага года, як настойваў беларускі бок. Такую заяву зрабіў старшыня праўленьня "Газпрому" Аляксей Мілер падчас перамоў зь першым віцэ-прэм'ерам Беларусі Уладзімерам Сямашкам 30 лістапада ў Маскве.
Расейская кампанія "Транснафта" адключыла Беларусь ад нафтаправоду Полацак-Вентспілс. Беларусь разьлічвала выкарыстаць трубаправод для хуткай і таннай перапампоўкі вэнэсуэльскай нафты з порта Вэнтсьпілсу на НПЗ "Нафтан".
Міністэрства прамысловасьці распрацавала плян прыватызацыі на пэрыяд 2011-2013 гадоў. Плянуецца акцыянаваць больш за 40 прадпрыемстваў прамысловасьці.
Перад пачаткам новых перамоваў з кіраўніцтвам Расеі аб коштах на энэрганосьбіты беларускія чыноўнікі спрабуюць адпаведным чынам сфармаваць грамадзкую думку.
“Усе 17 пагадненьняў па фармаваньні Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстану і Расеі беларускі бок мае намер прыняць і ратыфікаваць да канца 2010 году”, – заявіў прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.
Расея і Беларусь на гэтым тыдні правядуць перамовы аб памеры экспартнага мыта на нафтапрадукты, паведаміў намесьнік міністра фінансаў Расеі Сяргей Шаталаў на Расейскім эканамічным і фінансавым форуме ў Нямеччыне.
Беларусь разьлічвае на захаваньне ў 2011 годзе цэн на газ на ўзроўні 2010 года. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі ў інтэрвію тэлеканалу "РТР-Беларусь".
"Белнафтахім" абвінаваціў латыска-расейскую кампанію "ЛатРосТранс" у нанясеньні эканамічнай шкоды Рэспубліцы Беларусь празь зьліў тэхналягічнай нафты з нафтаправоду Полацак-Вэнтспілс.
"Па выніках 2010 году ўзровень пакрыцьця грамадзянамі выдаткаў дзяржавы на паслугі ЖКГ складзе ўсяго толькі 25%, пры гэтым удзельная вага плацяжоў у агульным сярэднім даходзе адной сям'і складзе 8,1%.", — заявіў намесьнік кіраўніка ўраду Віктар Бура.
На рахунак Нацыянальнага банку Беларусі, адкрыты ў Народным банку Кітаю, залічаны 6 мільярдаў юаняў, што эквівалентна 900 мільёнам даляраў ЗША.
А яшчэ ў жніўні 2010 году спадар Батура называў больш сьціплую суму — 400 мільярдаў рублёў.
Даражэюць асноўныя прадукты харчаваньня — бульба, хлеб, малако, алей, цукар, рыба ды іншае. Найбольш адчувальны рост цэнаў у рэгіёнах, дзе пакупнікі больш абмежаваныя ў выбары тавараў.
Пакет акцыяў "Беларуськалію" каштуе 30 мільярдаў даляраў. Пытаньне з продажам акцый "Беларуськалію" "пакуль завісла".
Расея плянуе з 1 студзеня 2011 году і да ратыфікацыі дакумэнтаў па адзінай эканамічнай прасторы захаваць аб'ём паставак бязмытнай нафты ў Беларусь на ўзроўні 2010 году.
Беларусь і Ўкраіна завяршылі пробнае прапампоўваньне нафты праз нафтаправод "Адэса — Броды" ў авэрсным рэжыме ад порта Паўднёвы да Мазырскага НПЗ.
Беларусь перанесла пачатак разьмяшчэньня ў Расеі першага 7-мільярднага траншу рублёвых дзяржаблігацый на неакрэсьлены тэрмін.
«Паводле нашых прагнозаў, больш беларускі рубель да даляру ЗША дэвальваваць ня будзе», — сказаў спадар Пракаповіч.
Пасьля таго, як учора яму прысудзілі 5 сутак зьняволеньня за арганізацыю пікету з заклікам байкатаваць выбары, рашэньне Чыгуначнага райсуду апратэставала пракуратура.
Загрузіць яшчэ