Нацыянальная кампанія «Белавія» можа быць акцыянавана ў 2011 годзе, паведаміў дырэктар Дэпартамэнту авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Вадзім Мельнік.
Урад Беларусі мае намер працягваць шлях па ўваходжаньні Беларусі ў трыццатку вядучых краін сьвету па спрыяльнасьці ўмоў вядзеньня бізнэсу.
Беларусь да канца 2013 году года мае намер завяршыць акцыянаваньне ўсіх дзяржаўных прадпрыемстваў, заявіла дырэктарка Фонду дзяржаўнай маёмасьці Беларусі Натальля Жарнасек.
Мы зьвярнуліся да адной з аўтараў справаздачы Сусьветнага банку, старшага спэцыяліста па разьвіцьці прыватнага бізнэсу Міжнароднай фінансавай карпарацыі (IFC) Сьвятланы Багаўдзінавай з просьбай пракамэнтаваць даволі высокі рэйтынг Беларусі ў справаздачы Сусьветнага банку.
Палажэньні справаздачы Сусьветнага банку аб тым, што Беларусь увайшла ў дзясятку краін сьвету, якія найбольш палепшылі ўмовы для вядзеньня бізнэсу, камэнтуюць незалежныя эканамісты і бізнэсоўцаў.
Сусьветны банк апублікаваў ужо сёмую сваю штогадовую справаздачу “Вядзеньне бізнэсу-2011”. Беларусь заняла 68-е месца з 183 краінаў, ахопленых справаздачай. Летась Беларусь была 64-я.
Аб'ём паставак расейскай нафты ў Беларусь цягам студзеня-кастрычніка скараціўся на 43% у параўнаньні з такім жа пэрыядам летась, склаўшы 10 мільёнаў тон.
Урад Беларусі разглядае афіцыйную прапанову Расеі замяніць ад 2011 году экспартнае мыта на нафту, якая экспартуецца ў РБ, мытам на нафтапрадукты.
3 лістапада ў Менску пачала працу аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ). Экспэрты прабудуць у Беларусі да 16 лістапада.
Лукашэнка запатрабаваў больш інтэнсіўна разьвіваць сфэру агратурызму і не чыніць перашкодаў патэнцыйным інвэстарам. Ці можна чакаць плёну ва ўмовах палітычнай ды візавай ізаляцыі Беларусі?
Расейскі газавы манапаліст "Газпром" не выключае магчымых складанасьцяў у працэсе перамоваў зь Беларусьсю аб новым кантракце на пастаўкі газу. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік голдынгу Сяргей Купрыянаў у інтэрвію тэлеканалу Russia Today.
Беларусь разьлічвае, што з 2012 году могуць істотна павысіцца тарыфныя стаўкі на транзыт расейскага прыроднага газу па сваёй тэрыторыі.
Рада Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў выступіла з заявай у сувязі з выбухам на «Пінскдрэве».
Агенцтва Інтэрфакс паведаміла, што Беларусь і Ўкраіна падпісалі дамову на транспартаваньне вэнэсуэльскай нафты праз тэрыторыю Ўкраіны на беларускія НПЗ праз нафтаправод "Адэса-Броды". Пры гэтым агенцтва спасылаецца на начальніка упраўленьня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці кампаніі "Укртранснафта" Міхаіла Краўчанку.
З 1 лістапада ў Беларусі павышаны тарыфная стаўка першага разраду, мінімальная зарплата, працоўныя і сацыяльныя пэнсіі, а таксама памер бюджэту пражытковага мінімуму і дзяржаўных дапамог.
Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі, паводле дадзеных гандлёвага балянсу, за студзень-верасень 2010 году склала 5 мільярдаў 982,6 мільёна даляраў.
Беларусь і Украіна падпісалі дамову на транспартаваньне вэнэсуэльскай нафты праз тэрыторыю Ўкраіны на беларускія НПЗ праз нафтаправод "Адэса-Броды".
Klaipėdos nafta хоча атрымаць гарантыі ад афіцыйнага Менску на пастаўку нафты з Вэнэсуэлы цягам прынамсі двух гадоў.
Беларускія ўлады пацьвярджаюць курс на дывэрсыфікацыю нацыянальнай эканомікі, у прыватнасьці — у галіне паставак энэрганосьбітаў.
Беларускія ўлады пацьвярджаюць курс на дывэрсыфікацыю паставак энэрганосьбітаў.
Менск апынуўся на 41 месцы сярод 50 самых дарагіх гарадоў сьвету па коштах арэнды офісных памяшканьняў. Рэйтынг коштаў офісаў па ўсім сьвеце штогод складаецца кансалтынгавай кампаніяй Colliers International.
З 1 лістапада зноў павялічваецца памер працоўных пэнсіяў — трэці раз за год. Павышаецца бюджэт пражытковага мінімуму на 3,1%, выростаюць і памеры дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пэнсіі.
Міністар энэргетыкі і нафты Вэнэсуэлы Рафаэль Рамірэс заявіў, што ягоная краіна падвоіць пастаўкі сырой нафты ў Беларусь у 2011 годзе.
Беларусь заняла чацьвёртае месца сярод краін былога СССР паводле росту спажывецкіх цэнаў за студзень-верасень 2010 году.
Гарэлка ўкраінскага холдынгу вырабляецца на менскім заводзе “Крышталь”. Заяўлена, што выпусканая ў Беларусі прадукцыя пад брэндам “Nemiroff” паводле сваёй якасьці і смаку будзе ідэнтычная той, што вырабляецца ва Ўкраіне.
Беларусь не адмаўляецца ад ідэі наладзіць масавы выпуск легкавых аўтамабіляў на падставе замежных распрацовак. У Міністэрстве прамысловасьці паведамілі, што вядуцца перамовы з кітайскімі кампаніямі, зацікаўленымі ў стварэньні пад Менскам зборачнай вытворчасьці.
Пра гэта гаворыцца ў праекце дырэктывы па лібэралізацыі эканамічнай дзейнасьці, тэкст якога мае ў сваім распараджэньні агенцтва БелаПАН.
Урад Беларусі ў праекце дырэктывы пра лібэралізацыю эканомікі прапаноўвае прэзыдэнту правесьці падатковую амністыю "ценевага" бізнэсу, які гатовы легалізаваць свае прыбыткі.
Беларусь і Ўкраіна рыхтуюцца падпісаць пакет пагадненьняў аб перавалцы вэнэсуэльскай нафты праз порт Паўднёвы і транспартаваньні яе па трубаправоднай сыстэме «Адэса-Броды».
Беларускі ўрад пачаў падрыхтоўку да другога выпуску доўгатэрміновых эўрааблігацыяў на 1 мільярд даляраў. Тэрмін іх абарачэньня складзе ня менш за пяць гадоў.
Дакумэнт прадугледжвае, што ў найбліжэйшыя два гады ня менш як 2,5 млн. тон вэнэсуэльскай нафты будзе штогод транспартавацца праз Клайпедзкі порт і чыгункі Літвы і Беларусі на беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы.
У наступным годзе жыхары Беларусі будуць аплачваць да 34% кошту жыльлёва-камунальных паслуг. Пакуль беларусы пакрываюць толькі каля 25% кошту паслуг ЖКГ.
Беларускія ўлады пачалі падрыхтоўку да другога выпуску эўрааблігацыяў. Яго могуць разьмясьціць у канцы гэтага году або на пачатку 2011 году.
Урад Беларусі даручыў міністэрству фінансаў ажыцьцявіць у чацьвёртым квартале 2010 году-2011 годзе выпуск дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый на суму да 1 мільярда даляраў з тэрмінам абарачэньня ня менш за пяць гадоў і разьмяшчэньнем іх за мяжой.
Беларусь для экспарту нафты з Вэнэсуэлы абярэ найбольш выгадны для яе варыянт і ня мае намеру весьці перагаворы пра ўмовы, сьцьвярджае Аляксандар Лукашэнка.
Літоўскі эканаміст Раймондас Куодзіс заявіў, што з-за спрошчанага пераходу літоўска-беларускай мяжы ў бюджэт Літвы паступіць меней акцызаў за паліва, алькаголь і цыгарэты.
Кіраўніцтва расейскай карпарацыі "Росатом" заяўляе пра сур'ёзныя разыходжаньні зь Беларусьсю ў пытаньні пабудовы першай беларускай атамнай электрастанцыі. Адначасна Літва адхіліла прапанову афіцыйнага Менску будаваць АЭС супольна.
Беларусь можа пагадзіцца пералічваць у расейскі бюджэт 100% экспартнага мыта на нафтапрадукты ў абмен на адмову Расеі ад экспартных пошлін на нафту для Беларусі.
Намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк паведаміў, што міжурадавае пагадненьне з Расеяй аб будаўніцтве беларускай АЭС падрыхтавана.
На пытаньне карэспандэнта Свабоды адказваюць жыхары Магілёву.
Беларускі ўрад рапартуе пра значныя посьпехі ў лібэралізацыі эканомікі. Аднак ці насамрэч ёсьць падставы казаць пра тое, што плянавая мадэль беларускай эканомікі за апошні час зьведала істотныя зьмены?
Ад 1 студзеня 2011 году мінімальны заробак у Беларусі плянуецца падвысіць да 450 тысяч рублёў.
Мінфін Расеі прапануе адмяніць мыта на нафту для Беларусі, але ў абмен забраць усе прыбыткі беларускага бюджэту ад экспарту нафтапрадуктаў. Што прынясе Беларусі такі варыянт вырашэньня нафтавай спрэчкі?
Расея можа стаць сябрам Сусьветнай гандлёвай арганізацыі цягам найбліжэйшых 12 месяцаў. Пра гэта заявіў памочнік прэзыдэнта ЗША па эканамічных пытаньнях Лорэнс Самэрс журналістам у сераду ў Маскве.
Місія Міжнароднага валютнага фонду пад кіраўніцтвам яе кіраўніка Крыса Джарвіса наведае Менск з 3 па 16 лістапада.
Сёлета за мінулыя тры кварталы ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» зьнізіў аб’ём перапрацоўкі нафты ў параўнаньні зь леташнім на 25,6 адсотка — да 6,2 мільёнаў тон.
Расея згодная адмовіцца ад экспартнага мыта на нафту для Беларусі ў абмен на атрыманьне ўсяго мыта, якое Беларусь будзе мець ад экспарту сваіх нафтапрадуктаў.
Сярод найбольш частых парушэньняў — самавольны захоп земляў, невыкарыстаньне і нямэтавае выкарыстаньне ўчасткаў, несвоечасовае вяртаньне арандаваных участкаў.
Сёньня польскі ўрад разглядае новую доўгатэрміновую дамову на пастаўкі расейскага газу Газпрамам, якую ўчора бакі ўзгаднілі і парафавалі ў Маскве.
У Францыі сёньня – шосты дзень агульнанацыянальнага страйку. Аднак прэзыдэнт Сарказі заяўляе, што не адмовіцца ад плянаў пэнсійнай рэформы.
Загрузіць яшчэ