Перад пачаткам новых перамоваў з кіраўніцтвам Расеі аб коштах на энэрганосьбіты беларускія чыноўнікі спрабуюць адпаведным чынам сфармаваць грамадзкую думку.
“Усе 17 пагадненьняў па фармаваньні Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстану і Расеі беларускі бок мае намер прыняць і ратыфікаваць да канца 2010 году”, – заявіў прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.
Расея і Беларусь на гэтым тыдні правядуць перамовы аб памеры экспартнага мыта на нафтапрадукты, паведаміў намесьнік міністра фінансаў Расеі Сяргей Шаталаў на Расейскім эканамічным і фінансавым форуме ў Нямеччыне.
Беларусь разьлічвае на захаваньне ў 2011 годзе цэн на газ на ўзроўні 2010 года. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі ў інтэрвію тэлеканалу "РТР-Беларусь".
"Белнафтахім" абвінаваціў латыска-расейскую кампанію "ЛатРосТранс" у нанясеньні эканамічнай шкоды Рэспубліцы Беларусь празь зьліў тэхналягічнай нафты з нафтаправоду Полацак-Вэнтспілс.
"Па выніках 2010 году ўзровень пакрыцьця грамадзянамі выдаткаў дзяржавы на паслугі ЖКГ складзе ўсяго толькі 25%, пры гэтым удзельная вага плацяжоў у агульным сярэднім даходзе адной сям'і складзе 8,1%.", — заявіў намесьнік кіраўніка ўраду Віктар Бура.
На рахунак Нацыянальнага банку Беларусі, адкрыты ў Народным банку Кітаю, залічаны 6 мільярдаў юаняў, што эквівалентна 900 мільёнам даляраў ЗША.
А яшчэ ў жніўні 2010 году спадар Батура называў больш сьціплую суму — 400 мільярдаў рублёў.
Даражэюць асноўныя прадукты харчаваньня — бульба, хлеб, малако, алей, цукар, рыба ды іншае. Найбольш адчувальны рост цэнаў у рэгіёнах, дзе пакупнікі больш абмежаваныя ў выбары тавараў.
Пакет акцыяў "Беларуськалію" каштуе 30 мільярдаў даляраў. Пытаньне з продажам акцый "Беларуськалію" "пакуль завісла".
Расея плянуе з 1 студзеня 2011 году і да ратыфікацыі дакумэнтаў па адзінай эканамічнай прасторы захаваць аб'ём паставак бязмытнай нафты ў Беларусь на ўзроўні 2010 году.
Беларусь і Ўкраіна завяршылі пробнае прапампоўваньне нафты праз нафтаправод "Адэса — Броды" ў авэрсным рэжыме ад порта Паўднёвы да Мазырскага НПЗ.
Беларусь перанесла пачатак разьмяшчэньня ў Расеі першага 7-мільярднага траншу рублёвых дзяржаблігацый на неакрэсьлены тэрмін.
«Паводле нашых прагнозаў, больш беларускі рубель да даляру ЗША дэвальваваць ня будзе», — сказаў спадар Пракаповіч.
Пасьля таго, як учора яму прысудзілі 5 сутак зьняволеньня за арганізацыю пікету з заклікам байкатаваць выбары, рашэньне Чыгуначнага райсуду апратэставала пракуратура.
Налічаная сярэдняя заработная плата працаўнікоў Беларусі ў кастрычніку 2010 году склала 1 328 196 рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
66 мільярдаў рублёў нестае сельскай гаспадарцы Магілёўшчыны. Абласны савет дэпутатаў пастанавіў кампэнсаваць нястачу сродкаў, узяўшы ў насельніцтва дзьве пазыкі на суму 15 і 51 мільярд рублёў.
Пробнае прапампоўваньне нафты ў авэрсным рэжыме праз нафтаправод "Адэса — Броды" з тэхнічных прычын ідзе марудна. У Беларусі разьлічваюць, што гэты працэс можа заняць каля тыдня.
Прапампоўваньне пачалося 20 лістапада. З галіны нафтаправоду Адэса — Броды нафта будзе перапампоўвацца па магістральным нафтаправодзе «Дружба» на Мазырскі НПЗ.
Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін упэўнены, што Масква, Менск і Астана патрапяць узгадніць дакумэнты па адзінай эканамічнай прасторы да сустрэчы прэзыдэнтаў трох краін, якая мае адбыцца 9 сьнежня. Пра гэта ён заявіў у Пецярбургу падчас пасяджэньня кіраўнікоў урадаў краін Мытнага саюза.
Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што найвышэйшым органам Мытнага зьвязу пастаўленая мэта падпісаньня пагадненьня пра адзіную эканамічную прастору да 1 студзеня 2011 году.
Паводле прагнозу, яе асноўныя паказчыкі, сярод якіх аб’ём прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасьці, узрастуць ад 7 да 10 працэнтаў, а аб’ём інвэстыцыяў у асноўны капітал павінен вырасьці аж на 16-17 працэнтаў.
Украіна ў дадзены момант не вядзе перамоваў пра далучэньне да Адзінай эканамічнай прасторы. Такую заяву зрабіў сёньня журналістам прэм’ер-міністар Украіны Мікалай Азараў.
Статыстыку распаўсюдзіла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Менску.
Пагадненьне пра выдзяленьне Беларусі пазыкі Ўсясьветнага банку ў памеры 150 млн. даляраў ЗША на праект "Удасканаленьне і мадэрнізацыя аўтамабільнай дарогі" падпісана 19 лістапада ў Мінску.
У чарговым выпуску навінаў расейскі першы канал паказаў сюжэт пра перадвыбарчую сытуацыю ў Беларусі. У прыватнасьці, паведамляецца, што дзеля падвышэньня свайго рэйтынгу Аляксандар Лукашэнка павялічыў зарплату па ўсяе краіне.
Улады ў шэрагу рэгіёнаў Беларусі абараняюць мясцовых вытворцаў харчовай прадукцыі ад рынкавай канкурэнцыі адміністрацыйнымі мерамі. Яны перашкаджаюць пастаўляць у гандлёвую сетку тавары зь іншых рэгіёнаў, тым самым пазбаўляючы пакупнікоў выбару.
Нафтатэрмінал "Паўднёвы" (Адэская вобласьць, Украіна) пачаў разгрузку танкера з нафтай, прызначанай для авэрснага прапампоўваньня ў Беларусь праз нафтаправод "Адэса — Броды".
Заплянаваная першая пастаўка нафты ў Беларусь па трубаправодзе «Адэса-Броды», падключаным ў авэрсным (прамым) рэжыме.
17 лістапада ў фінансавай сталіцы Нямеччыны Франкфурце-на-Майне ў рамках Эўрапейскага фінансавага тыдня праходзіць Беларускі інвэстыцыйны форум. Першыя падобныя імпрэзы адбыліся пазалетась у Лёндане і летась у Менску.
Латвія і Беларусь павінны дамаўляцца з расейскай кампаніяй "Транснафтапрадукт" аб запуску ў рэвэрс нафтаправоду "Наваполацак Вэнтсьпілс" для транспартаваньня ў Беларусь вэнэсуэльскай нафты.
Танкер з нафтай, якая павінна паступіць у Беларусь па трубаправодзе Адэса-Броды, яшчэ не прыбыў ва Ўкраіну. Нафта прызначаная для Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу.
Расейская акцыянэрная кампанія па транспарце нафты «Транснефть» пашле назіральнікаў на прапампоўку ў авэрсным рэжыме нафты па трубаправодзе Адэса-Броды ў Беларусь.
У ім выказалі жаданьне ўдзельнічаць больш за 800 прадстаўнікоў з 36 краін сьвету. Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначальвае прэм'ер-міністар Сяргей Сідорскі.
Сёньня адбудзецца першае пробнае перапампоўваньне нафты для Беларусі праз нафтаправод Адэса-Броды. Пра гэта ў гутарцы з госьцем ранішняга эфіру “Свабоды” аўтарам ідэі Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара Станіславам Гусакам.
«Беларусь — плацежаздольная краіна». Такую ацэнку даў 16 лістапада на брыфінгу ў Менску кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс.
Кошт пастаўкі ў сярэднім склаў 645 даляраў за тону. Згодна з плянам беларускіх уладаў, да траўня 2011 году Беларусь павінна атрымаць чатыры мільёны тон вэнэсуэльскай нафты.
Па выніках дзевяці месяцаў 2010 году адмоўнае сальда зьнешняга гандлю Рэспублікі Беларусь дасягнула 4 мільярдаў 300 мільёнаў даляраў.
Новы тарыф на транспартаваньне нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі будзе ўведзены ў дзеяньне з 1 студзеня 2011 году.
Міжнародны валютны фонд па-ранейшаму занепакоены зьнешняй уразьлівасьцю беларускай эканомікі. Пра гэта заявіў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыстафэр Джарвіс 16 лістапада на брыфінгу ў Менску.
Міністэрства юстыцыі Беларусі зьвярнулася ў Эканамічны суд СНД з просьбай паўплываць на ўрад Расеі з мэтай часова скасаваць спагнаньне экспартнага мыта на нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Беларусь.
Тарыф на транспарціроўку нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі з 1 студзеня 2011 году павялічваецца на 2,5% і складзе $1,64 за тону на 100 кілямэтраў.
Беларусь, Расея, Казахстан як удзельнікі Мытнага зьвязу маюць намер заключыць да канца 2011 году пагадненьне аб свабодным гандлі з Новай Зэляндыяй.
Кіраўнік краіны заявіў, што дэвальвацыі мясцовай валюты ня будзе, аднак пры гэтым параіў грамадзянам быць асьцярожнымі зь пераводам ашчаджаньняў у даляры.
Беларусь можа пазбавіцца 2 мільярдаў даляраў расейскіх датацыяў.
Адыход Расеі ад традыцыйных шляхоў экспарту нафты і прыроднага газу абыдзецца ёй даражэй, заявіў Аляксандар Лукашэнка. Лукашэнка лічыць пазыцыю Расеі ў пытаньні экспарту паліва абсалютна контрапрадуктыўнай.
Аляксандар Лукашэнка прапанаваў японскай кампаніі Mitsubishi Heavy Industries паўдзельнічаць у будаўніцтве беларускай АЭС ды іншых праектах у энэргетычнай сфэры.
У амбасадзе Літвы ў Беларусі адбылася прэзэнтацыя супольных праектаў Літоўскай і Беларускай чыгунак
Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю ў Беларусі ў студзені-верасьні 2010 году склала 4 мільярды 365 мільёнаў даляраў, што на 17,2 працэнта больш, чым год таму.
Да 2015 году беларусам абяцаюць 850 даляраў сярэдняга заробку. Такое палажэньне унесенае ў праект праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі да 2015 году.
Загрузіць яшчэ