Сёньня Эканамічны суд СНД зрабіў чарговую спробу ўрэгуляваць беларуска-расейскі канфлікт у нафтавай галіне. Інтарэсы беларускага ўраду ў Эканамічным судзе СНД прадстаўляў асабіста міністар юстыцыі Віктар Галаванаў.
Нацыянальны банк Беларусі абвяргае заяву старшыні "Беларусбанку" Надзеі Ермаковай пра адток рублёвых укладаў насельніцтва з банкаўскай сыстэмы і падкрэсьлівае тэндэнцыю ператоку дэпазытаў фізычных асобаў у банкі, якія прапануюць укладчыкам больш выгадныя ўмовы.
Старшыня праўленьня "Беларусбанку" Надзея Ермакова заклапочаная адтокам рублёвых дэпазытаў насельніцтва з банкаўскай сыстэмы і заклікае ўкладчыкаў не рабіць пасьпешлівых крокаў.
"Мы павінны ў сыстэме он-лайн бачыць у Расеі, што адбываецца на мяжы ў Берасьці, колькі праходзіць машын, і колькі праходзіць з парушэньнямі", — сказаў расейскі міністар.
Пры падрыхтоўцы двухбаковых праектаў афіцыйны Менск пастаянна ціснуў на Маскву, каб атрымаць дадатковыя грошы. Пра гэта заявіў журналістам міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын у аўторак.
Беларусь і Расея падпісалі пагадненьне аб пераносе транспартнага кантролю на зьнешнюю мяжу саюзнай дзяржавы.
Telekom Austria Group выкупіла астатнія 30% акцый беларускага апэратара сотавай сувязі Velcom. Гэтай транзакцыяй Telekom Austria Group завяршае набыцьцё кампаніі Velcom.
Сёньня адкрылася восеньская сэсія Палаты прадстаўнікоў. І на першым жа паседжаньні дэпутаты ўнесьлі зьмяненьні ў пагадненьні, якія дзейнічаюць у рамках Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі. З гэтай нагоды экспэрты адзначаюць: дакумэнты Мытнага саюзу пачалі працаваць усяго тры месяцы таму, а іх ужо неабходна карэктаваць.
Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю Беларусі таварамі ў студзені-жніўні 2010 году павялічылася на 7,8% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2009 г.
30% ад усяго абароту вінагарэлачных вырабаў — таннае пладовае віно, "чарніла". Такую лічбу агучыў, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, міністар гандлю Валянцін Чаканаў.
ЗВР Беларусі, разьлічаныя паводле стандартаў Міжнароднага валютнага фонду, на 1 кастрычніка склалі 5,984 мільярда даляраў.
У 2011 годзе сярэднегадавая цана газу для Беларусі складзе 220 даляраў за тысячу кубамэтраў. Пра гэта паведаміў у Менску намесьнік кіраўніка «Газпрому» Андрэй Круглоў.
Як заявіў сёньня журналістам міністар транспарту і камунікацый Іван Шчэрба, «стварэньне флёту знаходзіцца на стадыі завяршэньня»
Пра гэта заявіў сёньня журналістам міністар шляхоў зносін Латвіі Каспарс Герхардс, які браў удзел у пасяджэньні міжурадавай камісіі па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, якое завершылася сёньня ў Менску.
Беларусь заняла трэцяе месца сярод краінаў колішняга СССР па росьце спажывецкіх цэнаў за студзень-жнівень 2010 году.
Разьвязаньне пытаньняў з пастаўкамі энэрганосьбітаў у Беларусь адкладаецца на сьнежань. У СМІ зьявіліся прагнозы, што напрыканцы году паміж Беларусьсю і Расеяй зноў можа распачацца газа-нафтавая вайна.
Дзярждоўг Беларусі на 1 верасьня 2010 склаў 37,26 трыльёна рублёў. У эквіваленце нацыянальнай валюты гэты паказьнік на 21,6% большы, чым 1 студзеня 2010 году.
Аб гэтым паведаміў 29 верасьня на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве міністар транспарту і сувязі Ўкраіны Канстанцін Яфіменка.
Сёньняшняя эканамічная сытуацыя ў Беларусі істотна розьніцца ад той, што прывяла да 20%-ай дэвальвацыі на пачатку 2009 году, патлумачыла "Свабодзе" ачольніца пастаяннай місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Натальля Калядзіна.
Афіцыйны Менск прапанаваў ААН спрасьціць правілы прыёму ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю.
Сёньня на загад прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева адпраўлены ў адстаўку доўгажыхар расейскай палітыкі 74-гадовы мэр Масквы Юрый Лужкоў. Такім чынам, афіцыйны Менск пазбавіўся аднаго з самых моцных сваіх лабістаў у Расеі.
Пастанова Саўміна аб павышэньні тарыфнай стаўкі першага разраду і ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб устанаўленьні мінімальнага заробку 400 тысяч рублёў не пакінулі абыякавымі прадстаўнікоў МВФ.
Жыльлёва-камунальная гаспадарка Беларусі стварыла запас рэзэрвовага паліва для забесьпячэньня працы кацельняў на выпадак аварыйных сытуацый і абмежаваньня паставак прыроднага газу ў краіну.
Налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў жніўні гэтага году склаў амаль 1 мільён 286 тысяч рублёў.
Беларусь зацікаўленая ў арганізацыі перавалкі нафты і павелічэньні аб'ёму перавалкі нафтапрадуктаў праз парты Латвіі. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі на прэс-канфэрэнцыі ў Рызе.
Пасол Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў зьдзіўлены паведамленьнямі некаторых СМІ аб тым, што цана газу для Беларусі ў 2011 годзе можа скласьці 250 даляраў за тысячу кубамэтраў.
У плянах Лужкова-Батурынай — збудаваць у Беларусі ня меней за 10 сучасных гіпермаркетаў з падземнымі паркоўкамі, кінатэатрамі і рэстаранамі. Якія яшчэ бізнэс-інтарэсы маюць Лужкоў і ягоная жонка Алена Батурына ў Беларусі?
24 верасьня ў Лідзе адбудзецца традыцыйнае сьвята ўраджаю «Дажынкі». Аднак ці ёсьць падстава для сьвяткаваньня ва ўмовах, калі збожжа, кукурузы, бульбы сёлета сабрана істотна меней, чым нават у яшчэ менш спрыяльныя гады?
У Маскве ўжо 19-ы раз сабралася Камісія Мытнага саюзу, якая без асаблівага плёну спрабуе ўлагодзіць спрэчныя моманты ў працы мытных службаў Расеі, Беларусі і Казахстану.
У апошнія некалькі дзён на беларуска-польскай мяжы зьніклі чэргі на ўезд і выезд. Экспэрты лічаць гэта вынікам адмены ўладамі лібэральнага рэжыму ўвозу фізычнымі асобамі тавараў з трэціх краінаў.
Паводле афіцыйных зьвестак, зьнешняя запазычанасьць Беларусі ў першым паўгодзьдзі 2010-га году павялічылася на 5%, а ў абсалютных лічбах — больш, чым на 1 мільярд даляраў.
Кошт расейскага газу для Беларусі на пачатку 2011 года можа скласьці каля 250 даляраў за тысячу кубамэтраў. Незалежныя экспэрты прагназуюць новы беларуска-расейскі газавы скандал.
Ці скончыўся ў Беларусі эканамічны крызіс? Якая цяпер сытуацыя на прамысловых прадпрыемствах? Ці набліжаюцца заробкі рабочых да абяцаных уладай 500 даляраў?
Супрацоўнікам Дзяржаўнага мытнага камітэту давялося трымаць адказ перад журналістамі за прынятыя мэтадычныя рэкамэндацыі, якія істотна абмяжоўваюць увоз у Беларусь тавараў для асабістага карыстаньня.
Валавы збор збожжа ў Беларусі склаў 6,7 млн. тонаў, што на 1,7 млн. тонаў (на 19,9%) меней, чым у 2009 годзе.
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі не прагназуе, што мыта на легкавыя аўтамабілі, якія ўвозяцца ў Беларусь грамадзянамі для асабістага карыстаньня зьменяцца да 1 ліпеня 2011 году.
Сусьветны банк выдзеліць Беларусі дадатковую пазыку памерам $ 30 млн. на рэалізацыю праектаў па энэргазберажэньні. Пра гэта паведаміў кіраўнік праектнай групы банку Пэка Салмінэн.
Цана імпартаванага прыроднага газу для Беларусі з пачатку 2011 года складзе каля $250 за тысячу кубамэтраў у залежнасьці ад ваганьняў цаны на нафту.
Беларусь цягам паўтара месяца вывезе ў Расею адпрацаванае ядзернае паліва, якое было набыта ў рэспубліцы ў савецкі пэрыяд.
Магілёўскія крамы ня могуць цалкам задаволіць спажывецкі попыт на масла. Гандляры тлумачаць сытуацыю тым, што вытворцы скарацілі пастаўкі.
Напрамкі выкарыстаньня другой пазыкі Ўсясьветнага банку абмеркавалі намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Леанід Анфімаў, дырэктар аддзелу Ўкраіны, Беларусі і Малдовы Ўсясьветнага банку Марцін Райзэр, пастаянны прадстаўнік Усясьветнага банку ў Беларусі Іван Велеў і экспэрты.
У Беларусі з 16 верасьня павялічаны гранічныя адпускныя цэны на ялавічыну, сьвініну, малако і малочныя прадукты.
Ад сёньня стаўка рэфінансаваньня Нацыянальнага банку Беларусі зьніжаецца на 0,5% і складзе 10,5% гадавых. Паводле Нацбанку, "такое рашэньне прынята з улікам ўстойлівай станоўчай дынамікі асноўных макраэканамічных паказьнікаў і адносна нізкага ўзроўню інфляцыі ў краіне".
За студзень — ліпень 2010 году чыстыя страты атрымалі 308 прамысловых прадпрыемстваў, альбо 15,3% ад іх агульнай колькасьці, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Амэрыканская кураціна, апрацаваная хлёрам, надалей паступае ў Расею праз краіны Мытнага саюзу пад выглядам прадукцыі гэтых дзяржаў, паведаміў галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка
Ленінградзкая вобласьць Расеі прапануе Беларусі выкарыстоўваць свае порты для транспарціроўкі нафты і нафтапрадуктаў
Што адбываецца на харчовым рынку Беларусі? Чаму ўсьлед за Расеяй у асобных рэгіёнах краіны адчуваецца недахоп прадуктаў — найперш, масла, грэчкі, некаторых крупаў? Што спараджае харчовы дэфіцыт?
Група экспэртаў Сусьветнага банку на чале з дырэктарам аддзелу Украіны, Беларусі і Малдовы Марцінам Райзэрам прыбыла ў Менск. Візыт працягнецца 5 дзён.
Інфляцыя ў Беларусі ў жніўні 2010 года вырасла да 0,6% з 0,3% у ліпені і 0,2% у чэрвені.
Ажыятажнага попыту на крупяныя вырабы ў Беларусі няма. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі падчас рабочай паездкі ў Ліду.
Загрузіць яшчэ