Паводле новых мытных правілаў, цяпер у Беларусь можна ўвозіць 50 кіляграмаў асабістых рэчаў на суму да паўтары тысячы эўра. Грузавыя мікрааўтобусы, паўпрычэпы, мапэды, ровары, скутэры — сталі даражэй. Але ёсьць магчымасьць бязмытнага правозу бытавой тэхнікі, чым актыўна карыстаюцца беларусы.