Klaipėdos nafta хоча атрымаць гарантыі ад афіцыйнага Менску на пастаўку нафты з Вэнэсуэлы цягам прынамсі двух гадоў.
Беларускія ўлады пацьвярджаюць курс на дывэрсыфікацыю нацыянальнай эканомікі, у прыватнасьці — у галіне паставак энэрганосьбітаў.
Беларускія ўлады пацьвярджаюць курс на дывэрсыфікацыю паставак энэрганосьбітаў.
Менск апынуўся на 41 месцы сярод 50 самых дарагіх гарадоў сьвету па коштах арэнды офісных памяшканьняў. Рэйтынг коштаў офісаў па ўсім сьвеце штогод складаецца кансалтынгавай кампаніяй Colliers International.
З 1 лістапада зноў павялічваецца памер працоўных пэнсіяў — трэці раз за год. Павышаецца бюджэт пражытковага мінімуму на 3,1%, выростаюць і памеры дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пэнсіі.
Міністар энэргетыкі і нафты Вэнэсуэлы Рафаэль Рамірэс заявіў, што ягоная краіна падвоіць пастаўкі сырой нафты ў Беларусь у 2011 годзе.
Беларусь заняла чацьвёртае месца сярод краін былога СССР паводле росту спажывецкіх цэнаў за студзень-верасень 2010 году.
Гарэлка ўкраінскага холдынгу вырабляецца на менскім заводзе “Крышталь”. Заяўлена, што выпусканая ў Беларусі прадукцыя пад брэндам “Nemiroff” паводле сваёй якасьці і смаку будзе ідэнтычная той, што вырабляецца ва Ўкраіне.
Беларусь не адмаўляецца ад ідэі наладзіць масавы выпуск легкавых аўтамабіляў на падставе замежных распрацовак. У Міністэрстве прамысловасьці паведамілі, што вядуцца перамовы з кітайскімі кампаніямі, зацікаўленымі ў стварэньні пад Менскам зборачнай вытворчасьці.
Пра гэта гаворыцца ў праекце дырэктывы па лібэралізацыі эканамічнай дзейнасьці, тэкст якога мае ў сваім распараджэньні агенцтва БелаПАН.
Урад Беларусі ў праекце дырэктывы пра лібэралізацыю эканомікі прапаноўвае прэзыдэнту правесьці падатковую амністыю "ценевага" бізнэсу, які гатовы легалізаваць свае прыбыткі.
Беларусь і Ўкраіна рыхтуюцца падпісаць пакет пагадненьняў аб перавалцы вэнэсуэльскай нафты праз порт Паўднёвы і транспартаваньні яе па трубаправоднай сыстэме «Адэса-Броды».
Беларускі ўрад пачаў падрыхтоўку да другога выпуску доўгатэрміновых эўрааблігацыяў на 1 мільярд даляраў. Тэрмін іх абарачэньня складзе ня менш за пяць гадоў.
Дакумэнт прадугледжвае, што ў найбліжэйшыя два гады ня менш як 2,5 млн. тон вэнэсуэльскай нафты будзе штогод транспартавацца праз Клайпедзкі порт і чыгункі Літвы і Беларусі на беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы.
У наступным годзе жыхары Беларусі будуць аплачваць да 34% кошту жыльлёва-камунальных паслуг. Пакуль беларусы пакрываюць толькі каля 25% кошту паслуг ЖКГ.
Беларускія ўлады пачалі падрыхтоўку да другога выпуску эўрааблігацыяў. Яго могуць разьмясьціць у канцы гэтага году або на пачатку 2011 году.
Урад Беларусі даручыў міністэрству фінансаў ажыцьцявіць у чацьвёртым квартале 2010 году-2011 годзе выпуск дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый на суму да 1 мільярда даляраў з тэрмінам абарачэньня ня менш за пяць гадоў і разьмяшчэньнем іх за мяжой.
Беларусь для экспарту нафты з Вэнэсуэлы абярэ найбольш выгадны для яе варыянт і ня мае намеру весьці перагаворы пра ўмовы, сьцьвярджае Аляксандар Лукашэнка.
Літоўскі эканаміст Раймондас Куодзіс заявіў, што з-за спрошчанага пераходу літоўска-беларускай мяжы ў бюджэт Літвы паступіць меней акцызаў за паліва, алькаголь і цыгарэты.
Кіраўніцтва расейскай карпарацыі "Росатом" заяўляе пра сур'ёзныя разыходжаньні зь Беларусьсю ў пытаньні пабудовы першай беларускай атамнай электрастанцыі. Адначасна Літва адхіліла прапанову афіцыйнага Менску будаваць АЭС супольна.
Беларусь можа пагадзіцца пералічваць у расейскі бюджэт 100% экспартнага мыта на нафтапрадукты ў абмен на адмову Расеі ад экспартных пошлін на нафту для Беларусі.
Намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк паведаміў, што міжурадавае пагадненьне з Расеяй аб будаўніцтве беларускай АЭС падрыхтавана.
На пытаньне карэспандэнта Свабоды адказваюць жыхары Магілёву.
Беларускі ўрад рапартуе пра значныя посьпехі ў лібэралізацыі эканомікі. Аднак ці насамрэч ёсьць падставы казаць пра тое, што плянавая мадэль беларускай эканомікі за апошні час зьведала істотныя зьмены?
Ад 1 студзеня 2011 году мінімальны заробак у Беларусі плянуецца падвысіць да 450 тысяч рублёў.
Мінфін Расеі прапануе адмяніць мыта на нафту для Беларусі, але ў абмен забраць усе прыбыткі беларускага бюджэту ад экспарту нафтапрадуктаў. Што прынясе Беларусі такі варыянт вырашэньня нафтавай спрэчкі?
Расея можа стаць сябрам Сусьветнай гандлёвай арганізацыі цягам найбліжэйшых 12 месяцаў. Пра гэта заявіў памочнік прэзыдэнта ЗША па эканамічных пытаньнях Лорэнс Самэрс журналістам у сераду ў Маскве.
Місія Міжнароднага валютнага фонду пад кіраўніцтвам яе кіраўніка Крыса Джарвіса наведае Менск з 3 па 16 лістапада.
Сёлета за мінулыя тры кварталы ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» зьнізіў аб’ём перапрацоўкі нафты ў параўнаньні зь леташнім на 25,6 адсотка — да 6,2 мільёнаў тон.
Расея згодная адмовіцца ад экспартнага мыта на нафту для Беларусі ў абмен на атрыманьне ўсяго мыта, якое Беларусь будзе мець ад экспарту сваіх нафтапрадуктаў.
Сярод найбольш частых парушэньняў — самавольны захоп земляў, невыкарыстаньне і нямэтавае выкарыстаньне ўчасткаў, несвоечасовае вяртаньне арандаваных участкаў.
Сёньня польскі ўрад разглядае новую доўгатэрміновую дамову на пастаўкі расейскага газу Газпрамам, якую ўчора бакі ўзгаднілі і парафавалі ў Маскве.
У Францыі сёньня – шосты дзень агульнанацыянальнага страйку. Аднак прэзыдэнт Сарказі заяўляе, што не адмовіцца ад плянаў пэнсійнай рэформы.
Пэнсійная рэформа, у прыватнасьці, павышэньне пэнсійнага ўзросту, стала прычынай масавых страйкаў у Францыі. Яны ўжо прывялі да перабояў з палівам, на запраўках сканчаецца бэнзін.
Падчас візыту ва Ўкраіну прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса былі падпісаныя дамоўленасьці аб транспарціроўцы вэнэсуэльскай нафты праз Украіну. Украінскі прэзыдэнт і ягоны госьць заявілі, што дасягнутае пагадненьне не супярэчыць інтарэсам Расеі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год. У ім прадугледжаны значны рост сацыяльных выдаткаў. Але ці можна яго назваць рэальным?
Учора ўвечары пачаўся візыт прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса ва Ўкраіну. Адна з галоўных тэмаў яго перамоваў з украінскім кіраўніцтвам – магчымасьць паставак вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь па нафтаправодзе “Адэса-Броды”.
У пэрыяд са студзеня па жнівень 2010 году насельніцтву аказалі платных паслугаў на 9,8 мільярдаў рублёў. Гэта на 8,5% больш, чым летась за аналягічны пэрыяд.
Сельгаспрадпрыемствы Магілёўшчыны фальшуюць статыстычныя зьвесткі пра колькасьць жывёльнага статку. Гаспадаркі ўтойваюць факты здыханьня жывёлы, каб пазьбегнуць пакараньня. Дзясяткі галоў здохлых кароў і сьвіней расьпісваюць на работнікаў гаспадарак, якія нібыта ўзялі іх для ўласных патрэбаў.
Цэны на газ для Беларусі ў 2011 годзе будуць фармавацца, зыходзячы зь дзейнага кантракту. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве 15 кастрычніка.
На пасяджэньні ў Маскве Савету міністраў так званай "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі прэм'ер Расеі Ўладзімер Пуцін заклікаў кіраўніка ўраду Беларусі Сяргея Сідорскага разьвіваць дачыненьні паміж краінамі незалежна ад "бягучай каньюнктуры".
У рамках Эўрапейскага фінансавага тыдня 17 лістапада ў нямецкім Франкфурце-на-Майне пройдзе Беларускі інвэстыцыйны форум. У адрозьненьне ад аналягічнага форуму двухгадовай даўніны ў Лёндане, дзе прэзэнтаваўся прамысловы сэктар Беларусі, і які асаблівага плёну ня даў, сёлета акцэнт будзе зроблены на аграрны комплекс.
Падчас заплянаванага на 18-19 кастрычніка візыту прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса ў Кіеў і яго сустрэч з украінскім кіраўніцтвам галоўным чынам будуць абмяркоўваць пагадненьні па нафце.
Намесьнік кіраўніка Міністэрства фінансаў Расеі Сяргей Шаталаў заявіў, што РФ можа разгледзіць пытаньне пра скасаваньня мыта на нафту пасьля 2012 году і пры ўмове кампэнсацыі.
За пэрыяд са студзеня па жнівень 2010 году адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі склала 3,612 мільярдаў даляраў ЗША.
У пэрыяд са студзеня да жніўня 298 прамысловых прадпрыемстваў адпрацавалі са стратамі на агульную суму 513,4 млрд. рублёў.
Сёньня ў Маскве заплянавана паседжаньне савету міністраў так званай “саюзнай дзяржавы”, у якім возьме ўдзел прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі. Таксама пройдзе сустрэча кіраўнікоў урадаў Беларусі, Казахстану і Расеі.
Ацэньваць маёмасьць, якія выносіцца на таргі, цяпер могуць толькі дзяржаўныя арганізацыі.
Пра гэта заявіў начальнік упраўленьня інвэстыцый камітэту эканомікі Менскага гарвыканкаму Мікалай Ахраменка.
Намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Юры Рымашэўскі сказаў, што два блёкі беларускай АЭС з агульнай магутнасьцю 2340 МВт будуць поўнасьцю ўведзеныя ў дзеяньне ў 2020 годзе. Раней паведамлялася пра 2018 год.
Загрузіць яшчэ