Гарадзенскі аўтарынак вядомы ва ўсёй Беларусі. Горад памежны і для многіх гарадзенцаў бізнэс на машынах, прывезеных з Польшчы, Нямеччыны, ды іншых краінаў — традыцыйная справа. У зьвязку са зьменай мытных збораў за аўтранспарт, цяперашніх і плянаваных, пачалі расьці цэны. Што сёньня адбываецца на гарадзенскім аўтарынку?