Беларуская дэлегацыя на чале зь першым віцэ-прэм’ерам Уладзімерам Сямашкам накіроўваецца ў Маскву для падаўжэньня перамоваў аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь у 2010 годзе.
Сёньняшні Менск, піша амэрыканскае інтэрнэт-выданьне “GlobalPost” , мог бы пакідаць уражаньне ідэальнага кавалку Савецкага Саюзу, але эканамічны спад паказаў шчыліны і ў “рынкавым сацыялізьме Беларусі”
Міжнародныя рэзэрвовыя актывы (золатавалютныя рэзэрвы) Беларусі, разьлічаныя паводле стандартаў МВФ, павялічыліся ў сьнежні на 1,531 мільярда даляраў (22,9%) і склалі на 1 студзеня 2010 году 5,6449 млрд. даляраў.
Падчас чарговага раўнду перамоваў пра ўмовы паставак нафты з Расеі ў Беларусь бакі ня здолелі дасягнуць кампрамісу па прынцыповых пытаньнях.
Да пачатку 2010 году пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь рэгуляваліся пагадненьнем 2007 году, падпісаным пасьля ранейшага "нафтавага канфлікту".
У Маскве працягваюцца расейска-беларускія перамовы аб пастаўках нафты. Ўмовы пастаўкі расейскай нафты на нафтаперапрацоўчыя заводы ў Беларусі ў 2010 годзе да гэтага часу не вызначаны. Расейскія палітыкі і чыноўнікі камэнтуюць хаду перамоваў.
Чарговы раўнд перамоў па ўмовах пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь пачаўся ў Маскве. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на пасольства Беларусі ў Расеі. Перамовы праходзяць у Міністэрстве энэргетыкі Расеі.
У МЗС Беларусі лічаць неабгрунтаванымі цьверджаньні пра тое, што зьмена ставак консульскіх збораў паставіць пад пагрозу разьвіцьцё ўязнога турызму.
Намесьнік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў, які ўзначальвае беларускую дэлегацыю ў Маскве, абвергнуў інфармацыю аб зрыве перамоваў. Аналягічную заяву зрабіла і прадстаўніца Міністэрства энэргетыкі Расеі Ірына Есіпава.
Беларускі бок пакуль ня даў канчатковага пацьвярджэньня перамовам адносна камэрцыйных паставак расейскай электраэнэргіі і яе транзыту ў Калінінградзкую вобласьць.
Сёньня ў Маскве аднавіліся перамовы аб умовах пастаўкі расейскай нафты беларускім спажыўцам у 2010 годзе. Пакуль Расея экспартуе нафту ў Беларусь на падставе заключаных летась кантрактаў безь міжурадавай дамовы. Вынікаў перамоваў пакуль няма.
Дырэктар цэнтру "Стратэгія" Леанід Заіка ўскладае адказнасьць за "нафтавы крызіс" на беларускі бок. Паводле яго прычына непаразуменьняў у імкненьні Менску карыстацца неабгрунтаванымі прэфэрэнцыямі на кошт расейскай нафты.
У Маскве знаходзіцца беларуская дэлегацыя для працягу перамоваў па ўмовах пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь. Пакуль што Беларусь і Расея не падпісалі адмысловай дамовы.
Калінінградзкая вобласьць і краіны Балтыі могуць застацца без электраэнэргіі, якая ідзе транзытам з Расеі празь Беларусь. Пра такую магчымасьць ужо разважаюць афіцыйныя асобы ў Расеі і Літве. А беларускі бок абвяргае паведамленьні пра магчымае спыненьне транзыту.
Сёньня ў Маскву накіроўваецца беларуская дэлегацыя для працягу перамоваў па ўмовах пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь. Пакуль што Беларусь і Расея не падпісалі адмысловай дамовы.
Канцэрн "Белнафтахім" не плянуе павышаць цэны на бэнзін і дызэльнае паліва на аўтазаправачных станцыях у сувязі з ростам акцызаў на паліва.
Кіраўнік канцэрну “Белнафтахім” Валер Казакевіч і намесьнік міністра эканомікі Анатоль Філонаў маюць намер канчаткова ўзгадніць пратакол аб зьменах у пагадненьне аб пастаўках нафты, падпісанае ў студзені 2007 г.
З 2010 году Расея павялічыла кошт газу для Малдовы на 21,3 %, паведамляе БелТа.
“Падставаў для занепакоенасьці, што пастаўкі электраэнэргіі спажыўцам будуць спыненыя, няма” – заявіў у інтэрвію Літоўскаму радыё міністар энэргетыкі Літвы Арвідас Сямкомас.
Аляксандар Лукашэнка нягледзячы на нафтавыя спрэчкі з Расеяй падпісаў законы аб ратыфікацыі пагадненьняў у рамках Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі.
Беларускія аўтамабільныя дылеры і імпарцёры фактычна прыпынілі сваю дзейнасьць. Аб гэтым БелаПАН заявіў кіраўнік Аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Міхневіч.
У Беларусі з 1 студзеня на 9 працэнтаў павялічаныя стаўкі акцызаў на бэнзін і паліва. Як інфармуе Інтэрфакс, адпаведнае палажэньне ўтрымліваецца ў дадатках да Падаткавага кодэксу, якія сёлета ўступілі ў сілу.
Нацбанк Беларусі адклікаў у “Міжнароднага рэзэрвовага банку” ліцэнзію “па прыцягненьні грашовых сродкаў фізычных асобаў ва ўклады (дэпазыты), а таксама па адкрыцьці і вядзеньні банкаўскіх рахункаў фізычных асобаў”.
Віцебскае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электраэнэргіі “Віцебскэнэрга” і расейскае ААТ “Зьнешнеэканамічнае аб’яднаньне “Тэхнапрамэкспарт”” падпісалі дамову на будаўніцтва гідравузла Полацкай ГЭС, паведамляе БелТА са спасылкай на намесьніка генэральнага дырэктара “Віцебскэнэрга” Уладзімера Дзіклава.
Беларусь заняла першае месца сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты ў 2009 годзе.
Пастаўкі расейскай нафты на беларускія НПЗ з 3 студзеня ажыцьцяўляецца ў адпаведнасьці з заключанымі раней кантрактамі – заявіў БелТА начальнік управы каардынацыі сыравінных паставак канцэрну “Белнафтахім” Сяргей Астапец.
Кіраўнік “Белэнэрга” Аляксей Шырма абверг паведамленьні аб магчымым спыненьні транзыту расейскай электраэнэргіі ў Калінінградзкую вобласьць.
ААТ "Інтэр РАТ ЕЭС" лічыць непрымальным паводзіны беларускага боку ў адносінах да праблемы транзыту электраэнэргіі ў Калінінградзкую вобласьць, заявіў РІА Новости афіцыйны прадстаўнік "Інтэр РАТ" Барыс Зьвераў.
Віцэ-прэм’ер Расеі Сечын падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Пуціным паведаміў: “Мы працягваем транзыт бесьперашкодна ў бок заходнеэўрапейскіх спажыўцоў, і ўчора пачаліся адгрузкі на беларускія НПЗ".
Перамовы з расейскім бокам пра ўмовы пастаўкі нафты ў Беларусь працягваюцца “на дыстанцыі”. Пра гэта паведаміў карэспандэнту “Свабоды” прэсавы сакратар беларускага ўраду Аляксандар Цімашэнка. Пакуль бакі не прыйшлі да пэўнай дамовы.
Канцэрн “Белнафтахім” абверг інфармацыю агенцтва Reuters пра спыненьне паставак расейскай нафты беларускім НПЗ. Агенцтва спасылалася на прадстаўнікоў расейскіх нафтатрэйдэраў. Тым часам на абодвух беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах зазначылі зьніжэньне аб’ёму перапрацоўкі сыравіны.
У Расеі першы працоўны дзень у гэтым годзе будзе толькі 11 студзеня. З прычыны такіх працяглых канікулаў шмат якія беларускія прадпрыемствы, залежныя ад расейскіх дастаўцаў і рынкаў, таксама вымушаныя прастойваць.
Кошт нафты на нью-ёрскай біржы 4 студзеня апоўдні паднялася да адзнакі $ 81 за барэль (159 літраў). Гэта на $ 1,73 больш, чым у момант закрыцьця таргоў у чацьвер.
Расейская кампанія “Інтэр РАО” накіравала беларускаму боку прапановы наконт умоваў транзыту электраэнэргіі. Але адказу пакуль не атрымала. Наступны раўнд перамоў пройдзе 11-12 студзеня.
“Белэнэрга” заяўляе, што магчымае спыненьне транзыту расейскай электраэнэргіі ў Калінінградзкую вобласьць.
Напружанасьць паміж Беларусяй і Расеяй у сувязі з пастаўкамі нафты аналізуецца эўрапейскімі сродкамі масавай інфармацыі.
Накладам 45 тысяч асобнікаў напачатку студзеня надрукаваная адмысловая памятка для прадпрымальнікаў Беларусі, паведаміў кіраўнік арганізацыі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў.
Дзяржаўны доўг на 1 студзеня 2010 году склаў у рублёвым эквіваленце амаль 30 трыльёнаў рублёў. Гэта на 74,7% болей, чым 1 студзеня летась.
Цэны на нафту растуць. Беларускія НПЗ скарацілі перапрацоўку нафты на чвэрць. 3-га студзеня бакі не знайшлі рашэньня па пытаньнях паставак і транзыту нафты ў 2010 годзе. Расея заяўляе, што не спыняла паставак нафты ў Беларусь і транзыт у бок заходнеэўрапейскіх спажыўцоў.
Прэсавая сакратарка канцэрну “Белнафтахім” Марына Касьцючэнка абвергла інфармацыю агенцтва Reuters аб спыненьні паставак расейскай нафты двум беларускім НПЗ.
Расея і Беларусь у нядзелю 3-га студзеня не знайшлі рашэньня па пытаньнях паставак і транзыту нафты ў 2010 годзе. Перамовы працягнуцца ў панядзелак.
Як заявіў 3 студзеня віцэ-прэзыдэнт кампаніі "Транснефть" Міхаіл Баркоў, Расея не скароціць аб'ём транзыту нафты праз Беларусь ні пры якіх акалічнасьцях.
Пасьля правалу перамоваў аб умовах экспарту расейскай нафты ў Беларусь, Расея спыніла пастаўкі сыравіны на абодва беларускія НПЗ,-- паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на расейскіх пастаўшчыкоў нафты. Беларусь пагражае выхадам з Мытнага саюзу.
Перамовы аб пастаўках і транзыце нафты вядуцца з кіраўніцтвам расейскай кампаніі “Транснафта”,– манапалістам на рынку транспарціроўкі нафты трубаправодным транспартам у Расеі.
Бальшыня стратэгічных прадпрыемстваў Беларусі на час навагодніх сьвятаў згортвае вытворчасьць. Адміністрацыі заводаў задаволеныя вымушаным перапынкам, бо спыніцца можна легальна, не шукаючы адгаворак адносна прычыны прастояў. Па-ранейшаму далёкая ад стабільнай сытуацыя на буйных прадпрыемствах Менска. Эканамічны агляд навагодняга тыдня.
З 1 студзеня падвысіліся пэнсіі на 9%, павялічваецца дапамога для догляду дзіцяці да трох гадоў з 80 да 100% бюджэту пражытковага мінімуму. Таксама павышаюцца заробкі бюджэтнікам.
Чальцы беларускай урадавай дэлегацыі, што вялі ў Маскве перамовы пра пастаўкі нафты, заявілі пра беспрэцэндэнтны ціск з боку Расеі. Як паведамлялася раней, перамовы завяршыліся безвынікова, і беларуская дэлегацыя 31 сьнежня адправілася дахаты.
Ігналінская АЭС у Літве спыніла працу 31 сьнежня 2009 году ў 23:00 па мясцовым часе. Адзіны рэактар станцыі быў выведзены з эксплуатацыі паводле пляну.
Перамовы беларускай дэлегацыі аб пастаўках расейскай нафты ў наступным годзе завяршыліся безвынікова.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямшака працягвае перамовы ў Маскве адносна паставак расейскай нафты ў Беларусь у 2010 годзе.
Загрузіць яшчэ