Злучаныя Штаты прызналі незалежнасьць Беларусі 25 сьнежня 1991 году. Пасьля таго, як дзьве краіны ўсталявалі дыпляматычныя адносіны, у Менску 31 студзеня 1992 году была афіцыйна адкрыта амбасада ЗША. Першы амбасадар – Дэвід Суорц (David H. Swartz) прыступіў да выкананьня абавязкаў 25 жніўня 1992 года і завяршыў тэрмін сваіх паўнамоцтваў роўна 15 гадоў таму, у студзені 1994 году. У зьвязку з чым мы і прапанавалі яму стаць чарговым грамадзкім рэдактарам тыдня.Зараз спадар Суорц на пэнсіі, на грамадзкіх пачатках працуе выканаўчым дырэктарам Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў пры Паўднёва-Заходнім каледжы ў Канзасе. Цягам тыдня Дэвід Суорц выкажа сваё бачаньне пэрспэктыў разьвіцьця стасункаў ЗША і Беларусі. Сёньня ён прагназуе, як будуць складвацца амэрыканска-беларускія эканамічныя адносіны пры адміністрацыі Барака Абамы.