Гомельскі прадстаўнік стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Сяргей Трыфанаў, зьвярнуўся да генэральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча з адмысловай заявай.
Бальшыня прадпрыемстваў Беларусі так і не аднавілі працу ў поўным аб’ёме пасьля працяглых калядна-навагодніх сьвятаў.
І ўпершыню апусьціўся за адмоўную рысу. Імклівае падзеньне індэксу бізнэс-клімату адбылося на працягу апошніх месяцаў — з плюс 38,8% у чэрвені да мінус 13,1% у лістападзе.
Пасьля ўваходу прадпрыемства “Палімір” у вытворчае аб”яднаньне “Нафтан” гарадзскія ўлады адмаўляюцца прызнаць Незалежны прафсаюз.
Транзыт расійскага газу праз тэрыторыю Беларусь у кірунку Польшчы вырас да 117 млн кубамэтраў у суткі. Міжнародныя назіральнікі за транзытам праз Украіну расейскага газу ў краіны Эўразьвязу пачалі працу ў Кіеве.
Кіраўнік расейскага Газпрому Аляксей Мілер заявіў пра магчымасьць аднаўленьня паставак газу ў Эўропу праз Украіну ўжо сёньня.
Эўразьвязу ўдалося дамовіцца з Украінай і Расеяй у пытаньні транзыту газу ў Эўропу. Тым часам у Беларусі павялічваюць выкарыстаньне замест газу таньнейшага мазуту.
На шэрагу прамысловых прадпрыемстваў у рэгіёнах Беларусі людзі губляюць працу альбо вымушаны пагаджацца на зьніжэньне заробкаў і пазаплянавыя адпачынкі.
Ужо ва ўмовах крызісу Ганцавіцкі КПД пакінулі дырэктар і галоўны бухгальтар. А цяпер новае кіраўніцтва спрабуе атрымаць санкцыю на банкруцтва і тым самым сьпісаць даўгі.
Мядзьведзеў таксама распавёў пра вынікі сваіх перамоваў з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам і ўмовах аднаўленьня паставак газу на Ўкраіну.
А ў чэргах адно размовы пра чуткі вакол крыізу: “Я была ў ГУМе, у ЦУМе, і купіць валюты немагчыма. І пужаюць гэтай дэнамінацыяй, што нібыта ў панядзелак будзе”.
Будаўніцтва другой галіны нафтаправоду празь Беларусь пакуль што немэтазгоднае, заявіў прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін, адказваючы ў Маскве на пытаньні замежных журналістаў.
Сёньня па загадзе Магілёўскага гарвыканкама ў мікрараёне “Саломінка” будаўнікі разьбіраюць і вывозяць маёмасьць тутэйшага рынку “Крыніца”.
Кіраўнік “Газпрому” Аляксей Мілер заявіў, што пастаўкі газу ў Эўропу праз Украіну будуць адноўленыя, калі ва Ўкраіну прыбудуць незалежныя назіральнікі.
У крамах Менску працягваецца пакупніцкі ажыятаж. Масавы попыт на ўсе віды тавараў рэзка ўзрос ад 2 студзеня, калі стала вядома пра дэвальвацыю беларускага рубля. З гэтай прычыны бальшыня крамаў працуе без выхадных.
У абменных пунктах многіх гарадоў Беларусі нестае валюты. Каб набыць даляры і эўра, людзям даводзіцца займаць чаргу задоўга да адкрыцьця абменьнікаў.
Нацыянальны банк Беларусі павялічыў стаўку рэфінансаваньня з 12% да 14% гадавых. У Нацбанку мяркуюць, што гэта будзе стымуляваць прыток зьберажэньняў у банкі.
У Нацыянальным банку Беларусі заяўляюць, што пытаньне ўвядзеньня расейскага рубля ў якасьці адзінай валюты застаецца адкрытым.
Беларусбанк прыпыніў выдачу крэдытаў на аўтамабілі. Астатнія крэдыты — на жыльлё, мататэхніку, адпачынак — выдаюцца выключна ў беларускіх рублях.
Цэны на бальшыню імпартных тавараў у Менску ад пачатку года падняліся на 20%.
Рэзкае падвышэньне кошту даляра й эўра не прыбавіла іх у абменных пунктах абласных гарадоў Беларусі.
Інспэктары Эўрапейскай камісіі для праверкі беларускіх прадпрыемстваў на права пастаўкі прадукцыі ў краіны ЭЗ прыедуць у Менск 19 студзеня.
Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі па стандартах МВФ на 1 студзеня 2009 года склалі 3061,1 мільёна даляраў. За 2008 год яны скараціліся на 26,8%.
Аляксандар Чубрык мяркуе, што пасьля рэзкай дэвальвацыі рубля цяпер важна ўсім чакаць рэакцыі насельніцтва.
З дэвальвацыяй беларускага рубля на рынках і ў крамах пачаўся рост цэнаў на самыя розныя тавары. За яго дынамікай на рынках Горадні сачыў карэспандэнт Свабоды.
Індывідуальныя прадпрымальнікі зьбіраюць подпісы супраць прывязкі ставак арэнднай платы і падаткаў да эўра.
Ад сёньняшняга дня стаўка рэфінансаваньня ў Беларусі падвышаная на 2%.
Эўразьвяз даў Расеі і Ўкраіне 24 гадзіны на вырашэньне спрэчкі і аднаўленьне паставак газу ў Эўропу.
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з прафэсарам Станіславам Багданкевічам.
Актывісты прадпрымальніцкага руху, незадаволеныя новымі ўмовамі працы, рыхтуюць акцыі пратэсту. Пра канкрэтныя намеры ў рэгіёнах даведваліся сёньня карэспандэнты “Свабоды”.
У першыя дні новага году рэчавыя рынкі Гомеля стаяць напаўпустымі. Прычынаю — падвышэньне падаткаў, рэзкі скачок эўра й даляра, нізкая пакупная здольнасьць гараджанаў ды моцныя маразы.
Газавы крызіс паміж Расеяй і Украінай апошнімі днямі істотна пагоршыўся і пачаў наўпрост адбівацца на энэргетычнай бясьпецы Эўропы
Пастаўкі расейскага газу ў Польшчу праз Украіну сёньня спыніліся поўнасьцю.
У рэгіёнах Беларусі нават пасьля працяглых сьвятаў не аднавілі вытворчасьць шматлікія прамысловыя прадпрыемствы.
Дэвальвацыя абудзіла цікавасьць да “дэмінацыйных” экспэрымэнтаў на тэму выгляду беларускай валюты.
Cёньня ў менскіх пунктах абмену валюты кошт пакупкі даляру дасягаў 2700 рублёў, а продажу —2708 рублёў.
Доктар эканамічных навук, колішні старшыня Нацыянальга банку краіны Станіслаў Багданкевіч, адказаў на пытаньні чытачоў сайту «Радыё Свабода».
Ці былі падрыхтаваныя мясцовыя ўлады да дваццаціпрацэнтнай дэвальвацыі беларускай валюты? Учора на нарадзе магілёўскага гарвыканкаму яго старшыня Віктар Шорыкаў прапанаваў асэнсаваць сытуацыю, якая склалася ў справе дэвальвацыі.
Работнікаў мясакамбінату папярэдзілі, што адмовіцца ад разьліку кансэрвамі нельга — за гэта можна адразу трапіць у сьпісы тых, каго могуць скараціць з працы.
Нацбанк раіць насельніцтву “добра падумаць, перад тым як браць крэдыты”.
На Смаргоньскім сылікатна-бэтонным прадпрыемстве спынена вытворчасьць прадукцыі з 25 сьнежня па 12 студзеня.
“Мне аб ніякай дэнамінацыі нічога не вядома”, -- паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі Нацбанку Беларусі Анатоль Драздоў.
Якія сацыяльныя слаі насельніцтва выйграюць ад дэвальвацыі беларускага рубля? У каго і чаму вырастуць даходы за 2009 год? Якім будзе ўзровень інфляцыі ў гэтым годзе? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.
Першыя дні году азмрочыліся 20-працэнтнай дэвальвацыяй беларускага рубля, што прымусіла банкі на неакрэсьлены час спыніць выдачу новых крэдытаў.
Дэвальвацыя рубля выклікала ў рэгіёнах Беларусі падвышаны попыт на многія тавары. Людзі сьпяшаюцца збыць абясцэненыя грошы, пакуль гандляры не пасьпелі зьмяніць цэньнікі.
Эўрапейскія спажыўцы газу заяўляюць пра тое, што недаатрымліваюць газ, які ідзе да іх з Расеі праз Украіну. “Газпром” абвінавачвае Ўкраіну ў крадзяжы транзытнага газу, Кіеў адкідае абвінавачваньні.
Абвал беларускага рубля, які адбыўся 2-га студзеня, быў узгоднены з урадам і адміністрацыяй прэзыдэнта. Аднак рашэньне пра рэзкую дэвальвацыю Нацбанк прыняў самастойна.
Станіслаў Шушкевіч кажа, што ад дэвальвацыі ён толькі выйграў. А дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ўладзімера Здановіча дэвальвацыя не закранула.
За першыя тры дні новага году магілёўскія крамы, якія гандлююць бытавой тэхнікай, распрадалі болей за палову свайго тавару.
У першы дзень таргоў 2009 году на Беларускай валютна-фондавай біржы курс беларускага рубля адносна даляра ЗША зьменшыўся на 5 рублёў і склаў 2655 рублёў за адзін даляр ЗША.
Загрузіць яшчэ