Валер Каліноўскі, Менск Каля 21-й гадзіны паводле менскага часу ў Доме ўраду Расеі пачаліся перамовы прэм’ераў Расеі і Беларусі Міхаіла Фрадкова і Сяргея Сідорскага
Валер Каліноўскі, Менск А 20 гадзіне па менскім часе завяршылася абмеркаваньне нафтавага канфлікту паміж Беларусьсю і Расеяй прэм’ерам Сяргеем Сідорскім і расейскім міністрам эканамічнага разьвіцьця і гандлю Германам Грэфам
Радыё Свабода .
Валер Каліноўскі, Менск Пятую гадзіну працягваюцца перамовы беларускага прэм’ера ў Міністэрстве эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі.
Радыё Свабода У Маскве ад 11-тай гадзіны паводле мясцовага часу абываюцца беларуска-расейскія перамовы наконт зьняцьця абмежаваньняў ва ўзаемным гандлі. Папаўдні да іх далучыўся прэм''ер-міністар Сяргей Сідорскі
Юры Дракахруст, Масква Як будуць далей разьвівацца беларуска-расейскія дачыненьні? Пра розныя аспэкты гэтай праблемы наш карэспандэнт гутарыў зь сябрам навуковай рады Маскоўскага цэнтру Карнэгі Мікалаем Пятровым.
Радыё Свабода Беларуска-расейскі нафтавы канфлікт разглядаўся сёньня ў Брусэлі на пасяджэньні Групы Эўразьвязу ў справе паставак нафты.
Радыё Свабода, Масква Як паведамілі нашаму карэспандэнту Юрыю Дракахрусту ў пасольстве Беларусі ў Маскве, заўтра ў расейскую сталіцу мае намер прыехаць Аляксандар Лукашэнка.
Валер Каліноўскі, Менск Сёньня ў Маскве чакаюцца перамовы прэм’ераў Беларусі і Расеі Міхаіла Фрадкова і Сяргея Сідорскага наконт урэгуляваньня спрэчных пытаньняў аб пастаўках расейскай нафты.
Уладзімер Глод, Менск Кіраўнік аддзелу Беларусі Інстытуту краінаў СНД у Маскве Аляксандар Фадзееў у інтэрвію нашаму радыё сказаў, што цяперашні канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй мае як станоўчыя, так і нэгатыўныя наступствы.
Валер Каліноўскі, Менск На прадпрыемстве “Гомельтранснафта Дружба” выйшлі на максымальны ўзровень паставак расейскай сыравіны ў Эўропу -- паведаміў генэральны дырэктар кампаніі Аляксей Касьцючэнка.
Валер Каліноўскі, Менск Сёньня намесьнік кіраўніка расейскай кампаніі “Транснефть” Сяргей Грыгор’еў паведаміў “Свабодзе” пра фінансавыя прэтэнзіі да беларускага боку пасьля трох дзён вымушанага прастою нафтаправоду “Дружба” .
Радыё Свабода На прадпрыемстве “Гомельтранснафта Дружба” выйшлі на максымальны ўзровень падачы расейскай сыравіны ў Эўропу -- паведаміў генэральны дырэктар кампаніі Аляксей Касьцючэнка.
Радыё Свабода У Маскве перад пачаткам перамоў па нафтавых праблемах беларускі прэм’ер Сяргей Сідорскі выказаў сваё бачаньне прычын супрацьстаяньня Беларусі і Расеі.
Радыё Свабода “Транснефть” не адмовіцца ад прэтэнзій да беларускага боку, зьвязаных са спыненьнем транзыту і адборам расейскай нафты. “Мы вызначылі страты на 9 мільёнаў рублёў і прад’явілі іх гомельскаму прадпрыемству, — заявіў Інтэрфаксу кіраўнік кампаніі Сямён Вайншток. — Мы будзем патрабаваць вяртаньня гэтых грошай. Пра далейшыя судовыя прэтэнзіі я пакуль сказаць нічога не магу”.
Радыё Свабода "Гомсельмаш" можа зьнізіць сваю рэнтабэльнасьць у два разы з-за росту цэнаў на энэрганосьбіты. Пра гэта сказаў Інтэрфаксу генэральны дырэктар прадпрыемства В. Жмайлік.
Уладзімер Глод, Менск Былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі прафэсар Станіслаў Багданкевіч у інтэрвію нашаму радыё сказаў, што, на ягоную думку, Беларусь цяпер прайграе у канфлікце з Расеяй:
Радыё Свабода Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў журналістам, што падчас перамоваў у Маскве будуць разгледжаны таксама пытаньні паставак беларускага цукру ў Расею.
Радыё Свабода Падчас нафтавага канфлікту беларускі бок пачаў забіраць расейскую нафту за аплату мыта.
Радыё Свабода Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі прыбыў сёньня ў Маскву з двухдзённым візытам для перамоваў з кіраўніком ураду Расеі Міхаілам Фрадковым. Падчас перамоваў будуць абмеркаваны актуальныя пытаньні ўзаемнага гандлю. Сярод іншага гаворка пойдзе пра транзыт і пастаўкі нафты, а таксама будуць абмеркаваны пытаньні, зьвязаныя з іншымі групамі тавараў.
Радыё Свабода, Варшава Польскія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы вырашылі не чакаць аднаўленьня паставак праз нафтаправод “Дружба” і пачалі набываць нафту ў іншых краінах. Польскі ўрад запрапанаваў нафту таксама Нямеччыне.
Радыё Свабода Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі вылецеў сёньня ў Маскву для перамоваў з кіраўніком ураду Расеі Міхаілам Фрадковым. Падчас перамоваў будуць абмеркаваны актуальныя пытаньні ўзаемнага гандлю. Сярод іншага гаворка пойдзе пра транзыт і пастаўкі нафты, а таксама будуць абмеркаваны пытаньні, зьвязаныя з іншымі групамі тавараў.
Сяргей Астраўцоў, Гародня Прыблізна дзесятая частка аб’ёму газу, які спажывае ўся Беларусь, прыпадае на аб’яднаньне “Гродна Азот”. Як выглядае сытуацыя на прадпрыемстве з увагі на падвышэньне коштаў газу, які яно выкарыстоўвае ў якасьці сыравіны?
Валер Каліноўскі, Менск Нафтавы канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй наблізіўся за завяршэньня пасьля таго, як беларускі ўрад учора ўвечары скасаваў сваё мыта на транзыт расейскай нафты ў Эўропу ў памеры 45 даляраў за тону, і былі адноўленыя пастаўкі нафты ў Эўропу. Гэтае мыта расейскі бок лічыў незаконным і адмаўляўся весьці перамовы да ягонай адмены. Сёньня ў Маскве мае прайсьці сустрэча прэм’ераў Расеі і Беларусі з мэтай далейшага ўрэгуляваньня нафтавага канфлікту.
Валер Каліноўскі, Менск Прамежкавыя вынікі расейска-беларускага нафтавага крызысу камэнтуе экс-старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу акадэмік Аляксандар Вайтовіч.
Валер Каліноўскі, Менск Апоўначы на дыспэтчарскім пункце аб’яднаньня “Гомельтранснафта “Дружба” Свабодзе паведамілі пра пуск нафты па беларускім участку нафтаправода “Дружба” ў кірунку Украіны і Польшчы.
Ганна Соўсь, Прага Сусьветныя мэдыі працягваюць камэнтаваць спыненьне паставак расейскай нафты праз тэрыторыю Беларусі ў Эўропу
Валер Каліноўскі, Менск Кампанія “Гомельтранснафта Дружба” гатовая падаць нафту ў Эўропу, але чакае распараджэньня ад канцэрну Белнафтахім – паведаміў Свабодзе намесьнік дырэктара прадпрыемства Павал Карповіч
Радыё Свабода Эўракамісія апублікавала сёньня сваю канцэпцыю энэргетычнай эўрапейскай палітыкі для 27 краінаў Эўразьвязу. Яе прадставіў у Брусэлі старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу.
Юры Дракахруст, Прага Канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй – галоўная тэма сёньняшніх расейскіх газэт
Радыё Свабода Галоўныя газэты розных краінаў сьвету сёньня прысьвяцілі свае рэдакцыйныя артыкулы і камэнтары расейска-беларускаму нафтаваму крызысу.
Валер Каліноўскі, Менск Аляксандар Дзікусараў, дарадца кіраўніка “Укртранснафты”, паведаміў “Свабодзе”: ягонае прадпрыемства церпіць пэўныя страты з тае прычыны, што спыніўся транзыт расейскай нафты й па ўкраінскім участку нафтаправоду “Дружба”, і прадпрыемства не атрымлівае адпаведнай аплаты за транзыт.
Валер Каліноўскі, Менск Сёньня Беларусь саступіла патрабаваньням Масквы і скасавала мыта на транзыт расейскай нафты. Такім чынам нафтавы канфлікт паміж Масквой і Менскам наблізіўся да разьвязкі. Чакаецца, што бліжэйшым часам будуць адноўленыя пастаўкі расейскай нафты ў 6 краінаў Эўропы, якія былі спыненыя ў панядзелак.
Валер Каліноўскі, Менск Сёньня Дзярждума Расеі адмовілася разглядаць пытаньне аб нафтавым канфлікце зь Беларусьсю. Сьпікер Барыс Грызлоў паставіў на галасаваньне дэпутатаў пытаньне аб тым, каб правесьці пазачарговае паседжаньне і разгледзець беларуска-расейскія дачыненьні. Большасьці гэтая прапанова не набрала, і спадар Грызлоў заявіў, што пытаньне разгледзіць Савет Думы ў чацьвер.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч мяркуе, што Беларусь і Расея чарговы раз дамовяцца адносна продажу нафты. Між тым, палітык ужо ня лічыць гэта істотным.
Валер Каліноўскі, Менск Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі мае выправіцца заўтра ў Маскву вырашаць праблемы, зьвязаныя з пастаўкамі і транзытам расейскай нафты.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Паводле вядомага расейскага палітыка Канстанціна Баравога, Расея таксама нясе адказнасьць за дзеяньні, за якія цяпер крытыкуе Аляксандра Лукашэнку.
Радыё Свабода Сёньня БЕЛТА апублікавала камэнтар ананімнай крыніцы ва ўрадзе Беларусі, якая абвяргае ўчорашнія заявы прэзыдэнта Пуціна аб тым, што Расея ад газавых пагадненьняў з Беларусьсю страціла больш за 3 мільярды даляраў.
Радыё Свабода Пра гэта Свабодзе паведаміў галоўны інжынэр РУП “Гомельтранснафта Дружба “Аляксандар Бардоўскі.
Валер Каліноўскі, Менск Начальнік управы “Белнафтахіму” Мікалай Даўгапалец заявіў Свабодзе, што нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі працуюць з загрузкай 100 адсоткаў магутнасьцяў:
Валер Каліноўскі, Менск Аляксандар Дзікусараў, дарадца кіраўніка “Укртранснафты”, паведаміў “Свабодзе”, што ягонае прадпрыемства церпіць пэўныя страты з тае прычыны, што спыніўся транзыт расейскай нафты й па ўкраінскім участку нафтаправоду “Дружба” і прадпрыемства не атрымлівае адпаведнай аплаты за транзыт.
Радыё Свабода Кіраўніцтва Калінінградзкага марскога рыбнага порту заяўляе пра гатовасьць прадпрыемства аднавіць перавалку “колавай” нафты на час канфлікту Расеі й Беларусі вакол нафтаправоду “Дружба”, паведамляе Інтэрфакс.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Вядомы беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў не выключае ўвядзеньня Расеяй мытаў на беларускія тавары. Наступствы гэтых захадаў адчуюць перш за ўсё беларускія працаўнікі -- мяркуе эканаміст.
Радыё Свабода Канфлікт паміж Расеяй і Беларусьсю стаў прычынай таго, што Ўкраіна страціла 50 адсоткаў экспарту нафты. Пра гэта сёньня заявіў міністар паліва і энэргетыкі Ўкраіны Юры Бойка перад пачаткам паседжаньня кабінэту міністраў.
Радыё Свабода Беларуская дэлегацыя для перамоваў па ўрэгуляваньні нафтавай спрэчкі з Расеяй на чале з першым віцэ-прэм’ерам Андрэем Кабяковым працягвае знаходзіцца ў сталіцы Расеі.
Радыё Свабода Расея не пачне перамоваў з афіцыйным Менскам да адмены мыта на транзыт расейскай нафты і аднаўленьня транзыту ў Эўропу. Пра гэта заявіў журналістам у аўторак вечарам кіраўнік Мінэканомразьвіцьця Расеі Герман Грэф.
Радыё Свабода, Прага Пра гэта паведаміў міністар энэргетыкі Расеі Віктар Хрысьценка, не ўдакладніўшы пры гэтым, колькі зыскаў пададзена і ў якія судовыя інстанцыі.
Радыё Свабода, Полацак Нафтахімічны комплекс Полаччыны фармуе палову бюджэту Віцебскай вобласьці. Многія з тых, хто працуе ў адкрытым акцыянэрным таварыстве “Нафтан”, перакананы: калі ня ўдасца дамовіцца аб пастаўцы нафты на міждзяржаўным узроўні, яе можна будзе набыць непасрэдна ў расейскіх нафтаздабывальных кампаній.
Радыё Свабода, Віцебск Адразу пасьля навагодніх сьвят расейскі мытны камітэт увёў абавязковае афармленьне часовага ўезду для ўсіх сродкаў транспарту – як грузавых, так і легкавых. Новаўвядзеньне расейскага боку ў першыя пасьлясьвяточныя дні парушыла рэжым працы транспартнага пераходу “Рэдзькі--Краснае”, які месьціцца на міжнароднай трасе М1/Е30 на памежжы Віцебшчыны і Смаленшчыны. Цягам сутак перад расейскай мяжой сабралася блізу тысячы машын. Цяпер крытычная сытуацыя зьліквідавана.
Алесь Дашчынскі, Менск Яраслаў Раманчук лічыць, што ў цяперашнім нафтавым канфлікце вінаваты беларускі ўрад. Прапанова падзелу мытаў была агучана Расеяй яшчэ вясной мінулага году, але афіцыйны Менск нічога не рабіў. Паводле спадара Раманчука, гэты канфлікт псуе рэпутацыю Беларусі ў міжнародным транзыце.
Загрузіць яшчэ