Галіна Абакунчык, Менск Міністэрства гандлю склала сьпіс замежных тавараў, увоз якіх у Беларусь плянуецца абмежаваць. Перадусім скарачаецца імпарт абутку, электратавараў, дываноў, посуду, вырабаў з плястмасы. Чыноўнікі ведамства спасылаюцца на распараджэньне кіраўніка ўраду Сяргея Сідорскага абмежаваць “немэтазгодны імпарт” з мэтай абароны айчыннага вытворцы.