Ігар Карней, Менск 26 сьнежня 2004 году блізу інданэзыйскай выспы Суматра адбыўся самы магутны за апошнія паўстагодзьдзя землятрус. Яго наступствы адчулі Інданэзія, Тайлянд, Малайзія, Банглядэш, Мальдывы, М’янмар, Шры-Лянка; разбуральныя хвалі народжанага землятрусам цунамі дасягнулі нават усходняга ўзьбярэжжа Афрыкі. Цунамі забіла больш за 300 тысяч чалавек, пераважна насельнікаў згаданых краінаў. Некалькі тысячаў ахвяраў аказалася сярод замежных турыстаў, якія на Каляды традыцыйна выпраўляюцца ў Паўдзённа-Ўсходнюю Азію. Год таму ў эпіцэнтры стыхіі апынулася і каля шасьці дзесяткаў беларусаў, якія адпачывалі, пераважна, у Тайляндзе, на Шры-Лянцы і Мальдывах. Наш карэспандэнт пагаварыў зь некаторымі сьведкамі мінулагодняй трагедыі і пацікавіўся – як адбілася цунамі на плянаваньне адпачынку?